Читаем Ваўчкі полностью

Зайчыку Віктару Паўлавічу прысудзілі чатыры гады пазбаўлення волі з адбываннем тэрміну ў калоніі строгага рэжыму. Павел Іванавіч прасіў суддзю зменшыць пакаранне, ён не ведаў, што сказаць, каб учынак Зэйчыка выглядаў не такім злачынным, хацеў знайсці нейкія прычыны, якія зменшылі б віну падсуднага, але не мог знайсці такіх прычын, не мог нічога сказаць, што хоць крышку абяліла б гэтага чалавека.

— У вас, Павел Іванавіч, добрае сэрца, вы шкадуеце нават зладзеяў, а шкадаваць іх няварта,— сказала суддзя.

Яе падтрымаў і пажылы засядацель.

— Нам трэба яшчэ больш змагацца са зладзеямі, з хуліганамі,— сказаў ён.— Камунізм будуем, а з такімі людзьмі як будаваць...

Прыгавор суда зала слухала стоячы.

Зайчык стаяў асобна, адгароджаны ад усіх драўляным бар’ерам, рукі закладзены за спіну, паліто расшпілена, і былі відаць зялёная куртка з замком-маланкаю, рудыя штаны з торбамі на каленях.

Ён больш не ўхмыляўся, твар яго, здаецца, нават крыху пабялеў. А жанчына ў шэрай хустцы і ў зялёным паліто заплакала зноў, палезла ў сваю сумку шукаць насоўку.

Калі суддзя з засядацелямі вярнуліся ў кабінет, у дзверы ціха пастукалі, і гэта самая жанчына нясмела адчыніла дзверы.

— Можна? — спыталася яна.

— Заходзьце,— адказала суддзя. Яна ўжо сядзела за сваім сталом, перабірала паперы і толькі краем вока глянула на жанчыну. Тая ўвайшла і стала каля дзвярэй, трымаючы дзвюма рукамі перад сабою сваю сумку.

— Што ў вас да мяне? — спыталася суддзя ў жанчыны.

Жанчына зрабіла крок да стала і спынілася.

— Я... Я прасіла б вас... Мне каб пагаварыць, пагаварыць толькі...

— 3 падсудным? — адразу здагадалася суддзя, з кім хоча пагаварыць жанчына.

— Ага,— кіўнула тая галавою. Вочы ў яе былі заплаканыя, нос крыху пачырванеў, на шчоках сінелі дробныя жылкі.

Суддзя памаўчала, перакладаючы папкі з аднаго боку стала на другі, потым сказала:

— Ідзіце... Скажыце, што я дазволіла...

Твар у жанчыны адразу памякчэў, і яна, нават забыўшыся падзякаваць, скоранька пайшла за дзверы.

Павел Іванавіч зноў падумаў — кім даводзіцца гэта жанчына Зайчыку? Каб спыніць яе, пагаварыць, яна б сказала, хто такі гэты Зайчык, хто яго бацька, матка...

Зрэшты, ён мог бы, як і гэта жанчына, папрасіць у суддзі дазволу пагаварыць з падсудным, высветліць усё ў таго, яму б суддзя таксама дазволіла, але трэба было б нешта выдумляць, чаму ён хоча пагаварыць з гэтым Зайчыкам. А што мог прыдумаць Павел Іванавіч? Яшчэ суддзя западозрыць што-небудзь. I Павел Іванавіч не пайшоў за жанчынаю, каб пагаварыць з ёю, не папрасіў і суддзю, каб дазволіла пабачыцца з падсудным.

Увайшла сакратарка, несучы ў руцэ тоненькую папку ў ружовай вокладцы, паклала папку суддзі на стол. Суддзя пагартала паперы, сабраныя ў папцы.

— Гэтым пашліце павесткі,— сказала яна сакратарцы.— Пашліце...— яна пачала гартаць каляндар, які стаяў у яе на стале на драўлянай падстаўцы. Лісткі ў календары ўсе былі спісаныя ўдоўж і ўпоперак і чарнілам, і алоўкам.— Пашліце на дваццаць пятае,— сказала суддзя і, памеціўшы сабе ў календары, аддала папку сакратарцы.

— А наступную справу цяпер будзем слухаць ці пасля перапынку? — спыталася сакратарка.

— Зараз зробім перапынак,— адказала суддзя.— Пасля абеду будзем слухаць наступную справу, у нас там скасаванне шлюбу? — спыталася яна.

— Ага,— адказала сакратарка.

А Павел Іванавіч раптам падумаў: што зрабіла б яго жонка, каб даведалася пра ўсю яго гісторыю? Можа, таксама падала б на развод і яму прыйшлося б стаяць у гэтай залі, даваць тлумачэнні. Якімі вачыма глядзела б на яго суддзя, цяпер такая з ім ветлівая, як глядзела б на яго гэта маладзенькая дзяўчына-сакратарка?

