Читаем Вайна сусветаў (на белорусском языке) полностью

Мяне даймалi тры рэчы: забойства святара, месцапрабыванне марсiянаў i лёс маёй жонкi. Пра першае я ўспамiнаў без усякага адчування страху цi мукаў сумлення; я глядзеў на гэта як на рэальны факт, пра якi непрыемна ўспамiнаць, але вiны не адчуваў. Тады, як i цяпер, я лiчу, што крок за крокам я быў падведзены да гэтай успышкi, я стаў ахвяраю непазбежных абставiнаў. Я не адчуваў сябе вiноўным, аднак успамiн пра гэта забойства не выходзiў з галавы. У начной цiшы i змроку, калi адчуваеш блiзкасць бажаства, я вяршыў суд над самiм сабою; упершыню мне даводзiлася быць у ролi абвiнавачанага ва ўчынку, здзейсненым пад уплывам гневу i страху. Я прыпомнiў усе нашы размовы з часу першай сустрэчы, калi ён, седзячы каля мяне i не звяртаючы ўвагi на маю смагу, паказваў на агонь i дым сярод развалiнаў Уэйбрыджа. Мы былi розныя, дзейнiчаць заадно не маглi; нас звёў сляпы выпадак. Калi б я ведаў, што будзе далей, я пакiнуў бы яго ў Галiфордзе. Але я не мог нiчога прадбачыць; зрабiць злачынства ж - значыць прадбачыць i дзейнiчаць. Я расказаў усё, як ёсць. Сведкаў няма - я мог бы затаiць сваё злачынства. Але я расказаў пра ўсё, няхай чытач судзiць мяне.

Калi ж нарэшце я прымусiў сябе не думаць пра сваё злачынства, я пачаў разважаць пра марсiянаў i пра жонку. Што да першых, то ў мяне не было даных для якiх-небудзь вывадаў, я мог прадказаць што заўгодна. Другi пункт быў не менш складаным. Ноч ператварылася ў кашмар. Я сядзеў на пасцелi, узiраючыся ў цемнату. Я Малiўся аб тым, каб цеплавы прамень раптоўна i без мучэнняў абарваў яе жыццё. Я яшчэ не малiўся пасля той ночы, калi вяртаўся з Лезерхэда. Праўда, будучы на валасок ад смерцi, я мармытаў малiтвы механiчна, нiбы язычнiк свае заклiнаннi. Цяпер жа я малiўся па-сапраўднаму, усiм сваiм розумам i воляю, у змроку, якi хаваў i бажаство. Дзiўная ноч! Яна падалася мне яшчэ больш незвычайнаю досвiткам, калi я, памалiўшыся богу, крадком выбiраўся з дому, як пацук, тым не менш я быў нiжэйшаю жывёлiнай, якую могуць запраста злавiць i забiць. Можа, i жывёлiны па-свойму моляцца богу. Гэта вайна, па крайняй меры, навучыла нас спачуваць тым пазбаўленым розуму iстотам, якiя знаходзяцца пад нашай уладаю.

Ранiца была ясная i цёплая. На ўсходзе ружавела неба i клубiлiся залатыя аблокi. На дарозе з вяршынi Путнi-Хiла ў бок Уiмблдона бачны былi сляды той панiчнай людской плынi, якая рушыла адсюль да Лондана ноччу на панядзелак, калi пачалася бiтва з марсiянамi: двухкалёсная ручная цялежка з надпiсам "Томас Лоб, зяленiўшчык, Нью-Молдзен", са зламаным колам i разбiтаю бляшанаю скрынкаю; чыйсьцi саламяны капялюш, утаптаны на ўсохлую цяпер гразь; а на вяршынi Ўэст-Хiла - асколкi разбiтага шкла з плямамi крывi каля перакуленай калоды для вадапою. Я iшоў паволi, не ведаючы, як мне далей быць. Я хацеў прабрацца ў Лезерхэд, хоць i ведаў, што адшукаць там жонку няма надзеi. Несумненна, калi смерць нечакана не заспела яе родных, то яны ўцяклi адтуль разам; але мне здавалася, што там я змог бы даведацца, куды знiклi жыхары Сэрэя. Я хацеў знайсцi жонку, але не ведаў, як яе знайсцi, я сумаваў па ёй, я сумаваў па ўсiм чалавецтве. Я востра адчуваў сваю адзiноту. На скрыжаваннi я павярнуў i накiраваўся да абшырнай Уiмблдонскай раўнiны.

