Читаем Адваротны бок люстра полностью

– Не ведаю, – збянтэжыўся ён. – Але я ж даведаўся, што трэ вярнуцца, толькі зараз. Мы ж маглі і не скеміць, на што намякаў пан Альбрыхт. І тады б не мелі манеткі.

– Але ў Эль-Анабі ўсё роўна была несапраўдная! Ты ж сам сказаў, што тым разам вёз іншую манетку, якую ў цябе і выкралі. Значыцца, ты не ўмешваўся ў мінулае, а трымаўся адпаведнага ходу падзей, – зрабіла вынік Бася.

– І Новака ўсё роўна забілі? – спахмурнеў юнак.

– Хутчэй за ўсё, так, – ціха пагадзілася дзяўчынка і змоўкла. Міхал гучна ўцягнуў паветра і сказаў:

– Годзе, давай вяртацца да маёй кватэры. Трэ крыху адпачыць і абмеркаваць, што далей рабіць.

Бася ўжо адкрыла рот, каб запярэчыць, што ёй адпачываць не трэба і яна гатова кінуцца ў бой хоць зараз, як тут жа ўзгадала, што Міхал толькі вярнуўся з дарогі, і паслухмяна пайшла за сябрам.

Калі яны апынуліся ў юнака дома, была ўжо чацвёртая раніцы. Першым чынам Міхал накіраваўся ўмыцца і пераапрануцца, а Бася вырашыла паклапаціцца пра яго і згатаваць штосьці на сняданак. Даследуючы небагатыя запасы харчоў у халадзільніку, дзяўчынка знайшла дбайна спакаваныя паўпірага, надта падобныя да ўлюбёнага дэсерту ў выкананні яе бабулі. «А да гарбаты ўчора нават не прапанаваў», – абражана падумала Бася. Доўга не думаючы, яна выняла пірог, падзяліла яго на дзве часткі і расклала па талерках. Заварыўшы і разліўшы гарбату, дзяўчынка пераставіла ўсё на невялікі абедзенны стол і кінула крытычны позірк на зробленыя высілкі. Упэўніўшыся, што яе абавязак выкананы, Бася села ў крэсла і ўзялася пакрысе адкалупваць відэльцам дробкі ад сваёй долі бабулінага пірага, на які, здавалася ёй, яна мела ўсе правы.

Міхал бадзёра зайшоў на кухню, але, агледзеўшы сняданак, што чакаў яго, журботна ўздыхнуў і спытаў Басю:

– Амлет будзеш?

Тая адмоўна пакруціла галавой, а юнак узяўся гатаваць. Паназіраўшы крыху за Міхалам, які не ацаніў яе намаганняў, дзяўчынка пакрыўджана ўтаропілася ў акно і, не гледзячы ў талерку, пачала помсліва тыкаць у рэшткі пірага.

Усё-такі зладзіўшы з надта прыгарэлым амлетам, Міхал усеўся насупраць Басі і пачаў з асалодай яго паглынаць. Пагардліва зірнуўшы на няўдалы сняданак, няхай і гарачы, дзяўчынка дапіла гарбату і важка прамовіла:

– Мне здаецца, што ім усё-такі нельга аддаваць усё разам.

– Я таксама думаў пра гэта, – заківаў юнак, запіхваючы ў рот чарговы кавалак амлета.

– І што ты прыдумаў? – пацікавілася Бася.

– Спачатку трэ будзе ўпэўніцца, ці ўсё добра з панам Альбрыхтам, і толькі потым ужо аддаваць ім Ключ. Ці не аддаваць.

– А дзе ты збіраешся пакінуць Ключ, калі пойдзеш на сустрэчу з Эль-Анабі?

– Пакуль не вырашыў, – паціснуў плячыма Міхал.

– Мабыць, я забяру яго сабе дамоў? – прапанавала Бася.

– Нельга, – адрэзаў юнак. – Я не магу падвяргаць небяспецы цябе і тваіх бацькоў.

Бася закаціла вочы.

– Ты што, думаеш, яны ведаюць, дзе я жыву? – спытала яна.

– Нават калі і не, дык хаваць Ключ у тваім доме мы ўсё роўна не будзем.

– Тады я магу пачакаць разам з Ключом у цябе.

– Гэта таксама небяспечна. Па-першае, дзе жыву я, ім дакладна вядома, а па-другое, пакідаць цябе адну я ўвогуле не хачу.

– З тым жа поспехам яны насамрэч могуць увесь час сачыць за намі! – усклікнула Бася.

Міхал адклаў відэлец з нажом і двума пальцамі адвёў у бок занавеску.

– За намі ніхто не сочыць, – сказаў ён.

– Адкуль ты ведаеш? – не ўтаймоўвалася дзяўчынка.

– Ды на двары пуста зусім! Паглядзі сама, – Міхал цалкам адшмаргнуў занавеску.

Бася зірнула ў акно: на вуліцы сапраўды не было ні душы.

– Дык чаму ж я тады не магу застацца тут з Ключом, пакуль ты будзеш на сустрэчы?

– Навошта ўвогуле табе і Ключу знаходзіцца ў адным месцы? – прыўзняў бровы юнак.

– На тое, каб калі ты ўпэўнішся, што ўсё добра і яго трэ аддаць, я прывезла Ключ на месца сустрэчы.

– Не, мне гэтая ідэя не падабаецца. Табе лепш за ўсё быць дома.

– Гэта яшчэ чаму? – абурылася дзяўчынка.

