Читаем За морам Хвалынскім полностью

Алекса доўга праводзіў паглядам журавоў. Дык вось дзе кружаць яны, перш чым прыляцяць на Дзвіну на Полаччыну. Вось што ляжыць пад іх крыламі — бясконцы блін пустыні, старыя, закінутыя крэпасці і могілкі былых уладароў! Папіўшы чаю, ён не вытрымаў, пайшоў унутр, за сцены. Там, апроч маўзалея, узвышаліся астанкі былога палаца — высокая некалі вежа, да яе прымыкалі доўгія калідоры. Байніцы, прыступкі лесвіц, аркі — усё зроблена з сырцовай цэглы, ужо пашчэрбленай часам. У нішы каля высокага разбуранага акна — фігуркі з цэглы. Ён падышоў, пакратаў — жанчына корміць дзіця, твар у яе ледзь намечаны, але формы пукатыя, нібы налітыя сілай. Далей, у змроку галерэі, відны разбітыя сасуды.

У такіх прывозілі віно ў Полацак замежныя купцы. Былі бачны косці жывёл, кучы попелу. Ён пакрочыў наперад.

— Куды ты? Такія месцы любяць злыя духі — джыны! — закрычаў знізу Нігмат. Сапраўды, Алекса, разглядаючы сляды даўняга, нязвыклага жытла, непрыкметна паднімаўся ўвысь. І цяпер ён стаяў між сцен, у якіх не было даху, сцен, ад якіх захаваліся толькі рэшткі.

Сярод чорнага запусцення ззялі нечакана яркімі, жывымі фарбамі роспісы на сценах. Старадаўнія людзі ў незвычайных сукнях, плашчах ехалі на дзіўных звярах, нацягвалі лукі, танцавалі. Твары мужчын і жанчын, моцна пацёртыя вятрамі і сонцам, часам былі надзіва выразнымі, і Алекса прагна глядзеў навокал, як бы хочучы навекі ўвабраць у сябе ўбачанае. Толькі ў царкве бачыў ён дасюль такія малюнкі, але ў царкве былі намаляваны святыя, а людзей з лукамі і стрэламі, танцоўшчыц там не было ніколі. У кутку ляжалі скураныя скруткі — гэта, відаць, былі нейкія запісы, але яны таксама амаль сатлелі. Што спыніла тут жыццё — хвароба, вайна альбо гнеў багоў нечакана абрушыўся на тых, што некалі жылі ў гэтых сценах, елі, спявалі і смяяліся?

Раздаліся крокі. Гэта, трохі палахліва азіраючыся па баках, спяшаўся наверх Нігмат. Ён, можа, сапраўды чакаў, што ўбачыць тут джына, ці аднаго з нячысцікаў-іфрытаў, або мёртвага ўжо спадарожніка, бо твар яго, калі ён убачыў Алексу, асвяціўся радаснай усмешкай.

— Чаму ж ты не адгукаешся? — з папрокам сказаў ён.

— Паглядзі, — Алекса замест адказу павёў рукой навокал.

— Вай-вай, вось гэта цуд! — захоплена пацокаў языком Нігмат. — Я чуў, што некалі даўно каля гэтага караваннага шляху быў горад. Можа, гэта частка яго?

Алекса ўбачыў непадалёк вылепленую з нейкага белага матэрыялу галаву танцора: вузкатвары, танканосы чалавек з чорнай кучаравай барадой у шапачцы. А над шапачкай — казліныя вушы. Алексу толькі цяпер стала жудасна — якраз такім малявалі полацкія іканапісцы чорта, які прыходзіць па душу чалавека, што многа грашыў.

— Пойдзем адсюль, — ён пацягнуў за сабой Нігмата, і яны хутка выйшлі з палаца. На ўзгорку каля іх пагаслага касцярка ляжала змяя, яна ляніва падняла галаву і неахвотна папаўзла ў недалёкую шчыліну, каля вялікага кавалка бірузовай палівы — відаць, ветрам сюды занесла адну з пліт палаца.

