Читаем За морам Хвалынскім полностью

Нігмат вучыў Алексу мове фарсі — надзіва лёгка даваліся палачаніну словы чужой мовы, і ён вучыў іх ярасна, нібы гэта абяцала нейкае ўратаванне на будучае. А Нігмат быў рады таму і многае гаварыў пра родныя мясціны, праславутыя гарады Бухару і Самарканд, пра звычкі народаў, якія засялялі старадаўні Согд і Бактрыю. Ён расказваў пра тое, што персы ў яго родных мясцінах некалі пакланяліся Агню і богам іх быў Заратуштр. Але вось ужо некалькі пакаленняў, як захапілі землі персаў качэўнікі — бедуіны, і гэта яны прынеслі лепшага бога — Алаха і яго намесніка на зямлі — Магамета.

Сам Нігмат, як праведны мусульманін, старанна выконваў абрады. Нягледзячы на далёкі шлях, нёс ён у мяшку маленькі, як толькі паставіць калені, дыванок, сплецены з чаратоў, і старанна маліўся па некалькі разоў на дзень. Гэтак жа старанна ён рабіў абрад абмывання, стараючыся адысціся на той час ад Алексы і пабыць аднаму. Аднаго разу гэта ледзь не прывяло да вялікай бяды. Толькі адышоўся Нігмат за невысокі бархан, трымаючы ў руцэ малюсенькі кумганчык, як падзьмуў — спачатку не надта моцна, але з кожным імгненнем усё больш магутна — сухі, рыпучы вецер. Проста на вачах Алексы ўсё навокал завалакло клубамі пылу, пяску, заімглілася, наплыло… Ён кінуўся на зямлю, схапіў з сябе аўчыну, каб неяк схаваць вочы ад пякучай, рэзкай, як град, сумесі, накрыў галаву, упаўшы на калені. Варта было яму хаця на імгненне высунуць галаву, як нос і рот забівала сухім, калючым пылам, і ён туліўся, стараючыся закрыцца ад гэтага нечаканага, нябачанага, смяротнага ветру. Па целе яго з шоргатам, да крыві, праносіўся пясок, але ён закрыў галаву, таму што пакута, якую нёс з сабой вецер, была несцерпнай з-за рота і вачэй, забітых пылам. Час не цягнуўся, не, ён проста спыніўся з-за гэтай пясчанай завірухі, і здавалася — гэта будзе вечна, заўсёды. Заўсёды ён будзе вось так ляжаць, задыхаючыся, заўсёды, аж да Страшнага Суда, будзе вось так не хапаць паветра, і нават сляза не можа прабіцца скрозь гэты страшны шквал… А можа, гэта і ёсць Страшны Суд, можа, за ўсе яго грахі занесла яго на край свету і вось так бязлітасна малоціць і знішчае? Ён успомніў, — казаў Нігмат, што ў пустыні ёсць смерчы і ў кожным з іх пасяляецца джын. Мабыць, сапраўды гэтыя джыны, гэтыя нячысцікі, абрушыліся на яго, але ён усё яшчэ жывы, усё яшчэ тахкае, шалёна грукаціць сэрца…

Нарэшце навокал нібы пачало аціхаць. Ён сеў, праціраючы кулакамі вочы і пальцамі дастаючы з рота пясок і пыл. Язык распух, цяжка было сказаць хоць слова, але ён, азіраючыся, не бачыў нідзе Нігмата, і страх ахапіў яго, страх застацца аднаму ў гэтай бяскрайняй пустыні, у пясках, дзе бляклае неба ў часы такіх пясчаных завірух нібы зліваецца з зямлёй… І ён паспрабаваў закрычаць:

— Нігмат!

