У сьнежні 1812 г. на Віцебшчыне расейскія войскі без стратэгічнай мэтазгоднасьці ўпалявалі фэнікса і, зьвязанага канатамі, залілі на марозе халоднай вадой31
. У красавіку 1831 г. пад Ашмяной казакі і чаркесы пасеклі на кавалкі хворага, зь перабітым крылом, фэнікса-бацяна32. У часе паўстаньня 1863—1864 гг. расейская карная група ў няведамы спосаб замардавала нашу чароўную птушку. Жаўнеры нават сфатаграфаваліся каля трупа. На зваротным баку здымку, што захаваўся да нашых дзён, цынічны надпіс:Даволі цяжка паддаюцца зьясьненьню пэўныя падзеі 1905—1906 гг. Традыцыйна лічыцца, што ў адпомсту за загад расстраляць мірную маніфэстацыю ля Віленскага вакзалу ў Менску (17 кастрычніка 1905 г.) эсэр Іван Пуліхаў ажыцьцявіў замах на губэрнатара Курлова, быў схоплены і неўзабаве павешаны на варотах Пішчалаўскага замку. Ягоны труп чатыры дні вісеў, нібыта для застрашэньня гараджан. Як высьвятляецца, насамрэч улады ніяк не маглі знайсьці сьмеляка, каторы б наважыўся зьняць цела з бэлькі. Іван Пуліхаў быў не зусім чалавекам. Знойдзеныя нядаўна Ахрэмам Шыбтымавым фрагмэнты апісаньня патолягаанатамічнага агляду цела знакамітага эсэра сьведчаць пра мноства дзіўнотаў:
Фэніксы ахвотна супрацоўнічалі зь дзеячамі навукі й культуры Беларусі XIX ст. Філяматам, што надта любілі праводзіць досьледы з электрычнасьцю, даводзілася камунікаваць з такім перастарым фэніксам, што жыхарыў у ваколіцах Вільні. Да нас дайшлі чарнавыя запісы для спавешчаньня «Апісаньне досьледу для высьвятленьня наступстваў узьдзеяньня электрыкі птушкі-фэнікса на малако і мёд» (каля 1817 г.). Аўтарам спавешчаньня быў адзін зь філямацкіх фізыкаў Аляксандар Карнэліюс Дзядэцкі. Вынікі экспэрымэнтаў былі сэнсацыйнымі: што з малака, што зь мёду пасьля электраўдару ўтваралася гарэлка36
. Як ведама, удзельнікі тайных студэнцкіх таварыстваў у бальшыні сваёй гэты напой не паважалі, стараліся піць слабейшае. Апошняе і тлумачыць, чаму адкрыцьцё ня стала ведамае для шырэйшага навуковага й грамадзкага кола.У 1880-я гг. нейкі фэнікс жыў на Ўзьдзеншчыне ў маёнтку Над-Нёман, які належаў прыродазнаўцу Якубу Наркевічу-Ёдку. Маёнтак быў ператвораны пад экспэрымэнтальную лябараторыю, у якой дасьледаваўся шырокі спэктар фізычных зьяваў улучна з электрычнасьцю. Дзякуючы фэніксу ставіліся досьледы і з радыёхвалямі. Паводле сьведчаньня юрыста Януар’я Плескачэўскага, 29 кастрычніка 1887 г. Наркевіч-Ёдка,