ЯНКА. Э-э! Ліха перамелецца і мука будзе.
ГАНУЛЯ. Незвычайныя[57]вы людзі, калі яшчэ можаце сягоння хваліцца шчасцем.
АЛЕНКА. А такі ж незвычайныя, цётачка.
ЯНКА. I маем чым пахваліцца. Дык слухайце ўважліва, цётачка, паздраўляць будзеце: я, настаўнік Янка Здольнік...
АЛЕНКА
ЯНКА. Узялі ды паміж сабой пажаніліся. Цяпер яна мая назаўсёды...
АЛЕНКА. I ён таксама мой муж, але ці назаўсёды — яшчэ паваражу.
ГАНУЛЯ. А мае ж міленькія! Пашлі вам долечка усяго найшчаслівейшага. А павянчаліся ўжо?
ЯНКА. А як вы думалі, цётачка? Абавязкова павянчаліся, ды яшчэ як урачыста[58]. Зялёны бор шлюб[59] нам даваў, зоркі дружками былі, а раса срабрыстая шлюбныя персцені свяйціла.
АЛЕНКА. А праўда, праўда, цётачка! Шлюб наш быў гэткі ўрачысты.
ГАНУЛЯ. Ну. і пайшлі плот[60] гарадзіць, каб вы здароны былі, мае вы шлюбоўнікі! А вяселле[61] таксама было? Чаму ж мяне не паклікалі?
ЯНКА. Вяселле, цётачка, адлажылі пакуль што да таго часу, калі апошні акупант ад нас выйдзе, бо пры іх нявесела на вяселлі.
ГАНУЛЯ. Ці не задоўга прыйдзецца чакаць на гэта?
АЛЕНКА. Ды, праўду кажучы, доўга ці коратка - гзта не важна. Але ў нас, цётачка, важнейшая бяда.
ГАНУЛЯ. А што ж такое?
АЛЕНКА. Татку ж майго зноў у абоз пагналі. Але так пагналі, што і след згінуў. Ужо тут, у Менску, мы даведаліся, што перш адны гналі, пасля — другія, потым — зноў тыя самыя, потым — зноў другія, а там далей і няведома, хто гоніць і куды гоніць.
ГАНУЛЯ. Ганяюць людзей без дай-прычыны да ганяюць. А каму гэта патрэбна, дык яны пэўна і самі не ведаюць.
АЛЕНКА. Як татку, бывала, бяруць у абоз, дык ён заўсёды і кажа, што едзе акупантаў вывозіць. Але, бедны, возіць, возіць, ды ніяк вывезці не можа.
ГАНУЛЯ. Усё роўна як той дзед з бабай рэпку сваю — цягнулі-цягнулі, ды ніяк не маглі выцягнуць. Але затое татка твой хоць свету пабачыць — пад старасць будзе мець што ўнукам расказваць.
АЛЕНКА
ГАНУЛЯ
ЯНКА. Ой, нешта, відаць, такое падумалі, цётачка, бо аж вочы спусцілі.
ГАНУЛЯ. А каб вы пакіслі, мае дзеткі! I старую ў грэх уведзецё.. Давайце лепей аб чым іншым пагамонім. Во, якраз успомніла. Былі ж тут і сягоння гэныя вучоныя Мікіткавы. Аб вас, пане настаўнік, пыталіся. Хацелі, кажуць, даведацца, які магніт больш вас да сябе цягне — усходні ці заходні.
ЯНКА. Трэба было, цётачка, сказаць, што ні той, ні сёй, а тутэйшы.
ГАНУЛЯ. Я так і падумала, але не сказала, бо пабаялася, што не змагу вучоным па-вучонаму адказаць.
ЯНКА. А болей нічога не пыталіся?
ГАНУЛЯ. Шчога, толькі паміж сабой тое-сёе па-вучонаму пагаманілі, праз свае бінохлі туды-сюды паглядзелі ды пайшлі. Усходні вучоны сказаў, што пойдзе на Захад, а Заходні сказаў, што пойдзе на Усход.
ЯНКА. Ну, цяпер яны не скора сустрэнуцца.
ГАНУЛЯ. I я так падумала, але не паспела гэтага ім сказаць.
Явление II
Гануля — Янка — Аленка — Микита
МИКИТА
АЛЕНКА. Дзень добры, пане рэгістратар!
МИКИТА. Тем лучше, меджду протчим. Проздравляю!
ЯНКА (
МИКИТА. Не затирка, дядька белорус, не затирка, настоящая центро-белсоюзовская, меджду протчим, патока. Добрые люди раскрыли склад с нею на Нижнем базаре[62] и — бери, что хочешь и сколько хочешь. Можете и вы набрать, меджду протчим.
ЯНКА. Благодарю за такие дары данайцев!
ГАНУЛЯ. А наши некоторые мянчане, особливо с Комаровки и Переспы, таким способом апошние гады и живут. Как только власть меняется, делают себе запас до новой перемены; меняется власть снова — снова делают себе запас до новой перемены, и так ужо который год. А сёлета, опрочь всего прочего, дак еще и дрова из Ваньковичева[63] лесу самокатом катят и катят на веревках.
ЯНКА. Видел, видел. Такая работа идет, что тебе при возведении египетских пирамид.
МИКИТА. Меджду протчим, такое умелое использование перемен политичных ситуаций — очень легкий способ обеспечить себя на черный день.
ЯНКА. А вы это обеспечение начали, как я вижу, с патоки.
МИКИТА. С чего-нибудь больш значительного я не поспел, потому что, меджду протчим, последним временем был занят эвакуационными делами, доводом чему служат эти вот запакованные вещи.