На цёмнай глебе выдзялялiся жоўтыя плямы зелля i ракiтнiку; чырвонай травы не было вiдаць. Я асцярожна прабiраўся краем адкрытай прасторы. Мiж тым узышло сонца, залiваючы ўсё навокал сваiм жыватворным святлом. У лужы пад дрэвам я ўбачыў вывадак галавасцiкаў i спынiўся. Я глядзеў на iх, вучачыся ў iх жыццёвай упартасцi. Раптам я рэзка павярнуўся: адчуў, што за мной назiраюць, i, прыгледзеўшыся, заўважыў, што нехта хаваецца ў кустах. Пастаяўшы, я зрабiў крок да кустоў; адтуль высунуўся чалавек, узброены цесаком. Я наблiзiўся да яго. Ён моўчкi стаяў, не варушыўся i глядзеў на мяне.

Падышоўшы блiжэй, я ўбачыў, што ўвесь у пыле, гразi, зусiм як я, можна падумаць, што яго правалаклi праз каналiзыцыйную трубу. Падышоўшы яшчэ блiжэй, я ўбачыў, што адзенне на iм усё ў зялёных плямах глею, у карычневых лапiках засохлай глiны i ў сажы. Чорныя валасы падалi на вочы, твар быў брудны, асунуты так, што я адразу не мог пазнаць чалавека. На яго падбародку чырванеў незажывелы рубец.

- Стой! - закрычаў ён, калi я падышоў да яго на адлегласцi дзесяцi ярдаў. Я спынiўся. Голас у яго быў хрыплы. - Адкуль вы iдзяце? - спытаў ён.

Я асцярожна назiраў за iм.

- Я iду з Мортлейка, - адказаў я. - Мяне засыпала каля ямы, якую марсiяне выкапалi каля свайго цылiндра... Я выкарабкаўся адтуль i выратаваўся.

- Тут няма нiякай ежы, - заявiў ён. - Гэта мая зямля. Увесь гэты пагорак да ракi ў той бок да Клэмхема i да выгану. Ежы тут знойдзецца толькi на аднаго. Куды вы iдзяце?

Я адказаў не адразу.

- Не ведаю, - сказаў я. - Я прасядзеў у развалiнах трынаццаць цi чатырнаццаць дзён. Я не ведаю, што здарылася за гэты час.

Ён недаверлiва паглядзеў на мяне, потым твар яго змянiўся.

- Я не збiраюся тут заставацца, - сказаў я, - i думаю пайсцi ў Лезерхэд: там я пакiнуў жонку.

Ён паказаў на мяне пальцам.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Сокровища Валькирии. Книги 1-7
Сокровища Валькирии. Книги 1-7

Бывшие сотрудники сверхсекретного института, образованного ещё во времена ЧК и просуществовавшего до наших дней, пытаются найти хранилище сокровищ древних ариев, узнать судьбу библиотеки Ивана Грозного, «Янтарной комнаты», золота третьего рейха и золота КПСС. В борьбу за обладание золотом включаются авантюристы международного класса... Роман полон потрясающих открытий: найдена существующая доныне уникальная Северная цивилизация, вернее, хранители ее духовных и материальных сокровищ...Содержание:1. Сергей Алексеев: Сокровища Валькирии. Правда и вымысел 2. Сергей Алексеев: Сокровища Валькирии. Стоящий у солнца 3. Сергей Алексеев: Сокровища Валькирии. Страга Севера 4. Сергей Алексеев: Сокровища Валькирии. Земля сияющей власти 5. Сергей Трофимович Алексеев: Сокровища Валькирии. Звёздные раны 6. Сергей Алексеев: Сокровища Валькирии. Хранитель Силы 7. Сергей Трофимович Алексеев: Птичий путь

Сергей Трофимович Алексеев

Научная Фантастика
Смерти нет
Смерти нет

Десятый век. Рождение Руси. Жестокий и удивительный мир. Мир, где слабый становится рабом, а сильный – жертвой сильнейшего. Мир, где главные дороги – речные и морские пути. За право контролировать их сражаются царства и империи. А еще – небольшие, но воинственные варяжские княжества, поставившие свои города на берегах рек, мимо которых не пройти ни к Дону, ни к Волге. И чтобы удержать свои земли, не дать врагам подмять под себя, разрушить, уничтожить, нужен был вождь, способный объединить и возглавить совсем юный союз варяжских князей и показать всем: хазарам, скандинавам, византийцам, печенегам: в мир пришла новая сила, с которую следует уважать. Великий князь Олег, прозванный Вещим стал этим вождем. Так началась Русь.Соратник великого полководца Святослава, советник первого из государей Руси Владимира, он прожил долгую и славную жизнь, но смерти нет для настоящего воина. И вот – новая жизнь, в которую Сергей Духарев входит не могучим и властным князь-воеводой, а бесправным и слабым мальчишкой без рода и родни. Зато он снова молод, а вокруг мир, в котором наверняка найдется место для славного воина, которым он несомненно станет… Если выживет.

Александр Владимирович Мазин , Андрей Иванович Самойлов , Василий Вялый , Всеволод Олегович Глуховцев , Катя Че

Фантастика / Попаданцы / Фэнтези / Современная проза / Научная Фантастика