Читаем 1813 полностью

Міхал развярнуўся, каб ісці да каня, і заўважыў цень збоку. З-за будынка на графа выбягаў французскі жаўнер. Агінскі адрэагаваў імгненна: ён узняў пістолю і амаль не цэлячыся разрадзіў яе ў мерцвяка. Грукат стрэлу скалануў мёртвую цішыню разбуранага мястэчка. Куля зваліла пачвару з ног. Лежачы на зямлі, мярцвяк сіпеў і сукаў нагамі. Міхал заткнуў пістолю за пас, дастаў з ножнаў цясак і зрабіў крок да падбітага француза. Патрывожаныя стрэлам пачвары з кляштара загыркалі глухімі галасамі. «Скора тут будуць усе мерцвякі Маладэчна«, — падумаў Агінскі. Ён падышоў бліжэй да француза. Ад таго смярдзела тухлым мясам. У ноздры біў пах разлажэння. На твары пачвары захаваліся сляды нядаўняй трапезы: вусны, шчокі і нават шыя былі чорнымі ад засохлай крыві. Міхал стаў над жаўнерам, дзвюма рукамі ўзяўся за цясак і з усяе моцы апусціў яго на галаву нябожчыка. Чэрап мерцвяка з хрустам разламаўся на дзве паловы, выплюхнуўшы вонкі шэрую кашыцу мозгу.

Агінскі выцер клінок аб шынэль забітага і агледзеўся. З руінаў да кляштара набліжаліся мерцвякі. Пакуль іх было няшмат — з паўтузіна пачвараў, але Міхал здагадваўся, што гэта далёка не ўсе нябожчыкі наваколля.

— Трэба хутчэй адсюль сыходзіць, — сказаў граф сам сабе.

Раптам ад брамы пачулася конскае ржанне. Міхал кінуўся на гук. Забег за рог будынка і пабачыў, што да Бакаса з боку дарогі павольна падыходзіць пара мерцвякоў. Спуджаная жывёліна круцілася на месцы, нібыта вырашаючы, ці збегчы адсюль або чакаць гаспадара далей. Міхал не стаў прыпыняцца і з разбегу секануў цесаком аднаго з жаўнераў. Удар адхапіў французу левую руку. Рязвярнуўшыся, Міхал пацэліў другому мерцвяку ў шыю. Цясак лёгка прайшоў скрозь цела і з хрустам ператнуў хрыбетнік. Галава мерцвяка павалілася на зямлю. Першы жаўнер цэлай рукой паспрабаваў учапіцца за паліто Агінскага, але Міхал ударам нагі паваліў яго ў гразь. Паставіўшы бот на спіну пачвары, граф шырока замахнуўся, каб нанесці канчатковы ўдар. Цяжкі метал без перашкодаў увайшоў у мёртвую плоць.

Міхал стаяў над знішчанаю пачварай і цяжка дыхаў. Гэтая кароткая бойка далася яму цяжка. Граф даўно ўжо не быў тым маладым хлапцом, што змагаўся з імперскімі войскамі ў часы паўстання. Грукатала сэрца, гарэлі ад бегу лёгкія, свярбелі цягліцы правай рукі — цясак хоць і надзвычай дзейсная зброя супраць мерцвякоў, але яго цяжар даваўся ў знакі. Нягледзячы на гэта, апантанае сэрца Агінскага прагнула працягу бітвы.

Міхал паглядзеў на два паскубаныя целы пад сваімі нагамі, глыбока ўздыхнуў і развярнуўся, каб ісці да каня.

— Но, Бакас, наперад, — крыкнуў Агінскі, забраўшыся ў сядло.

У гэты момант з-за сцяны кляштара выбег яшчэ адзін мярцвяк. Гэтым разам не француз, а былы местачковец, укушаны жаўнерам. Ён запаволіўся і стаў на дарозе, перагарадзіўшы вершніку дарогу ад кляштара. Чырвоныя зенкі памерлага ўтаропіліся ў Міхала. Бакас заржаў, але знайшоў у сабе сілы пайсці на пачвару.

