Читаем 1813 полностью

Агінскі спыніў каня пасярод вялейскага гасцінца за паўвярсты ад брамы. З гэтай адлегласці графу было добра бачна ўсё, што адбывалася пад замкавымі мурамі, і сам ён пры гэтым знаходзіўся ў адноснай бяспецы. Тое, што ён пабачыў, моцна ўразіла яго: агромністы натоўп мерцвякоў узяў замак у аблогу. Сотні фігур кешкаліся пад мурамі. Здавалася, што тут сабраліся ўсе памерлыя жаўнеры з навакольных палёў. Нібы воды ўзбуранага мора, мерцвякі напіралі на замшэлыя камяні муроў, лезлі адзін на аднаго, каб толькі дацягнуцца да свежага чалавечага мяса. Людзі гыркалі ў адказ агнём стрэльбаў, але натоўп працягваў націск, не зважаючы на раненні і страты.

— Гэта ж я іх прыцягнуў! — страшная здагадка прыйшла ў Міхалаву галаву. — Дурань, развярэдзіў асінае гняздо сваёй выправай у мястэчка, — граф злосна стукнуў кулаком па сядле. Трэба было нешта рабіць.

Міхал выцягнуў з-за паса адну з пістоляў і ўзяўся яе набіваць. Пакуль рукі былі занятыя гэтай механічнай справай, граф ліхаманкава перабіраў варыянты далейшых дзеянняў. Душа імкнулася ўварвацца са зброяй у натоўп, прарубіць сабе шлях да брамы, каб апынуцца побач з абаронцамі замка, і разам з хлопцамі адбіваць напады мерцвякоў. Агінскі разумеў, што гэты парыў раўназначны самагубству. Адзінцом ён нічым дапамагчы дзядзьку не зможа. Трэба было шукаць дапамогі ў іншым месцы. Міхал прыгадаў, што яшчэ перад выездам з Пецярбурга нехта са знаёмых афіцэраў казаў яму, што недалёка ад Маладэчна ў вёсцы Краснае месціцца невялікі вайсковы гарнізон. Тылавы батальён з апалчэнцаў і ветэранаў, якія вярнуліся ў войска пасля раненняў. Магчыма, іх камандзір выслухае імператарскага сенатара і вылучыць яму атрад у дапамогу.

Агінскі вырашыў скакаць у Краснае. Набіўшы пістолі, ён развярнуў каня назад на Маладэчна і азірнуўся. Над полем павісла дымная завеса, стракатанне стрэлаў не змаўкала ні на хвіліну. Міхал разумеў, што хутка пачварам замак не ўзяць. Каменныя муры могуць доўга стрымліваць мёртвую плоць. Дый мерцвякі, пры ўсёй іх моцы і жвавасці, тактычнай думкі былі пазбаўленыя начыста. Яны былі здольныя толькі на грубую і просталінейную сілу. Але ж, у адрозненне ад абаронцаў, нябожчыкі не адчувалі стомы і маглі бясконца доўга не змяншаць націску. Замшэлыя муры, далёка не такія трывалыя, як раней, наўрад ці здольныя гэтак жа бясконца стрымліваць гэты ціск. Дый пэўне ж нешматлікія дзядзькавы памагатыя не змаглі цалкам выявіць усе слабыя месцы ў замкавай абароне. Міне час, і пэўны кавалак мура альбо вежы не вытрымае грубага напору мярцвячае сілы. Смяротная плынь імгненна праглыне замак і яго насельнікаў. Агінскі ні ў якім разе не хацеў гэтага дапусціць.

