Читаем Жар кахання [Апавяданні пра жанчын] полностью

— Усё будзе добра, дзеці, — пяшчотна i мудра прамовіў камдыў, паціснуў дачцэ i мне плечукі. — Выбачайце, пасядзіце, пад'ешце добра, а я пайду да маці, супакою яе. — А тады ўжо мне. Пацішэлым голасам: — Не абурайцеся i не дакарайце. Яна, Ісціна мама, сапраўды прысвяціла жыццё мне i Ісце. Яна жыве для нас. Дык не можа не хвалявацца за лёс роднай дачкі, якую цяпер мусіць аддаць іншаму. Я, ужо ўмудроны жыццём чалавек, бачу: вы — надзейны, сапраўды, Іста за вамі не прападзе. Больш — я вам сябра, калі хочаце, я ваш бацька.

Не толькі супакоіўшы, але i расчуліўшы, падаў мне руку. Я падхапіўся i шчыра, не як будучы зяць, а як сын, моцна паціснуў руку, як i гаварыла Іста, строгага, але справядлівага i добрага чалавека. Камдыў зразумеў мае пачуцці, зычліва ўсміхнуўся, прыблізіў, сутыкнуў нас галовамі, — значыць, цалкам давяраючы мне сваё адзінае i любімае дзіця, — i пайшоў да жонкі.

— Не хвалюйся, — прытулілася да мяне Іста. — Не толькі тата, але i мама цябе прыме, палюбіць. Яна яшчэ не старая, дык, мабыць, вельмі перажывае, што я ўжо люблю не толькі яе, але i іншага. — Прыпала да маіх вуснаў, а пасля, калі не хапіла сіл для пацалунка, прашаптапа: — Алесік, ты ж цяпер мне самы блізкі i дарагі. Тата меў рацыю: тут — эгаізм i не эгаізм. Эгаізм — таму, што я цяпер думаю, дбаю не толькі пра бацькоў. А не эгаізм — таму, што я цяпер, любячы, паважаючы маці i бацьку, люблю — не, не толькі люблю, але i кахаю іншага. Майго даражэнькага Алесіка, з якім мы хочам злучыць летуценнасць i рэалізм.

— Iста, Істачка, — толькі мог ад шчасця знайсці нейкія словы я. — Я цябе i люблю, i кахаю. — Бадай, толькі цяпер я, сякі-такі паэт, адчуў адценне гэтых беларускіх слоў.

— I я, Алесік.

Карацей, пасля таго дня я перабраўся жыць у генеральскую кватэру, праз тыдзень прыехалі для знаёмства мае бацькі, а яшчэ праз тыдні два мы згулялі вяселле («О! — пачалі ўсклікаць у маёй вёсцы. — Наш Алесь высока ўзляцеў: паэт, ажаніўся з дачкой генерала!»). Калі я заявіўся з Істай у вёску, дык мяне там сустракалі як чэлюскінцаў альбо так, як яшчэ нядаўна сустракалі касманаўтаў. У генеральскай пяціпакаёвай кватэры нам з Істай дасталіся два пакоі — адзін, як настаяў мой цесць, быў для мяне, паэта, за рабочы кабінет, каб я ў цішыні мог даць ход, жыццё сваім думам i пачуццям.

