Читаем Адваротны бок люстра полностью

– Ды не, праўда не трэ! – запратэставала Бася, зразумеўшы, што яўна перабрала з канспірацыяй.

– Трэ, – Міхал падштурхнуў яе да выйсця. – А то яшчэ дарогу пераблытаеш…

Бася незадаволена фыркнула і, згорбіўшыся, паплялася разам з юнаком у бок дома. Па дарозе яна зноў удакладніла час і, даведаўшыся, што ўжо набліжаецца да дзясятай, занепакоілася, што Міхал можа спазніцца.

– Не хвалюйся, паспею, – запэўніў яе юнак.

– Ага, толькі калі бегам! – затурбавана ўсклікнула дзяўчынка. – Не, ты хадзі лепей паціху да Ратушы. Што, калі яны раней прыйдуць і ўбачаць, што цябе няма?

– Думаеш? – Міхал утаропіўся у цыферблат, прыкідваючы, колькі хвілін яму спатрэбіцца, каб дабрацца да месца сустрэчы.

– Ну зразумела! Тым больш што мы ўжо амаль дайшлі да майго дома, – Бася махнула рукою ў бок невялічкай вулачкі, дзе яна жыла.

Міхал крыху павагаўся, але, вырашыўшы, што зараз дзяўчынка ўжо дакладна яго не ашукае і пойдзе дадому, пагадзіўся.

– Ну тады разыходзімся, – ласкава ўсміхнуўся ён Басі і застаўся стаяць на месцы.

– Давай, – адказала дзяўчынка і ў нерашучасці паглядзела на сябра.

«Вось не люблю, калі ён так пасміхаецца!» – падумала яна. Шумна ўздыхнуўшы, Бася зрабіла крок наперад і моцна абхапіла юнака абедзвюма рукамі. Ён прыціснуў дзяўчынку да сябе. Пастаяўшы так некалькі імгненняў, яна адпусціла Міхала і пільна паглядзела на яго.

– Пабачымся! – катэгарычна кінула яна, павярнулася і пайшла прэч.

Міхал дачакаўся, пакуль дзяўчынка знікне за рагом дома, і бадзёра пашпацыраваў да Ратушнай плошчы.

Раздзел 16

Дабраўшыся да Ратушы, Міхал спярша азірнуў наваколле. Нягледзячы на выхадны дзень і даволі ранні час, на плошчы ўжо сабралася дастаткова людзей, якія маглі б звярнуць на яго ўвагу, калі б сустрэча з пасланцамі Эль-Анабі павярнулася нечаканым чынам. Міхал прысеў на лаўку і, выцягнуўшы ногі, прыгледзеўся да аўтамабіляў, прыпаркаваных уздоўж адной са старон трохкутнай плошчы. Ні ў адным з іх нікога не было, і юнак вырашыў, што людзі швейцарца, а мабыць, нават і ён сам, прыйдуць пешшу. Міхал яшчэ раз глянуў на мінакоў, што соўгаліся з боку ў бок, але не прыкмеціў сярод натоўпу кагосьці, хто падыходзіў бы на ролю бандыта.

Заглядзеўшыся на тлумных турыстаў, юнак не заўважыў, як побач раптам з’явіўся незнаёмы здаравенны хлопец з бялявым вожыкам валасоў на галаве і бледнай скурай з такім жа бледным рабаціннем.

– Вы Саколіч? – звярнуўся ён да Міхала на нямецкай. Юнак кіўнуў і спытаў:

– А вы хто?

– Я ад гера Эль-Анабі, ён хоча вас бачыць, хадземце, – хлопец няпэўна матнуў галавой.

– Куды? – Міхал разгублена ўтаропіўся ў незнаёмца: ён чакаў убачыць кагосьці смуглейшага і больш падобнага да самога Эль-Анабі.

– Туды, – хлопец паказаў у бок вуліцы Вокечу.

– Я нікуды не пайду, пакуль вы не прыведзяце сюды гера Альбрыхта, – цвёрда сказаў Міхал.

– Калі вы не пойдзеце са мной, дык не ўбачыце яго, – холадна адказаў незнаёмец.

– Як я магу быць упэўнены, што ён жывы і вы мяне не падманваеце?

Бялявы непрыхільна пакруціў галавой і, выняўшы з кішэні тэлефон, набраў нумар. Сказаўшы нешта ў слухаўку, ён працягнуў мабільны Міхалу. Юнак прыклаў яго да вуха.

