Читаем Вайна сусветаў (на белорусском языке) полностью

- Дык гэта вы, - спытаў ён, - чалавек з Уокiнга? Дык вас не забiлi пад Уэйбрыджам?

У тую ж хвiлiну i я пазнаў яго.

- Вы той самы артылерыст, якi зайшоў да мяне ў сад?

- Вiншую! - сказаў ён. - Нам пашанцавала. Падумаць толькi, што гэта вы!

Ён падаў мне руку, я пацiснуў яе.

- Я прапоўз па дажджавой трубе, - працягваў ён. - Яны не ўсiх перабiлi. Калi яны пайшлi, я палямi прабраўся да Ўолтана. Але паслухайце... Не прайшло i шаснаццацi дзён, а вы зусiм сiвы. - Раптам ён аглянуўся цераз плячо. Гэта грак, - сказаў ён. - Цяпер заўважаеш нават цень ад птушынага крыла. Тут вельмi ж адкрытая мясцiна. Давайце схаваемся ў кусты i паталкуем.

- Вы бачылi марсiянаў? - спытаў я. - З тых часоў, як я выбраўся...

- Яны пайшлi на Лондан, - перабiў ён. - Мне думаецца, яны там учынiлi вялiкi лагер. Ноччу над Хэмпстэдам усё неба свецiцца. Як над вялiкiм горадам. I вiдаць, як рухаюцца iх ценi. А днём iх не вiдаць. Блiжэй не паказвалiся... - Ён палiчыў на пальцах. - Вось ужо пяты дзень... Тады двое з iх цягнулi нешта вялiкае к Хамерсмiту. А пазамiнулую ноч... - Ён спынiўся i шматзначна дадаў: - ...паявiлiся нейкiя агнi i ў паветры нешта насiлася. Я думаю, яны пабудавалi лятальную машыну i спрабуюць лятаць.

Я залез глыбей у кусты i ўсеўся на зямлю.

- Значыць, з чалавецтвам будзе скончана... - сказаў я. - Калi гэта iм удасца, яны запраста абляцяць вакол свету...

Ён кiўнуў.

- Яны абляцяць. Але... Тады тут стане крыху лягчэй. Але ўрэшце... - Ён паглядзеў на мяне. - Хiба вам не ясна, што з чалавецтвам ужо пакончана? Я ў гэтым перакананы. Мы знiшчаны... Разбiтыя...

Я паглядзеў на яго. Як нi дзiўна, гэта думка, такая вiдавочная, не прыходзiла мне ў галаву. Я ўсё яшчэ крыху на нешта спадзяваўся, - вiдаць, па прывычцы. Ён рашуча паўтарыў:

- Разбiтыя!

- Усё кончана, - сказаў ён. - Яны страцiлi аднаго, толькi аднаго. Яны здорава ўмацавалiся i разбiлi найвялiкшую дзяржаву ў свеце. Яны растапталi нас. Гiбель марсiянiна пад Уэйбрыджам была выпадковасцю. I гэтыя марсiяне толькi пiянеры. Яны прадаўжаюць прыбываць. Гэтыя зялёныя зоркi, я не бачыў iх ужо пяць цi шэсць дзён, але ўпэўнены, што яны кожную ноч дзе-небудзь падаюць. Што рабiць? Мы пераможаныя. Мы разбiтыя.

Я нiчога не адказаў. Я сядзеў, моўчкi глядзеў перад сабою, дарэмна стараючыся чаму-небудзь пярэчыць.

- Гэта нават не вайна, - прадаўжаў артылерыст. - Хiба можа быць вайна памiж людзьмi i мурашкамi?

Я раптам успомнiў ноч у абсерваторыi.

- Пасля дзесятага выстралу яны больш не стралялi з Марса, па крайняй меры да прыбыцця першага цылiндра.

- Адкуль вы ведаеце? - спытаў артылерыст.

Я растлумачыў. Ён задумаўся.

- Што-небудзь здарылася з пушкаю? - сказаў ён. - Ды толькi што з таго? Яны зноў яе наладзяць. Няхай сабе гэта зойме пэўны час, хiба гэта што зменiць? Людзi - i мурашкi. Мурашкi будуюць горад, жывуць сваiм жыццём, вядуць войны, здзяйсняюць рэвалюцыi, пакуль яны не перашкаджаюць людзям; калi ж яны перашкаджаюць, то iх проста прыбiраюць са свету. Мы сталi цяпер мурашкамi. Толькi...

- Што? - спытаў я.

- Мы ядомыя мурашкi.

Мы моўчкi пераглянулiся.

- А што яны з намi зробяць? - спытаў я.