— Таварышы, зараз зробім перапынак,— устала з-за стала суддзя.— Роўна на гадзіну. Паабедайце за гэты час, а потым разгледзім: тыя дзве справы, там грамадзянскія, аб скасаванні шлюбу.

Суддзя падышла да вешалкі, зняла сваё паліто, Павел Іванавіч паспяшаўея да яе, каб дапамагчы апрануцца. Пажылы засядацель ужо стаяў апрануты, на ім было доўгае сіняе паліто з добрага драпу і з такога ж драпу кепка. I паліто, і кепка даўно выйшлі з моды, некалі такія насіла начальства, мусіць, і пажылы засядацель быў з начальства, а цяпер пайшоў на пенсію.

Яны ішлі ўтраіх па апусцелым цяпер калідоры, з двух бакоў якога былі дзверы. У канцы калідора, пры самай лесвіцы, дзверы раптам адчыніліся, і з іх выйшаў міліцыянер, адзін з тых, што нядаўна былі на судзе пры Зайчыку. Дзверы былі адчыненыя адно імгненне, пакуль міліцыянер выходзіў з пакоя, але Павел Іванавіч убачыў у ім Зайчыка — той сядзеў, нахіліўшы нізка галаву, і еў батон, трымаючы яго, разламаны, у дзвюх руках. Жанчына ў шэрай хустцы і зялёным паліто сядзела насупраць яго і, падпершы шчаку рукою, глядзела, як ён есць. Яе чорная сумка стаяла каля крэсла на падлозе.

За сталом з дзвюма тумбамі сядзеў другі міліцыянер, з тых, што былі на судзе пры Зайчыку, і вадзіў алоўкам па аркушы паперы. Яго міліцэйская шапка ляжала перад ім на стале.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Точка опоры
Точка опоры

В книгу включены четвертая часть известной тетралогия М. С. Шагинян «Семья Ульяновых» — «Четыре урока у Ленина» и роман в двух книгах А. Л. Коптелова «Точка опоры» — выдающиеся произведения советской литературы, посвященные жизни и деятельности В. И. Ленина.Два наших современника, два советских писателя - Мариэтта Шагинян и Афанасий Коптелов,- выходцы из разных слоев общества, люди с различным трудовым и житейским опытом, пройдя большой и сложный путь идейно-эстетических исканий, обратились, каждый по-своему, к ленинской теме, посвятив ей свои основные книги. Эта тема, говорила М.Шагинян, "для того, кто однажды прикоснулся к ней, уже не уходит из нашей творческой работы, она становится как бы темой жизни". Замысел создания произведений о Ленине был продиктован для обоих художников самой действительностью. Вокруг шли уже невиданно новые, невиданно сложные социальные процессы. И на решающих рубежах истории открывалась современникам сила, ясность революционной мысли В.И.Ленина, энергия его созидательной деятельности.Афанасий Коптелов - автор нескольких романов, посвященных жизни и деятельности В.И.Ленина. Пафос романа "Точка опоры" - в изображении страстной, непримиримой борьбы Владимира Ильича Ленина за создание марксистской партии в России. Писатель с подлинно исследовательской глубиной изучил события, факты, письма, документы, связанные с биографией В.И.Ленина, его революционной деятельностью, и создал яркий образ великого вождя революции, продолжателя учения К.Маркса в новых исторических условиях. В романе убедительно и ярко показаны не только организующая роль В.И.Ленина в подготовке издания "Искры", не только его неустанные заботы о связи редакции с русским рабочим движением, но и работа Владимира Ильича над статьями для "Искры", над проектом Программы партии, над книгой "Что делать?".

Афанасий Лазаревич Коптелов , Виль Владимирович Липатов , Дмитрий Громов , Иван Чебан , Кэти Тайерс , Рустам Карапетьян

Фантастика / Современная русская и зарубежная проза / Современная проза / Cтихи, поэзия / Проза / Советская классическая проза
Свет любви
Свет любви

В новом романе Виктора Крюкова «Свет любви» правдиво раскрывается героика напряженного труда и беспокойной жизни советских летчиков и тех, кто обеспечивает безопасность полетов.Сложные взаимоотношения героев — любовь, измена, дружба, ревность — и острые общественные конфликты образуют сюжетную основу романа.Виктор Иванович Крюков родился в 1926 году в деревне Поломиницы Высоковского района Калининской области. В 1943 году был призван в Советскую Армию. Служил в зенитной артиллерии, затем, после окончания авиационно-технической школы, механиком, техником самолета, химинструктором в Высшем летном училище. В 1956 году с отличием окончил Литературный институт имени А. М. Горького.Первую книгу Виктора Крюкова, вышедшую в Военном издательстве в 1958 году, составили рассказы об авиаторах. В 1961 году издательство «Советская Россия» выпустило его роман «Творцы и пророки».

Лариса Викторовна Шевченко , Майя Александровна Немировская , Хизер Грэм , Цветочек Лета , Цветочек Лета

Фантастика / Проза / Советская классическая проза / Фэнтези / Современная проза