Читаем Вайна сусветаў (на белорусском языке) полностью

Пасля гэта чырвоная трава знiкла гэтак жа хутка, як i вырасла. Яе вынiшчыла хвароба, выклiканая, наколькi можна думаць, невядомымi бактэрыямi. Справа ў тым, што дзякуючы натуральнаму адбору ўсе зямныя раслiны выпрацавалi ў сабе здольнасць супрацiўляцца бактэрыяльным захворванням, яны нiколi не гiнуць без упартай барацьбы; але чырвоная трава засыхала на коранi. Лiсты яе хварэлi, зморшчвалiся i станавiлiся кволыя. Пры лёгкiм дотыку яны адвальвалiся, i вада, якая спачатку памагала росту чырвонай травы, затым выносiла яе рэшткi ў мора.

Падышоўшы да вады, я, канешне, перш-наперш наталiў смагу. Я выпiў вельмi многа i, памiраючы ад голаду, пачаў жаваць лiсты чырвонай травы, але яны аказалiся вадзянiстымi, мелi агiдны металiчны прысмак. Я ўбачыў, што тут мелка, i смела пайшоў уброд, хоць чырвоная трава спавiвала мне ногi. Але па меры наблiжэння да ракi станавiлася ўсё глыбейшаю вада, i я павярнуў назад, у бок Мортлейка. Я стараўся трымацца дарогi, арыентуючыся па развалiнах прыдарожных вiлаў, па платах i лiхтарах, i нарэшце дабраўся да ўзвышша, на якiм стаiць Рохэмптан, - я быў ужо ў ваколiцах Путнi.

Тут ландшафт змянiўся i страцiў сваю незвычайнасць: паўсюль вiднелiся сляды разбурэння. Дзе-нiдзе мясцовасць была настолькi апустошаная, як быццам тут пранёсся цыклон, а праз некалькi дзесяткаў ярдаў траплялiся зусiм некранутыя ўчасткi, дамы з акуратна спушчанымi жалюзямi i запёртымi дзвярамi, - здавалася, што людзi пакiнулi iх на дзень-два цi проста там яны мiрна спалi. Чырвоная трава расла тут не так густа, высокiя дрэвы ўзбоч дарогi не мелi на сабе паўзучых чырвоных парасткаў. Я шукаў пад дрэвамi што-небудзь ядомае, але нiчога не знайшоў; заходзiў у два бязлюдныя дамы, але ў iх, вiдаць, ужо пабывалi iншыя: яны былi абрабаваныя. Рэштку дня я праляжаў у кустоўi, бо зусiм выбiўся з сiл i не мог iсцi далей.

За ўвесь гэты час я не сустрэў нiводнага чалавека i не бачыў нiдзе марсiянаў. На вочы трапiлi два паджарыя сабакi, але абодва яны ўцяклi ад мяне, хоць я iх клiкаў да сябе. Каля Рохэмптана я ўбачыў два чалавечыя шкiлеты - не трупы, а шкiлеты, - яны былi поўнасцю аб'едзеныя; у лесе я знайшоў параскiданыя косцi кошак i трусоў i авечы чэрап. Але на касцях не было нават кусочка мяса, дарэмна я iх аблiзваў.

Сонца зайшло, а я ўсё плёўся па дарозе ў Путнi; тут марсiяне, вiдаць, прымянялi цеплавы прамень. У агародзе за Рэхэмптанам я накапаў маладой бульбы i крыху пад'еў. Адтуль адкрываўся вiд на Путнi i раку. Змрочны i бязлюдны вiд: счарнелыя дрэвы, чорныя закiнутыя развалiны ля падножжа гары, зарослыя чырвонаю травою балоты ў далiне разлiтай ракi i мёртвая цiшыня. Падумаўшы пра такую хуткую перамену, я раптам адчуў нейкi страх.

Я мiжвольна падумаў, што ўсё чалавецтва вынiшчана, змецена з твару зямлi i што я тут стаю адзiн, апошнi жывы чалавек. Каля самай вяршыны Путнi-Хiла я знайшоў яшчэ адзiн шкiлет; рукi яго былi адарваныя i ляжалi за некалькi ярдаў ад пазваночнiка. Крочачы далей, я паступова пераканаўся, што ўсе людзi тут знiшчаны, акрамя некаторых уцекачоў накшталт мяне. Марсiяне, вiдаць, пайшлi далей у пошуку ежы, кiнуўшы спустошаную краiну. Можа, цяпер яны разбураюць Берлiн цi Парыж, калi толькi не рушылi на поўнач...