— Наперад, — паўтарыў Агінскі і перакінуў цясак у левую руку.

Мярцвяк зрушыўся з месца. Коннік і нябожчык імкліва збліжаліся. Міхал моцна ўхапіўся правай рукой за лейцы, а левай сціснуў эфес, але ўсё роўна ў момант удару яго ледзь не выкінула з сядла. Цяжкі клінок, сутыкнуўшыся з цёмнаю плоццю, адкінуў мерцвяка ўбок і пакінуў на ягоных грудзях велічэзную рваную рану. Граф, з цяжкасцю ўтрымліваючы раўнавагу, азірнуўся. Мярцвяк паваліўся крывавым рыззём на зямлю і пакуль не рабіў спробы падняцца. Бакас ляцеў далей.

На дварэ значна пацяплела. Вясновае сонца, узняўшыся над зямлёй, грэла напоўніцу. Пад яго гарачымі прамянямі хутка раставаў дарожны бруд. Нягледзячы на гэта, Міхал падганяў каня. У сэрцы Агінскага нараджалася нядобрае прадчуванне. З моманту, як ён выехаў з замка, мінула не болей за тры гадзіны, але граф хваляваўся, каб за гэты час там не здарылася чаго страшнага.

Конь імклівым скокам выбіраўся з разбуранага мястэчка. Некалькі пар мёртвых вачэй праводзілі яго позіркамі. Некалькі пар гнілых ног кінуліся ў пагоню. Але Бакас быў занадта хуткі для іх. Краем вока Міхал заўважыў цёмныя фігуры, што выбеглі з развалін наўздагон яму. Граф прыкінуў адлегласць і не стаў засяроджвацца на іх. Ён імкнуўся хутчэй апынуцца ў замку. Па меры набліжэння Агінскаму пачало здавацца, што за грукатам капытоў каня, за гулкімі ўдарамі сэрца, за гучным дыханнем ён чуе яшчэ адзін рытмічны гук. Гук стрэлаў. Міхал не збіраўся спыняць Бакаса, каб прыслухацца. Ён толькі мацней сціснуў бакі каня нагамі і прыкрыкнуў: — Хутчэй, Бакас, хутчэй!

Калі ў далечыні паказаўся замак, Міхал зразумеў, што грукат стрэлаў не здаваўся яму. На браме і на каменных мурах перыядычна шугалі выбліскі. У неба над замкам уздымаліся воблачкі парахавога дыму. Ішла бязлітасная бітва.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Ханна
Ханна

Книга современного французского писателя Поля-Лу Сулитцера повествует о судьбе удивительной женщины. Героиня этого романа сумела вырваться из нищеты, окружавшей ее с детства, и стать признанной «королевой» знаменитой французской косметики, одной из повелительниц мирового рынка высокой моды,Но прежде чем взойти на вершину жизненного успеха, молодой честолюбивой женщине пришлось преодолеть тяжелые испытания. Множество лишений и невзгод ждало Ханну на пути в далекую Австралию, куда она отправилась за своей мечтой. Жажда жизни, неуемная страсть к новым приключениям, стремление развить свой успех влекут ее в столицу мирового бизнеса — Нью-Йорк. В стремительную орбиту ее жизни вовлечено множество блистательных мужчин, но Ханна с детских лет верна своей первой, единственной и безнадежной любви…

Анна Михайловна Бобылева , Кэтрин Ласки , Лорен Оливер , Мэлэши Уайтэйкер , Поль-Лу Сулитцер , Поль-Лу Сулицер

Приключения в современном мире / Проза / Современная русская и зарубежная проза / Самиздат, сетевая литература / Фэнтези / Современная проза / Любовное фэнтези, любовно-фантастические романы