Яны моўчкі праводзілі яе паглядамі і пачалі збірацца. Уласна, зборы былі нядоўгія — запіхнулі ў мяшок астаткі ляпёшкі, беражліва загарнулі ў некалькі столак пляцёнку з чаем, паклалі наверх кумган — і зноў у дарогу.

Уначы Алекса ўскочыў. Нейкі гул пранёсся над пустыняй, гул гэты ўсё ўзмацняўся, ён нёс трывогу, нібыта недзе нараджаўся вялізны смерч. Нідзе нікога не было відно, агромністыя зоры нізка віселі над зямлёю, а цёплы пясок пад імі быў нерухомы, толькі ўдалечыні як бы скрыгацела — злёгку, варушачыся, нібы змяя.

— Гэта бархан спявае, — сонна сказаў Нігмат.

— Што? — не зразумеў Алекса.

— Пясок спявае. Вецер падняўся, і тады, калі паднімаецца вецер, бархан — ёсць тут такі ў Каракумах — спявае. Я чуў ужо яго. Спі.

Нігмат павярнуўся на другі бок і тут жа соладка заснуў. Сапраўды, яны ляглі спаць зусім нядаўна, стаміліся. Уначы ісці было лягчэй, паветра не стала прахалодным, не, яно толькі страціла сваю невыносную пякучую гарачыню, і караванны шлях цвёрда лажыўся пад ногі. Яны збочылі, калі пачулі наперадзе званочкі — гэта значыць, наперадзе ішоў караван. Яны баяліся караванаў, хаця ісці разам было б лягчэй. Але чалавека варта было баяцца болей, чым смяротнай гарачыні ці нячутнай у пяску змяі, якая слізгаціць імкліва і напоена атрутай у сотні разоў большай, чым гадзюкі ў полацкіх лясах — цяпер Алекса ведаў гэта.

Яны ішлі не так доўга, але наваколле змянілася да непазнавальнасці. У пустыню прыйшла вясна, зацвіло ўсё, у чым хаця трохі цеплілася жыццё: цвілі калючкі, каравыя саксаулы — дрэўцы, скрыўленыя пастаяннай непагаддзю, цвілі акацыі каля юртаў качэўнікаў, куды хлопцы сыходзілі з дарогі.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Адриан Моул и оружие массового поражения
Адриан Моул и оружие массового поражения

Адриан Моул возвращается! Фаны знаменитого недотепы по всему миру ликуют – Сью Таунсенд решилась-таки написать еще одну книгу "Дневников Адриана Моула".Адриану уже 34, он вполне взрослый и солидный человек, отец двух детей и владелец пентхауса в модном районе на берегу канала. Но жизнь его по-прежнему полна невыносимых мук. Новенький пентхаус не радует, поскольку в карманах Адриана зияет огромная брешь, пробитая кредитом. За дверью квартиры подкарауливает семейство лебедей с явным намерением откусить Адриану руку. А по городу рыскает кошмарное создание по имени Маргаритка с одной-единственной целью – надеть на палец Адриана обручальное кольцо. Не радует Адриана и общественная жизнь. Его кумир Тони Блэр на пару с приятелем Бушем развязал войну в Ираке, а Адриан так хотел понежиться на ласковом ближневосточном солнышке. Адриан и в новой книге – все тот же романтик, тоскующий по лучшему, совершенному миру, а Сью Таунсенд остается самым душевным и ироничным писателем в современной английской литературе. Можно с абсолютной уверенностью говорить, что Адриан Моул – самый успешный комический герой последней четверти века, и что самое поразительное – свой пьедестал он не собирается никому уступать.

Сьюзан Таунсенд , Сью Таунсенд

Проза / Современная русская и зарубежная проза / Проза прочее / Современная проза