Читаем Вайна сусветаў (на белорусском языке) полностью

- Не, не ўзялiся. Усё, што адбылося, адбылося па нашай вiне: мы не зразумелi, што трэба сядзець спакойна, дакучалi iм нашымi гарматамi i рознай ерундою. Мы страцiлi галовы i кучамi кiдалiся ад iх туды, дзе небяспека была такой жа. Iм пакуль не да нас. Яны заняты сваёю справаю, майструюць тое, што не змаглi захапiць з сабою, рыхтуюцца сустрэць тых, хто павiнен яшчэ прыбыць. Магчыма, што цылiндры часова перасталi падаць таму, што марсiяне баяцца трапiць на сваiх жа. Замест таго каб, як быдла, кiдацца ў розныя бакi цi наладжваць дынамiчныя падкопы, спадзеючыся ўзарваць пачвараў, нам трэба было б дастасавацца да новых умоў. Вось што я думаю. Гэта не зусiм тое, да чаго iмкнулася да гэтага часу чалавецтва, але затое гэта адпавядае патрабаванням жыцця. Я i дзейнiчаў, кiруючыся гэтым прынцыпам. Гарады, дзяржавы, цывiлiзацыя, прагрэс - усё гэта ў мiнулым. Гульня прайграная. Мы разбiтыя.

- Але калi так, то навошта тады жыць?

Артылерыст з хвiлiну глядзеў на мяне.

- Так, канцэртаў не будзе, магчыма, на працягу блiжэйшага мiльёна гадоў цi каля гэтага; не будзе Каралеўскай акадэмii мастацтваў, не будзе рэстаранаў з закускамi. Калi вы гонiцеся за гэтымi дабротамi, я думаю, што ваша карта бiтая. Калi вы свецкi чалавек, не можаце есцi гарошак нажом цi смаркацца без хустачкi, то лепш забудзьцеся гэта. Гэта ўжо нiкому не патрэбна.

- Вы хочаце сказаць...

- Я хачу сказаць, што людзi, падобныя на мяне, будуць жыць дзеля прадаўжэння чалавечага роду. Я асабiста цвёрда вырашыў жыць. I калi я не памыляюся, вы таксама неўзабаве пакажаце, на што вы здольны. Нас не вынiшчаць. Не. Я не хачу, каб мяне злавiлi, прыручылi, адкормлiвалi i гадавалi, як быка. Бр... Успомнiце толькi гэтых карычневых спрутаў.

- Вы хочаце сказаць...

- Iменна. Я буду жыць. Пад iх пятою. Я ўсё разлiчыў, пра ўсё падумаў. Мы, людзi, разбiтыя. Мы надта мала ведаем. Мы яшчэ многаму павiнны вучыцца, перш чым спадзявацца на поспех. I мы павiнны жыць i зберагчы сваю свабоду, пакуль будзем вучыцца. Зразумела? Вось што нам трэба рабiць.

Я глядзеў на яго са здзiўленнем, глыбока крануты гэтай рашучасцю.

- Божа мой! - усклiкнуў я. - Дык вы сапраўдны чалавек. - Я схапiў яго за руку.

- Праўда? - сказаў ён, i яго вочы ўспыхнулi. - Здорава я ўсё прыдумаў?

- Працягвайце, - сказаў я.

- Тыя, хто не хоча трапiць у палон, павiнны быць гатовымi да ўсяго. Я гатовы да ўсяго. Не кожны чалавек здольны ператварыцца ў дзiкага звера. Таму я i прыглядаўся да вас. Я сумняваўся ў вас. Вы худы, сухi. Я ж не ведаў, што вы той чалавек з Уокiнга; не ведаў, што вы былi зажыва пахаваны. Усе людзi, якiя жылi ў гэтых дамах, усе гэтыя нiкчэмныя канцылярскiя чынушы нiчога не вартыя. У iх няма мужнасцi, няма гордасцi, яны пазбаўлены здольнасцi жадаць i марыць. А без гэтага чалавек - нiшто. Яны вечна спяшаюцца на работу, - я бачыў iх тысячамi, - са сняданкам у кiшэнi, яны бягуць, як вар'яты, думаючы толькi пра тое, як бы трапiць на цягнiк, баяцца, што iх звольняць, калi яны спозняцца. Працуюць яны абыякава; потым спяшаюцца дамоў, баючыся спазнiцца на абед; вечарам сядзяць дома, бо асцерагаюцца хадзiць па глухiх вулiцах; спяць з жонкамi, з якiмi ажанiлiся з-за грошай, спадзеючыся добра забяспечыць свой нiкчэмны лёс. Жыццё iх падстрахавана ад няшчасных выпадкаў. У нядзельныя днi яны дрыжаць за сваю душу. Як быццам пекла створана для трусападобных! Такiм людзям, безумоўна, марсiяне будуць усяляк спрыяць. Чыстыя прасторныя клеткi, дастатковае харчаванне, парадак i нагляд, нiякiх клопатаў. Пабегаўшы з пустым страўнiкам па палях i лугах, яны самi прыйдуць i не пакрыўдзяцца, калi iх зловяць. А праз нейкi час нават будуць рады. Яны будуць здзiўляцца, як гэта раней яны жылi без марсiянаў. Уяўляю ўсiх гэтых гуляк, сутэнёраў i святош... Магу ўявiць, - дадаў ён з нейкай незразумелаю ўхмылкаю. - Сярод iх арганiзуюцца розныя секты... Многае з таго, што я бачыў раней, я зразумеў поўна толькi ў апошнiя днi. Будзе многа адкормленых вар'ятаў, якiя проста змiрацца з усiм, iншыя ж будуць мучыцца тым, што гэта несправядлiва i што яны павiнны пайсцi на нешта важнае. Калi большасць людзей мае патрэбу ў нейкай важнай справе, слабыя i тыя, каторыя самi сябе расслабляюць бясконцымi разважаннямi, прыдумляюць рэлiгiю, бяздзейсную, з пропаведдзю пакорнасцi перад сiлаю, перад божаю воляй. Вы, напэўна, з гэтым сустракалiся. Гэта - прыхаваная боязь, абы быць далей ад справы. У гэтых клетках яны будуць набожна распяваць псалмы i малiтвы. А iншыя, не такiя прастакi, будуць займацца - як гэта назваць? - эротыкай.

