Читаем 1813 полностью

Казімір адчыніў цяжкую створку і адпусціў аброць. Міхал выехаў з замка. За спінай рыпнулі завесы, пакінуўшы Агінскага сам-насам з перадсвітальнаю цішынёй. Граф пастаяў імгненне, узіраючыся ў наваколле. Дарога перад ім была пустая, але ў смузе, што сцялілася над палямі, віднеліся змазаныя сілуэты хадзячых мерцвякоў. Міхал, узяўшы ў правую руку пістолю, пусціў каня наперад. Хлопцы на браме выставілі свае стрэльбы і суправаджалі рулямі перамяшчэнне Агінскага аж да вялейскага гасцінца, гатовыя кожную хвілю адкрыць агонь па мерцвяках, якія б падабраліся занадта блізка да вершніка. Але французы мала рэагавалі на графа. Пасля ночы іхныя рухі былі соннымі, а перамяшчэнне — павольным. Міхал здагадаўся, што гэта мароз такім чынам уплывае на мёртвую плоць. Зразумеў ён і тое, што як толькі надыдзе дзённая цеплыня, да французаў вернецца іх неймаверная жвавасць. Міхал вырашыў паскорыць каня.

Зямля прамерзла з ночы, таму конь ішоў шпарка. Неўзабаве паабапал дарогі паказаліся першыя спаленыя хаты мястэчка. У сэрцы Міхала яшчэ быў жывы спадзеў на тое, што ўсё абышлося: манахі самастойна выявілі пагрозу і выратавалі людзей у кляштары. Але чым далей Агінскі ўязджаў у Маладэчна, тым меней ён верыў у станоўчы зыход справы. Мёртвае мястэчка наводзіла на графа смутак і аднаўляла боль, на які ён хацеў бы забыцца.

Неўзабаве з ранішняй імгі паказаўся кляштар — каменны будынак адзінокаю выспай узвышаўся над разбураным паселішчам. Міхал пад’ехаў да брамы, спыніў каня і агледзеўся. Недалёка два французы корпаліся на папялішчы спаленай хаты. Сонца блішчэла прамянямі ў алавяных гузіках іх вайсковых мундзіраў. На шчасце, мерцвякі пакуль не звярталі на Агінскага ўвагі. Міхал спусціўся на зямлю, наблізіўся да дзвярэй і пацягнуў за дужку. Дзверы былі замкнёныя. Міхал асцярожна пастукаў. Ён хацеў гучна гукнуць каго-небудзь, але баяўся звярнуць увагу французаў. Надзея зноў абудзілася ў душы Агінскага. Значыць, звонку ніхто з мёртвых у кляштар не пранікаў.

Раптам да Міхалава вуха даляцеў гук удару дрэва аб дрэва, нібы пляскае аконная рама. Агінскі азірнуўся. Гук ішоў з боку ўсходняй сцяны камяніцы, на які выходзілі вокны келляў. Міхал прыслухаўся. Удар паўтарыўся. Узняўшы пістолю, Агінскі накіраваўся да рогу кляштара. Бакас ціха чмыхнуў, калі гаспадар адышоў ад яго на крок. Граф азірнуўся і пагладзіў каня свабоднай рукой па храпе.

— Ціха, Бакас, я хутка, — прашаптаў Міхал.

Адышоўшы ад дзвярэй, ён зазірнуў за рог. Усе вокны першага паверха былі забраныя ў аканіцы. Акрамя аднаго. Міхал заўважыў, як у самым канцы мура гайдаецца, нібы на вятры, драўляная рама. Толькі вось ніякага ветру на дварэ не было. Сэрца графа шалёна закалацілася, ён выцягнуў перад сабою пістолю і накіраваўся да акна. Пакуль Міхал асцярожна набліжаўся, аканіца колькі разоў гучна ўдарылася аб сцяну. Падышоўшы бліжэй, Агінскі пачуў яшчэ некалькі гукаў, акрамя рыпу завесаў і ўдараў. Прыдушаны стогн і прыціхлы рыкат. За акном нехта быў. Міхал сціснуў пістолю дзвюма рукамі і зрабіў вялікі крок убок, каб стаць насупраць аконнага праёму. Тое, што ён пабачыў, канчаткова разбурыла ўсе ягоныя надзеі.

У вузкім прамежку паміж прутамі чыгунных кратаў захрас чалавек. Ратуючыся ад смерці, мужчына вырашыў пакінуць кляштар праз акно, але не змог праціснуцца скрозь краты. Ён затрымаўся, прасунуўшы вонкі толькі правую руку, галаву і частку цела. Затым яго напаткала смерць і жудаснае пасмерце. Міхал бачыў перад сабой такога ж самага мерцвяка, як і паўсталыя французы з палёў бітвы. Чырвоныя вочы, разяўленая зяпа, шэрая зямлістая скура. Мярцвяк сутаргава біў паветра рукой, час ад часу трапляючы па аканіцы. У цемры за спінай нябожчыка Агінскі змог разгледзець сілуэты іншых пачвараў, што сцягнуліся да сонечнага святла, як матылі да ліхтара. Калідор кляштара спрэс напаўнялі мерцвякі.

Нябожчык заўважыў Агінскага і зашыпеў. Кручкаватыя пальцы пацягнуліся да жывой плоці. З ненаеднай пашчы вырваўся працяглы стогн, які тут жа падхапілі глоткі ўнутры кляштара. Міхал мімаволі адступіў на крок. Ён цэліў у захраслага ў кратах мерцвяка, але не спяшаўся націскаць на спуск. Скажоныя смерцю рысы твару пачвары падаліся Агінскаму знаёмымі. Ён угледзеўся — перад ім быў той самы манах, які правёў графа ў кляштар мінулым разам. Граф апусціў зброю. Ягонае сэрца сцялася ад жалю і крыўды. Агінскі дакараў сябе за тое, што не змог нікога папярэдзіць і выратаваць. Уяўленне малявала яму страшныя карціны таго, што адбывалася ў кляштары ўночы.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Ханна
Ханна

Книга современного французского писателя Поля-Лу Сулитцера повествует о судьбе удивительной женщины. Героиня этого романа сумела вырваться из нищеты, окружавшей ее с детства, и стать признанной «королевой» знаменитой французской косметики, одной из повелительниц мирового рынка высокой моды,Но прежде чем взойти на вершину жизненного успеха, молодой честолюбивой женщине пришлось преодолеть тяжелые испытания. Множество лишений и невзгод ждало Ханну на пути в далекую Австралию, куда она отправилась за своей мечтой. Жажда жизни, неуемная страсть к новым приключениям, стремление развить свой успех влекут ее в столицу мирового бизнеса — Нью-Йорк. В стремительную орбиту ее жизни вовлечено множество блистательных мужчин, но Ханна с детских лет верна своей первой, единственной и безнадежной любви…

Анна Михайловна Бобылева , Кэтрин Ласки , Лорен Оливер , Мэлэши Уайтэйкер , Поль-Лу Сулитцер , Поль-Лу Сулицер

Приключения в современном мире / Проза / Современная русская и зарубежная проза / Самиздат, сетевая литература / Фэнтези / Современная проза / Любовное фэнтези, любовно-фантастические романы