Читаем Жар кахання [Апавяданні пра жанчын] полностью

— Бацька толькі што вярнуўся з суда, — адказала тая. — Судзілі яго лепшага сябрука. З ім яны пачыналі ваяваць у грамадзянскую, на вачах адзін аднаго падымаліся па службе, дараслі да камдываў. А вось цяпер таго пасадзілі на лаву падсудных як «ворага народа». Бацька быў у складзе суда i мусіў падпісаць таму смяротны прысуд. Бацька верыць: той — не толькі не вораг, але ні ў чым не вінаваты, сумленны, наш, савецкі, чалавек. Сапраўды, партыя, НКВД маюць рацыю: сярод нас акапалася шмат змоўшчыкаў, шкоднікаў, бандытаў i агентаў замежных разведак, мы павінны быць пільныя, але такім ніколі не быў бацькаў сябра. Дык вось бацьку ўразілі дзве рэчы: смяротны жах у вачах асуджанага, нават позірк нябожчыка, а па-другое, як той з адчаем пазіраў яму ў вочы. Ён нібы нема крычаў: Ваня, мілы мой дружа, i ты, ты лічаш мяне ворагам???

Назаўтра, калі сышліся з цесцем на кухні, мы з Істай па-наіўнаму хацелі супакоіць яго. Што да мяне, дык я папёр лухту: маўляў, ёсць памылкі, калі выполваюць з поля пустазелле, дык з ім, бывае, трапляецца i збажына, але...

— Прашу, — стрымана перапыніў той мяне, адрачона сёрбаючы гарачы чай, — менш, а то i зусім не гаварыць на гэтую тэму.

— Вунь i ў нашай, знешне спакойнай літаратуры затаілася нямала нацдэмаў, якія жадалі адарваць Беларусь ад Савецкай Расіі, — вёў сваё я. — Ix зусім слушна выкарчавалі.

— Прашу, — ужо цвярдзей папрасіў прыгнечаны цесць. — Прашу, дзеці, маўчыце! Не давайце волі не толькі языку, але i лішнім думкам! Набірае мод нейкі новы, не зусім зразумелы працэс. Цяпер гнуць, як вы кажаце, выкарчоўваюць тых, хто яшчэ нядаўна сам аб'яўляў «ворагамі» іншых. Заадно ідуць у сячкарню i ўсе, хто ўмее назіраць, разважаць i сказаць сваё слова альбо проста мянціць языком. Разумееце?

Я паціснуў плячыма, Іста — таксама.

— Тата, ты ж заўсёды вучыў гаварыць толькі праўду! — уражана сказала яна.

— Вы ўжо не дзеці, а дарослыя людзі, — не гледзячы нам у вочы, прамовіў той. — Паўтараю: чым больш будзеце трымаць язык за зубамі, тым будзе лепш. Усё! На гэтым спыняем усякія размовы наконт гэтага.

I спыніў. Пасля таго дня ажно асунуўся, стаў не толькі негаваркі, невясёлы, але i насцярожаны, прыахвоціўся да выпіўкі. I, як я заўважыў, пачаў браць чарку адзін. Часамі нават напіваўся ўшчэнт, страчваючы памяць, развагу, а то i чалавечае аблічча. Назаўтра, ясна ж, быў пахмурны i злы, а то i ненавідзеў сам сябе. Я ж, дурань, не паслухаў яго выпакутаванай парады, не прыкусіў за самкнутымі вуснамі язык — не раз i не два, шкадуючы цесцевага сябрука, пачаў гаварыць з калегамі, не, нават, як лічыў, з сябрамі на рабоце: канечне, ёсць нямала зламыснікаў, ix трэба церабіць, але нельга так агаляць дрэва. Яно можа засохнуць без кроны.

