Читаем Зямля пад крыламі Фенікса полностью

Сутоньнела ў ваколіцах Магілёва (Mohuljew), i ў гэтую брыдкую шарую гадзіну, калі нам не дазвалялі запальваць агнёў, у небе зьявіліся велізманыя птушкі. Яны ціха ляцелі над намі і мелі ў сабе (у каго пазычыць глуздоў, каб зразумець, як гэта выйшла!) агні, што стваралі сабою асобныя літары і іх спалучэньні. Сэрца паўспаўнялася трывогай, шлуньне пераварочвалася ад вусьцішы. «Фіндос пад нос вам, швэды»,разабралі нашыя знаўцы тутэйшых моваў усю фразу, але перакласьці яе ў швэдзкую цалкам так і не змаглі. Гэта кепскі знак28.

У 1768 г., калі ў ваколіцах Рагачова ішлі ўпорыстыя баі паміж расейцамі і партызанамі барскай канфэдэрацыі, фэнікс засьведчыў сябе іначай. Расейцы ўлетку таго году напалі на сьлед аддзелу нейкага Іванькі Балахона. Аддзел быў тым болей для іх ненавідным, бо складаўся не із шляхты, а зь мяшчанаў і сялянаў. Пасьля кароткага, але дужа зацятага бою партызаны былі разьбітыя і ўзятыя ў палон. Расейскае камандаваньне лічыла супраціўленцаў «мятежниками» і рыхтавала жорсткае пакараньне. Пяць дзясяткаў паланёных па чарзе былі прывязаныя да гарматаў і расстраляныя ў сьпіну (празь якія 90 гадоў гэтакі спосаб пакараньня пазычаць ангельцы для расправы над індыйскімі паўстанцамі-сіпаямі). Сьведкам гвалту стаўся фэнікс. Але ратаваць беларусінаў было запозна — на вачах птаха апошнім гарматным стрэлам быў разарваны Іванька Балахон.

Сей воровской разбойник Ваня Болохонин пред смертию восклицал в небеси, взывая не к Богу, но к иному могуществу, — прыпамінае ў сваім тайным дзёньніку расейскі афіцэр Павал Галаўнёў-Седаўласаў. — В очех солдат, кои приводили присуд в исполненье, замелькало сомненье, ибо над главами нашими воспарила преотвратительнейшая птица. Я приказал продолжать исполненье присуда, а остальнымначать стрельбу по страшилищу. Оное изронило истошный вопль, от коего средь многих наших кровь чрез уши проступить изволила. По сем же оно начяло в нас огнем, аки Змей Горыныч, рыгати. Огонь его, справедливости ради укажу, невидимым был, ибо обуглилися наши ребя­тушки прямо на месте, не воспламеняясь даже. Как спасенье обрел, предположить не смею, уповая токмо на Господа, восхваляя Его. Укрылся я на телеге в сундучке древляном, мысля, коль уж умереть суждено, так пускай хоть в подобии гроба лежащим29.

Пасьля гэтага інцыдэнту расейцы перасталі выкарыстоўваць у сваёй практыцы памянёны разнавід пакараньня беларускіх партызанаў. Лавіць фэнікса тады ніхто не рызыкнуў, хаця Галаўнёў-Седаўласаў «кровную обиду на белорусскаго финиста поимел».

І ўсё-такі цяжка адказаць на пытаньне: адкуль «усмирители» ды «освободители» назапасілі ў сабе столькі нянавісьці да нашай чароўнай птушкі? 4 ліпеня 1796 г. злоўлены пад Лошыцай бацян-фэнікс быў дастаўлены расейцамі ў Менск. Там на нейкім «низком месте», паводле сьведчаньня Тадэя Булгарына, апавітай ланцугамі птушцы расейцы «пы­тались отсечь главу. Попытка превратилась в пытку как для яе, тако ж и для рус­ских, — тлумачыць акалічнасьці мэмуарыст. — Мастерить гильотину местные выс­шие чины поленились, и десяток русских солдат был вынужден орудовать топорами». Кроў цэлымі патокамі хлынула з фэнікса, і нягеглыя ваякі апынуліся «сначала по локоть, а затем и по горло в густой крови». Выбрацца з той гушчы не ўдалося нікому 30...

Перейти на страницу:

Похожие книги