– Бася, гэта вельмі небяспечныя людзі і лепей трымацца ад іх падалей, – стомлена патлумачыў Міхал.

– Хто б казаў, – прамармытала яна сабе пад нос і натапырылася. Крыху паразважаўшы, дзяўчынка працягнула:

– Годзе. Няхай я буду ў сябе дома, без Ключа, пакуль ты будзеш на Ратушнай плошчы. Але куды ж гэты Ключ дзець?

– Ну, можа, у банк? – выказаў меркаванне Міхал.

– А ты маеш ячэйку? – удакладніла Бася.

– Вядома, – юнак ганарліва паглядзеў на яе.

– Не тое, – пакруціла галавой дзяўчынка. – Калі яны ведаюць, дзе ты жывеш, дык і пра ўсё астатняе таксама могуць ведаць. А што, калі яны нейкім падманам у тваю ячэйку ўлезуць? Думаю, і на такое яны здольныя. Асабліва пасля ўсяго, што ўжо адпалілі.

– І што нам тады рабіць? – Міхал разгублена пазіраў на Басю. Тая прызадумалася.

– Ведаеш, ёсць яшчэ варыянт. Мы можам адвезці ўсё на вакзал і пакласці ў камеру хавання. Калі нас зараз ніхто не пільнуе, дык яны і не даведаюцца, дзе мы схавалі элементы.

– Цікава, мы паспеем да адзінаццатай? А якой яны адчыняюцца? – Міхал паглядзеў на гадзіннік.

– Ды паехалі ўжо, яны кругласутачна працуюць! – нецярпліва сказала Бася, уздымаючыся.

Яны спакавалі ўсе элементы разам з грувасткай Асновай у заплечнік юнака і накіраваліся да вакзала.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Агасфер. В полном отрыве
Агасфер. В полном отрыве

Вячеслав Александрович Каликинский – журналист и прозаик, автор исторических романов, член Союза писателей России. Серия книг «Агасфер» – это пять увлекательных шпионских ретродетективов, посвящённых работе контрразведки в России конца XIX – начала XX века. Главный герой – Михаил Берг, известный любителям жанра по роману «Посол». Бывший блестящий офицер стал калекой и оказался в розыске из-за того, что вступился за друга – японского посла. Берг долго скрывался в стенах монастыря. И вот наконец-то находит себе дело: становится у истоков контрразведки России и с командой единомышленников противодействует агентуре западных стран и Японии. В третьей книге серии нас ждёт продолжении истории Агасфера, отправленного ранее на Сахалин. Началась русско-японская война. Одновременно разгорается война другая, незримая для непосвящённых. Разведочное подразделение Лаврова пытаются вытеснить с «поля боя»; агенты, ведущие слежку, замечают, что кто-то следит за ними самими. Нужно срочно вернуть контроль над ситуацией и разобраться, где чужие, а где свои.

Вячеслав Александрович Каликинский

Детективы / Исторические приключения / Исторические детективы
Десант в прошлое
Десант в прошлое

Главный герой этого романа, написанного в жанре "Альтернативная история", отнюдь не простой человек. Он отставной майор-разведчик ГРУ, занимавшийся когда-то радиоразведкой за рубежом. Его новый бизнес можно смело назвать криминальным, но в то же время исполненным некоего благородства, ведь он вместе со своими старыми друзьями долгое время "усмирял" крутых, превращая их в покорных "мулов" и делал бы это и дальше, если бы однажды не совершил мысленное путешествие в прошлое, а затем не стал совершенствоваться в этом деле и не сумел заглянуть в ужасное будущее, в котором Землю ждало вторжение извне и тотальное уничтожение всего живого. Увы, но при всем том, что главному герою и его друзьям было отныне открыто как прошлое, так и будущее, для того, чтобы спасти Землю от нашествия валаров, им пришлось собрать большую команду учёных, инженеров-конструкторов и самых лучших рабочих, профессионалов высочайшего класса, и отправиться в прошлое. Для своего появления в прошлом, в телах выбранных ими людей, они выбрали дату 20 (7) мая 1905 года и с этого самого дня начали менять ход всей мировой истории, готовясь к тому, чтобы дать жестокому и безжалостному врагу достойный отпор. В результате вся дальнейшая история изменилась кардинальным образом, но цена перемен была запредельно высока и главному герою и его друзьям еще предстоит понять, стоило им идти на такие жертвы?

Александр Абердин , Александр М. Абердин , Василий Васильевич Головачев , Василий Головачёв , Станислав Семенович Гагарин

Фантастика / Альтернативная история / Боевая фантастика / Попаданцы / Исторические приключения
Золотой Демон
Золотой Демон

Конец 19 века. Поручик Савельев с купеческим обозом направляется на службу в Петербург. Вместе с ним красавица супруга. На пути обоза происходят мистические события со вполне реальными последствиями. Исчезает золото, словно тает снег…Будто неизвестный слизывает драгоценный металл с дорогих вещиц, орденов и запечатанных казенных мешков. Вскоре золотой туман над обозом обретает действительные черты в людском облике. Золотой «зверь» вырвался на свободу и рассчитывает вернуться в мир людей после сотен лет заточения, во что бы то не стало…Чего будет стоить сделка с Золотым Демонам героям романа? В чем секрет мистической силы и где его смерть? Доедет ли купеческий обоз до Санкт- Петербурга? Существовал ли демон на самом деле? И где он живет Сегодня?

Александр Александрович Бушков

Исторические приключения