Крык быў амаль бязгучным, ён згубіўся тут жа, ля Алексы. Трохі прачысціўшы горла, закрычаў ізноў. На гэты раз нешта спалохана мільганула прэч. Можа, якая яшчарка таксама хавалася ў час бурану побач? Але ніхто не азваўся. Тады зноў закрычаў — безнадзейна і доўга. І ніхто не адгукнуўся ў адказ…

Падышла ноч. Ён усё нерухома сядзеў на адным месцы. Баяўся адысціся ад дарогі — тады не зможа вярнуцца на яе. Барханы ўсюды аднолькавыя. Пайсці наперад — значыць, заблудзіцца ў іх і ніколі не выбрацца назад. Да таго ж ён спадзяваўся, што Нігмату лягчэй будзе шукаць. Яму больш звыклыя тутэйшыя мясціны, ён неяк адрознівае нават гэтыя барханы, для Алексы зусім аднолькавыя, па звону бомаў адчувае, які ідзе караван. Добры памочнік яму гэты чарнавокі хлапец, заўсёды вясёлы і ўслужлівы!

Імгненна апусцілася на зямлю ноч, буйныя зоркі высыпалі на небе. Алекса неахвотна распаліў касцярок, зламаўшы для гэтага вузлаватае, амаль распластанае па зямлі дрэўца, што расло непадалёку. Крэмень высякаў іскру за іскрой, але вогнішча не хацела распальвацца, нібыта без Нігмата яно згубіла сілу. Але нарэшце агеньчык разгарэўся. Алекса закіпяціў ваду, чуйна слухаючы ноч і паклаўшы каля сябе кінжал. Агонь быў цяпер ворагам — відны здалёку, і хто ведае, каму ён прыглянецца! Але той жа агонь мог убачыць і Нігмат, і для яго рызыкаваў Алекса, таму што не хацеў верыць, што пустыня паглынула спадарожніка, да якога ён сапраўды прывязаўся, нібыта да роднага.

Ноч ішла, а Алекса ўсё паліў касцярок, і, мабыць, усе сухія быліны вакол былі спаленыя, таму што шукаць быльнёг і тонкія галінкі ўначы рабілася ўсё цяжэй. І толькі калі трохі пабялела неба на ўсходзе, да Алексы данёсся слабы крык:

— Эй-вай!

Падалося ці сапраўды нехта крычаў? Алекса ўскочыў, загалёкаў што было моцы. Крык праз нейкі час вярнуўся, а пасля наблізіўся. З-за бархана выступіла нейчая постаць, і гэта быў Нігмат, ягоны голас быў радасны і адначасна стомлены.

— Э-гей-а-а!

Алекса, забыўшыся на ўсё, кінуўся насустрач яму:

— Братка, братка ты мой!

Ён абхапіў Нігмата за плечы, трос іх з усяе сілы, і слёзы каціліся па твары, падалі на грудзі, на плечы Нігмата.

— Знайшоўся!

Ён гаварыў па-свойму, але Нігмат разумеў яго, і ён таксама абхапіў Алексу за плечы, а пасля сказаў са сваёй заўсёднай усмешкай:

— Піць дай, а то прапаў зусім Нігмат!

Перейти на страницу:

Похожие книги

Адриан Моул и оружие массового поражения
Адриан Моул и оружие массового поражения

Адриан Моул возвращается! Фаны знаменитого недотепы по всему миру ликуют – Сью Таунсенд решилась-таки написать еще одну книгу "Дневников Адриана Моула".Адриану уже 34, он вполне взрослый и солидный человек, отец двух детей и владелец пентхауса в модном районе на берегу канала. Но жизнь его по-прежнему полна невыносимых мук. Новенький пентхаус не радует, поскольку в карманах Адриана зияет огромная брешь, пробитая кредитом. За дверью квартиры подкарауливает семейство лебедей с явным намерением откусить Адриану руку. А по городу рыскает кошмарное создание по имени Маргаритка с одной-единственной целью – надеть на палец Адриана обручальное кольцо. Не радует Адриана и общественная жизнь. Его кумир Тони Блэр на пару с приятелем Бушем развязал войну в Ираке, а Адриан так хотел понежиться на ласковом ближневосточном солнышке. Адриан и в новой книге – все тот же романтик, тоскующий по лучшему, совершенному миру, а Сью Таунсенд остается самым душевным и ироничным писателем в современной английской литературе. Можно с абсолютной уверенностью говорить, что Адриан Моул – самый успешный комический герой последней четверти века, и что самое поразительное – свой пьедестал он не собирается никому уступать.

Сьюзан Таунсенд , Сью Таунсенд

Проза / Современная русская и зарубежная проза / Проза прочее / Современная проза