VII

ЧАЛАВЕК НА ВЯРШЫНI ПУТНI-ХIЛА

Я правёў гэтую ноч у гасцiнiцы на вяршынi Путнi-Хiла i спаў у пасцелi ўпершыню з часоў маiх уцёкаў у Лезерхэд. Не варта расказваць, як я дарэмна ламаўся ў дом, а потым убачыў, што ўваходныя дзверы запёртыя на клямку; як я знайшоў у нейкай каморцы, здаецца, пакоi прыслугi, чэрствую скарынку, абгрызеную пацукамi, i два слоiкi кансерваваных ананасаў. Нехта ўжо аблазiў дом i спустошыў яго. Пазней я знайшоў у буфеце некалькi сухароў i сандвiчаў, магчыма, не заўважаных маiмi пяпярэднiкамi. Сандвiчы былi ўжо неядомыя, сухарамi ж я не толькi наталiў голад, але i набiў кiшэнi. Лямпы я не палiў, баючыся, што якi-небудзь марсiянiн у пошуках яды завiтае ў гэтую частку Лонданскага графства. Перш чым улегчыся, я доўга хадзiў ад вакна да вакна i ўглядаўся, цi няма дзе-небудзь гэтых пачвараў. Спаў я кепска. Лежачы ў пасцелi, заўважыў сам пра сябе, што разважаю лагiчна, чаго не было з часу стычкi з святаром. Усе наступныя днi я або нерваваўся, або абыякава i тупа адносiўся да ўсяго. Гэтай жа ноччу мой мозг, вiдаць, падмацаваны сiлкаваннем, праяснiўся, i я зноў пачаў лагiчна мыслiць.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Сокровища Валькирии. Книги 1-7
Сокровища Валькирии. Книги 1-7

Бывшие сотрудники сверхсекретного института, образованного ещё во времена ЧК и просуществовавшего до наших дней, пытаются найти хранилище сокровищ древних ариев, узнать судьбу библиотеки Ивана Грозного, «Янтарной комнаты», золота третьего рейха и золота КПСС. В борьбу за обладание золотом включаются авантюристы международного класса... Роман полон потрясающих открытий: найдена существующая доныне уникальная Северная цивилизация, вернее, хранители ее духовных и материальных сокровищ...Содержание:1. Сергей Алексеев: Сокровища Валькирии. Правда и вымысел 2. Сергей Алексеев: Сокровища Валькирии. Стоящий у солнца 3. Сергей Алексеев: Сокровища Валькирии. Страга Севера 4. Сергей Алексеев: Сокровища Валькирии. Земля сияющей власти 5. Сергей Трофимович Алексеев: Сокровища Валькирии. Звёздные раны 6. Сергей Алексеев: Сокровища Валькирии. Хранитель Силы 7. Сергей Трофимович Алексеев: Птичий путь

Сергей Трофимович Алексеев

Научная Фантастика
Смерти нет
Смерти нет

Десятый век. Рождение Руси. Жестокий и удивительный мир. Мир, где слабый становится рабом, а сильный – жертвой сильнейшего. Мир, где главные дороги – речные и морские пути. За право контролировать их сражаются царства и империи. А еще – небольшие, но воинственные варяжские княжества, поставившие свои города на берегах рек, мимо которых не пройти ни к Дону, ни к Волге. И чтобы удержать свои земли, не дать врагам подмять под себя, разрушить, уничтожить, нужен был вождь, способный объединить и возглавить совсем юный союз варяжских князей и показать всем: хазарам, скандинавам, византийцам, печенегам: в мир пришла новая сила, с которую следует уважать. Великий князь Олег, прозванный Вещим стал этим вождем. Так началась Русь.Соратник великого полководца Святослава, советник первого из государей Руси Владимира, он прожил долгую и славную жизнь, но смерти нет для настоящего воина. И вот – новая жизнь, в которую Сергей Духарев входит не могучим и властным князь-воеводой, а бесправным и слабым мальчишкой без рода и родни. Зато он снова молод, а вокруг мир, в котором наверняка найдется место для славного воина, которым он несомненно станет… Если выживет.

Александр Владимирович Мазин , Андрей Иванович Самойлов , Василий Вялый , Всеволод Олегович Глуховцев , Катя Че

Фантастика / Попаданцы / Фэнтези / Современная проза / Научная Фантастика