Ён змоўк.

- Магчыма, марсiяне выхаваюць з некаторых людзей сваiх любiмчыкаў, навучаць iх розным фокусам, хто ведае! Можа, iм раптам стане шкада якога-небудзь хлопчыка, якi вырас на iх вачах i якога трэба зарэзаць. Асобных яны, магчыма, навучаць паляваць на нас...

- Не! - усклiкнуў я. - Гэтага быць не можа. Нiводзiн чалавек...

- Навошта сябе абманваць? - перабiў артылерыст. - Знойдуцца людзi, якiя з радасцю будуць гэта рабiць. Толькi вар'яты могуць дапусцiць, што такiх няма.

Я не мог з iм пагадзiцца.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Сокровища Валькирии. Книги 1-7
Сокровища Валькирии. Книги 1-7

Бывшие сотрудники сверхсекретного института, образованного ещё во времена ЧК и просуществовавшего до наших дней, пытаются найти хранилище сокровищ древних ариев, узнать судьбу библиотеки Ивана Грозного, «Янтарной комнаты», золота третьего рейха и золота КПСС. В борьбу за обладание золотом включаются авантюристы международного класса... Роман полон потрясающих открытий: найдена существующая доныне уникальная Северная цивилизация, вернее, хранители ее духовных и материальных сокровищ...Содержание:1. Сергей Алексеев: Сокровища Валькирии. Правда и вымысел 2. Сергей Алексеев: Сокровища Валькирии. Стоящий у солнца 3. Сергей Алексеев: Сокровища Валькирии. Страга Севера 4. Сергей Алексеев: Сокровища Валькирии. Земля сияющей власти 5. Сергей Трофимович Алексеев: Сокровища Валькирии. Звёздные раны 6. Сергей Алексеев: Сокровища Валькирии. Хранитель Силы 7. Сергей Трофимович Алексеев: Птичий путь

Сергей Трофимович Алексеев

Научная Фантастика
Смерти нет
Смерти нет

Десятый век. Рождение Руси. Жестокий и удивительный мир. Мир, где слабый становится рабом, а сильный – жертвой сильнейшего. Мир, где главные дороги – речные и морские пути. За право контролировать их сражаются царства и империи. А еще – небольшие, но воинственные варяжские княжества, поставившие свои города на берегах рек, мимо которых не пройти ни к Дону, ни к Волге. И чтобы удержать свои земли, не дать врагам подмять под себя, разрушить, уничтожить, нужен был вождь, способный объединить и возглавить совсем юный союз варяжских князей и показать всем: хазарам, скандинавам, византийцам, печенегам: в мир пришла новая сила, с которую следует уважать. Великий князь Олег, прозванный Вещим стал этим вождем. Так началась Русь.Соратник великого полководца Святослава, советник первого из государей Руси Владимира, он прожил долгую и славную жизнь, но смерти нет для настоящего воина. И вот – новая жизнь, в которую Сергей Духарев входит не могучим и властным князь-воеводой, а бесправным и слабым мальчишкой без рода и родни. Зато он снова молод, а вокруг мир, в котором наверняка найдется место для славного воина, которым он несомненно станет… Если выживет.

Александр Владимирович Мазин , Андрей Иванович Самойлов , Василий Вялый , Всеволод Олегович Глуховцев , Катя Че

Фантастика / Попаданцы / Фэнтези / Современная проза / Научная Фантастика