Цесць-генерал дні i ночы прападаў у сваёй дывізіі, дома стыкаўся рэдка; калі заяўляўся, дык адразу пытаўся пра жончынае здароўе, а пасля імкнуўся да нас («Ну што ў вас, дзеці, новае?»), слухаў нашы навіны, клопаты, хораша ўсміхаўся, здаецца, што мы якраз гэткія — маладыя, шчырыя, а то яшчэ i наіўныя; я хутка не толькі прывык, але палюбіў яго. Мы з ім прыахвоціліся ў вольны час разам майстраваць у ягоным гаражы, дагледжваючы легкавік, рамантуючы крэслы, а то проста седзячы ўдвух i адпачываючы за гульнёй у шахматы. Калі да яго падыходзілі знаёмыя афіцэры, ён хваліўся: «Мой зяць, Алесь». I да мяне вайскоўцы былі прыхільныя, а з некаторымі я нават пасябраваў. Што да Ісцінай маці, дык яна адасобілася, не замінала нам з Істай; Іста хутка памірылася з ёй («Мамачка!» ды «Міленькая мамачка!»), а тая, бачачы, што мы з Істай не можам быць адно без аднаго ні хвіліны, ужо не ўсчувала дачку за «не тыя манеры», а можа, як не раз я думаў пазней, раўнавала i чакала, чым усё скончыцца. Зрэшты, не ведаю, не буду гаварыць за паджылаватую ды тым больш эмацыянальную, хваравітую жанчыну.

Мы з Істай асалавелі ад маладосці, волі i кахання. Мы былі шчаслівыя, нават самыя шчаслівыя людзі на свеце. Ды чаму не было радавацца, скажам, мне: я, сялянскі сын, закончыў універсітэт, працую літрэдактарам, мой голас, маё слова ўсё больш i больш чуюць, пачынаюць ведаць па ўсёй Беларусі, я маю любімую Істу, i яна неўзабаве народзіць! Да ўсяго хутка выйдзе мой зборнік паэзіі! Усё, пра што я марыў, збываецца. I ўсё гэта я шчыра спалучаю найперш з Савецкай уладаю: каб не яна, я, сын малазямельных бацькоў, як кажуць, у людзі не выбіўся б.

Аднаго дня наш Іван Іванавіч вярнуўся дадому рана, уполудзень, i чорны, як зямля. Нельга было не ўбачыць: яго, дужага, загартаванага, вясёлага па натуры чалавека, падкасіла вялікая бяда. На гэты раз ён стрымана павітаў ужо з добрым знакам цяжарнасці Істу, мяне i адразу ж папрасіў: «Выбачайце, дзеці, я хачу адначыць».

Іста i я адчулі: штосьці тут не тое. Мы імкнуліся ў гаспадароў кабінет, але ён быў зачынены, там шапталіся генерал i генеральша; праўда, неўзабаве адтуль выйшла белая што снег, узбуджаная, а то i напалоханая гаспадыня, несучы пустую пляшку з-пад каньяку. Я нічога не мог уцяміць: Іван Іванавіч, вораг спіртному, апаражніў за некалькі хвілін ажно бутэльку?!

— Не чапайце сёння бацьку, — прамовіла разгубленая генеральша. — Няхай паспіць.

— Што здарылася, мама? — не магла адступіцца Іста.

— Бяда.

— Якая, мамачка?

Перейти на страницу:

Похожие книги

Земля
Земля

Михаил Елизаров – автор романов "Библиотекарь" (премия "Русский Букер"), "Pasternak" и "Мультики" (шорт-лист премии "Национальный бестселлер"), сборников рассказов "Ногти" (шорт-лист премии Андрея Белого), "Мы вышли покурить на 17 лет" (приз читательского голосования премии "НОС").Новый роман Михаила Елизарова "Земля" – первое масштабное осмысление "русского танатоса"."Как такового похоронного сленга нет. Есть вульгарный прозекторский жаргон. Там поступившего мотоциклиста глумливо величают «космонавтом», упавшего с высоты – «десантником», «акробатом» или «икаром», утопленника – «водолазом», «ихтиандром», «муму», погибшего в ДТП – «кеглей». Возможно, на каком-то кладбище табличку-времянку на могилу обзовут «лопатой», венок – «кустом», а землекопа – «кротом». Этот роман – история Крота" (Михаил Елизаров).Содержит нецензурную браньВ формате a4.pdf сохранен издательский макет.

Михаил Юрьевич Елизаров

Современная русская и зарубежная проза