Не ведаю, што было б са мной, каб я маўчаў, як умелі таіцца, быць цішэй вады i ніжэй травы, а то i ратавацца даносамі іншыя. Можа, уцалеў бы, утрымаў бы сям'ю, а то i вылузаўся б на нечых слязах наверх, быў бы гнюсным падпявалам «бацьку ўсіх народаў», ніжэйшым бажкам, ладу, які яны ўсталёўвалі. Ды, як пазней уведаў, на мне выехаў, выратаваўся мой жа сусед па кабінеце — нашкрэбаў у органы цыдулку, што я «асуджаю метады работы партыі i НКВД» (цяпер той — заслужаны работнік культуры, на персанальнай пенсіі, мае машыну i дачу, некалькі разоў нават нядаўна падпісваў у гурце такіх, як сам, лісты ў газетах супраць нефармалаў i ВНФ). Гэта проста феномен савецкага ладу: ні ён — даносчык, ні суддзя, які пазней уляпіў мне восем гадоў (адседзеў я каля дваццаці), вінаватымі сябе не адчувалі i не адчуваюць, не пакаяліся, самае вялікае, на што здольная

іхняя душа, дык толькі двудушна адмахнуцца: «Такі быў час!..»

А час быў такі, што пасля «сігналу сумленнага чалавека» аднойчы ўночы ў нашай з Істай спальні ярка ўспыхнула святло, i мы, прытуленыя адно да аднаго, міжволі раптоўна абудзіліся, адразу не толькі страцілі сон, але i анямелі: у пакоі былі збянтэжаныя, абое ў начных піжамах i белыя, цесць ды цешча, а з імі тры незнаёмыя вайскоўцы з блакітнымі, як у лётчыкаў, адзнакамі.

Старшы па званні — як помню добра, чарнявы, з выпуклымі вачыма i таўсматы, — запытаў, ці я такі i такі, а пасля загадаў падымацца: я арыштаваны. I паказаў мне адпаведную паперыну-бланк.

Я не толькі не мог даць гэтаму веры, але i жахнуўся: я пад вартай? За што??? Дзе, калі i што я зрабіў дрэннае ўладзе???

— Ваше пресечение свободы связано с подозрением в контрреволюционной деятельности, — зразумеўшы мае нямое запытанне, мабыць, звыкла для сябе, але для мяне вельмі пакручаста па мысленню i мове патлумачыў той. — Поднимайтесь! Быстренько!

Цяпер адчула ўсё, што адбываецца, i Іста. А яно, тады простае i звычайнае, абрынулася адным страшным словам: хапун. Вось ён дайшоў i сюды, у генеральскую кватэру. Вось старшы назірае, як я апранаюся, а малодшыя па званні шныпараць па нашых пісьмовых сталах, абнюхваюць кожную паперку, а тое-сёе адкладаюць убок, для сябе.

Нацягнуўшы коўдру да падбародка, Іста ўмольна зірнула на бацьку-камдыва:

— Тата, што яны сабе дазваляюць? Яны — нашмат малодшыя па званні?

Перейти на страницу:

Похожие книги

Земля
Земля

Михаил Елизаров – автор романов "Библиотекарь" (премия "Русский Букер"), "Pasternak" и "Мультики" (шорт-лист премии "Национальный бестселлер"), сборников рассказов "Ногти" (шорт-лист премии Андрея Белого), "Мы вышли покурить на 17 лет" (приз читательского голосования премии "НОС").Новый роман Михаила Елизарова "Земля" – первое масштабное осмысление "русского танатоса"."Как такового похоронного сленга нет. Есть вульгарный прозекторский жаргон. Там поступившего мотоциклиста глумливо величают «космонавтом», упавшего с высоты – «десантником», «акробатом» или «икаром», утопленника – «водолазом», «ихтиандром», «муму», погибшего в ДТП – «кеглей». Возможно, на каком-то кладбище табличку-времянку на могилу обзовут «лопатой», венок – «кустом», а землекопа – «кротом». Этот роман – история Крота" (Михаил Елизаров).Содержит нецензурную браньВ формате a4.pdf сохранен издательский макет.

Михаил Юрьевич Елизаров

Современная русская и зарубежная проза