Міхал ударыў каня ў бакі і рушыў з месца. Дарога зноў павяла яго праз спаленае мястэчка. Калі сярод руінаў замаячылі постаці мерцвякоў, Агінскі ўзяў у правую руку адну з пістоляў, гатовы адбіць любы напад. Французы не прамінулі яго здзейсніць. На адной з вуліц напярэймы вершніку выбег мёртвы жаўнер. Міхал, не прыпыняючы каня, пранёсся міма. У тое кароткае імгненне, калі конь параўняўся з французам, граф накіраваў пістолю і пацягнуў за спускавую дужку. Куля раздрабіла мерцвяку сківіцу і прайшла ўглыб чэрапа. Дробныя кропелькі крыві разляцеліся ў паветры вакол галавы нябожчыка. Француз мехам паваліўся ў прыдарожны бруд. Агінскі спрытна запхнуў стрэляную пістолю за пас і дастаў набітую.

Граф хутка мінуў руіны Маладэчна, але на выездзе з мястэчка за ім увязалася пагоня. Пяцёра мерцвякоў, што бадзяліся ў двары адной з разбураных гаспадарак, пабачыўшы вершніка, сарваліся з месцаў і пабеглі следам. Міхал азірнуўся і наўздагад разрадзіў пістолю ў пачвараў. Гэтым разам не вельмі ўдала: куля прабіла жывот аднаму з французаў, але мярцвяк гэтага нават не заўважыў і не спыніў бегу. Выехаўшы на гасцінец, Бакас змог паскорыцца, таму пераследнікі пачалі паступова адставаць. Хутка іх сілуэты растварыліся ў дарожнай імзе за спінай Агінскага.

Адарваўшыся ад пагоні, Міхал змог перавесці дух. Ён прыструніў каня, бо адчуваў, што сілы пакідаюць старога Бакаса. Храпа жывёлы была ў пене, а скура мылілася ад поту. Бакас дыхаў часта і з хрыпам. Агінскі патрапаў каня за вухам: — Дзякуй, родны, выбраліся, — выдыхнуў граф.


***

Дарога ад Маладэчна да Краснага была бязлюднай. Там-сям уздоўж гасцінца трапляліся невялікія вёсачкі, на від пустыя і закінутыя. Агінскі не мог ведаць, апусцелі яны за вайной ці пацярпелі ад нападу мерцвякоў. У роздумы Міхала закрадаліся сумненні: а ці не пашырылася мярцвячая навала па-за межы мястэчка і яго наваколля? Ці не чакае яго ў Красным тое самае, чым сустрэла Маладэчна, — разбурэнне і смерць?

Аднак гэта было не так. Калі гасцінец пайшоў праз лес, Агінскі заўважыў, што прасекаю сярод дрэваў паралельна дарозе цягнецца воз, напоўнены галлём. Кашчавы конік ледзь цягнуў гружаныя калёсы. Вознік, каб не ўскладняць жывёліне працу, ішоў побач, прытрымліваючы лейцы. Гэта быў жывы чалавек. Стары з сівой барадой, ён не адразу заўважыў вершніка. Калі падслепаватыя вочы ўтаропіліся ў Міхалаву фігуру, Агінскі пабачыў іскру страху ў старэчых вачах.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Ханна
Ханна

Книга современного французского писателя Поля-Лу Сулитцера повествует о судьбе удивительной женщины. Героиня этого романа сумела вырваться из нищеты, окружавшей ее с детства, и стать признанной «королевой» знаменитой французской косметики, одной из повелительниц мирового рынка высокой моды,Но прежде чем взойти на вершину жизненного успеха, молодой честолюбивой женщине пришлось преодолеть тяжелые испытания. Множество лишений и невзгод ждало Ханну на пути в далекую Австралию, куда она отправилась за своей мечтой. Жажда жизни, неуемная страсть к новым приключениям, стремление развить свой успех влекут ее в столицу мирового бизнеса — Нью-Йорк. В стремительную орбиту ее жизни вовлечено множество блистательных мужчин, но Ханна с детских лет верна своей первой, единственной и безнадежной любви…

Анна Михайловна Бобылева , Кэтрин Ласки , Лорен Оливер , Мэлэши Уайтэйкер , Поль-Лу Сулитцер , Поль-Лу Сулицер

Приключения в современном мире / Проза / Современная русская и зарубежная проза / Самиздат, сетевая литература / Фэнтези / Современная проза / Любовное фэнтези, любовно-фантастические романы