- Вось пра гэта я i думаю, - адказаў ён, - увесь час думаю. З Уэйбрыджа я пайшоў на ўсход i ўсю дарогу думаў. Я назiраў. Людзi страцiлi розум, яны нылi i хвалявалiся. Я не люблю ныць. Мне даводзiлася глядзець смерцi ў вочы. Я не алавяны салдацiк i ведаю, што памiраць, - добра гэта цi дрэнна, - усё роўна давядзецца. А выратуецца той, хто не згубiць галаву. Я бачыў, што ўсе накiравалiся на ўсход. Я сказаў сабе: "Ежы там не хопiць на ўсiх", i павярнуў у адваротны бок. Я харчаваўся каля марсiянаў, як верабей каля чалавека. А яны там, - ён паказаў рукою, - дохнуць ад голаду, топчуць i рвуць адзiн аднаго...

Ён паглядзеў на мяне i неяк збянтэжыўся.

- Канешне, - сказаў ён, - многiм, у каго былi грошы, удалося ўцячы ў Францыю. - Ён зноў паглядзеў на мяне з нейкiм вiнаватым выглядам i прадаўжаў: - Ежы тут дастаткова. У лаўках ёсць кансервы, вiно, спiрт, мiнеральныя воды; а калодзежы i вадаправоды пустыя. Дык вось, я вам скажу, пра што я калi-нiкалi думаў. Яны разумныя iстоты, сказаў я сабе, i, здаецца, хочуць нас пажыраць. Спачатку яны знiшчаць нашы караблi, машыны, пушкi, гарады, увесь парадак i арганiзацыю. Усё гэта будзе разбурана. Калi б мы былi такiя маленькiя, як мурашкi, мы б маглi сiгануць у якую-небудзь шчылiну. Але мы не мурашкi. Мы занадта вялiкiя для гэтага. Вось мой першы вывад. Ну што?

Я пагадзiўся.

- Вось пра што я падумаў перш за ўсё. Ладна, цяпер далей: нас можна лавiць як заўгодна. Варта марсiянiну толькi прайсцi некалькi мiляў, каб натрапiць на кучу людзей. Я бачыў, як адзiн марсiянiн у ваколiцах Уондсварта разбураў дамы i капашыўся ў абломках. Але так паводзiць сябе яны будуць нядоўга. Як толькi яны знiшчаць нашы пушкi i караблi, разбураць чыгункi i зробяць усё, што збiраюцца зрабiць, то пачнуць лавiць нас сiстэматычна, выбiраць лепшых, запiраць iх у клеткi. Вось што яны пачнуць неўзабаве рабiць. Яны яшчэ не ўзялiся за нас як трэба! Хiба вы не бачыце?

- Не ўзялiся?! - усклiкнуў я.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Сокровища Валькирии. Книги 1-7
Сокровища Валькирии. Книги 1-7

Бывшие сотрудники сверхсекретного института, образованного ещё во времена ЧК и просуществовавшего до наших дней, пытаются найти хранилище сокровищ древних ариев, узнать судьбу библиотеки Ивана Грозного, «Янтарной комнаты», золота третьего рейха и золота КПСС. В борьбу за обладание золотом включаются авантюристы международного класса... Роман полон потрясающих открытий: найдена существующая доныне уникальная Северная цивилизация, вернее, хранители ее духовных и материальных сокровищ...Содержание:1. Сергей Алексеев: Сокровища Валькирии. Правда и вымысел 2. Сергей Алексеев: Сокровища Валькирии. Стоящий у солнца 3. Сергей Алексеев: Сокровища Валькирии. Страга Севера 4. Сергей Алексеев: Сокровища Валькирии. Земля сияющей власти 5. Сергей Трофимович Алексеев: Сокровища Валькирии. Звёздные раны 6. Сергей Алексеев: Сокровища Валькирии. Хранитель Силы 7. Сергей Трофимович Алексеев: Птичий путь

Сергей Трофимович Алексеев

Научная Фантастика
Смерти нет
Смерти нет

Десятый век. Рождение Руси. Жестокий и удивительный мир. Мир, где слабый становится рабом, а сильный – жертвой сильнейшего. Мир, где главные дороги – речные и морские пути. За право контролировать их сражаются царства и империи. А еще – небольшие, но воинственные варяжские княжества, поставившие свои города на берегах рек, мимо которых не пройти ни к Дону, ни к Волге. И чтобы удержать свои земли, не дать врагам подмять под себя, разрушить, уничтожить, нужен был вождь, способный объединить и возглавить совсем юный союз варяжских князей и показать всем: хазарам, скандинавам, византийцам, печенегам: в мир пришла новая сила, с которую следует уважать. Великий князь Олег, прозванный Вещим стал этим вождем. Так началась Русь.Соратник великого полководца Святослава, советник первого из государей Руси Владимира, он прожил долгую и славную жизнь, но смерти нет для настоящего воина. И вот – новая жизнь, в которую Сергей Духарев входит не могучим и властным князь-воеводой, а бесправным и слабым мальчишкой без рода и родни. Зато он снова молод, а вокруг мир, в котором наверняка найдется место для славного воина, которым он несомненно станет… Если выживет.

Александр Владимирович Мазин , Андрей Иванович Самойлов , Василий Вялый , Всеволод Олегович Глуховцев , Катя Че

Фантастика / Попаданцы / Фэнтези / Современная проза / Научная Фантастика