– Міхал? – пачуў ён даволі бадзёры голас пана Альбрыхта, мяркуючы па якім, можна было зрабіць вынік, што старога не мучылі, не катавалі і не трымалі ў сутарэннях.

– Так, пан Альбрыхт, добрай раніцы! – павітаўся Міхал. – З вамі ўсё добра?

– Не хвалюйцеся, усё больш-менш добра!

– Guten morgen, Michael![8] – дадаўся яшчэ адзін голас, які належыў Эль-Анабі. – Я спадзяюся, вы ўжо накіроўваецеся да нас?

– Так, – прабурчаў Міхал і вярнуў слухаўку здаравяку.

Той павабіў яго за сабою, і юнак неахвотна ўзняўся і пакрочыў услед за ім. Выйшаўшы на Вокечу, хлопец не спыніўся, а збочыў у бліжэйшы бязлюдны завулак, што не надта спадабалася Міхалу, які не жадаў заставацца з ім без аніякага сведкі, хаця б і выпадковага. Тым не менш іншых варыянтаў не было, і юнак таксама збочыў у завулак, дзе іх чакала машына з прыцемненымі вокнамі.

– Яны тут? – спытаў юнак.

Бялявы непрыемна ўсміхнуўся і ўзяўся абмацваць Міхала. Юнак нахмурыўся, але вырашыў не аказваць супраціву.

– Заплечнік, – патрабаваў хлопец.

– Што «заплечнік»? – перапытаў Міхал.

– Пакажыце яго.

Міхал скінуў пусты заплечнік са спіны і перадаў яго найміту. Той расшпіліў маланку і, зазірнуўшы ўнутр, рэзка ўзняў вочы на юнака.

– Ён пусты! – усклікнуў бялявы.

– Я ведаю, – з фанабэрыяй адказаў Міхал.

– Вы мусілі нешта з сабою прынесці, – перасцерагальна працадзіў пасланец Эль-Анабі.

– Пакуль я не ўбачу на ўласныя вочы гера Альбрыхта, вы нічога не атрымаеце.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Агасфер. В полном отрыве
Агасфер. В полном отрыве

Вячеслав Александрович Каликинский – журналист и прозаик, автор исторических романов, член Союза писателей России. Серия книг «Агасфер» – это пять увлекательных шпионских ретродетективов, посвящённых работе контрразведки в России конца XIX – начала XX века. Главный герой – Михаил Берг, известный любителям жанра по роману «Посол». Бывший блестящий офицер стал калекой и оказался в розыске из-за того, что вступился за друга – японского посла. Берг долго скрывался в стенах монастыря. И вот наконец-то находит себе дело: становится у истоков контрразведки России и с командой единомышленников противодействует агентуре западных стран и Японии. В третьей книге серии нас ждёт продолжении истории Агасфера, отправленного ранее на Сахалин. Началась русско-японская война. Одновременно разгорается война другая, незримая для непосвящённых. Разведочное подразделение Лаврова пытаются вытеснить с «поля боя»; агенты, ведущие слежку, замечают, что кто-то следит за ними самими. Нужно срочно вернуть контроль над ситуацией и разобраться, где чужие, а где свои.

Вячеслав Александрович Каликинский

Детективы / Исторические приключения / Исторические детективы
Десант в прошлое
Десант в прошлое

Главный герой этого романа, написанного в жанре "Альтернативная история", отнюдь не простой человек. Он отставной майор-разведчик ГРУ, занимавшийся когда-то радиоразведкой за рубежом. Его новый бизнес можно смело назвать криминальным, но в то же время исполненным некоего благородства, ведь он вместе со своими старыми друзьями долгое время "усмирял" крутых, превращая их в покорных "мулов" и делал бы это и дальше, если бы однажды не совершил мысленное путешествие в прошлое, а затем не стал совершенствоваться в этом деле и не сумел заглянуть в ужасное будущее, в котором Землю ждало вторжение извне и тотальное уничтожение всего живого. Увы, но при всем том, что главному герою и его друзьям было отныне открыто как прошлое, так и будущее, для того, чтобы спасти Землю от нашествия валаров, им пришлось собрать большую команду учёных, инженеров-конструкторов и самых лучших рабочих, профессионалов высочайшего класса, и отправиться в прошлое. Для своего появления в прошлом, в телах выбранных ими людей, они выбрали дату 20 (7) мая 1905 года и с этого самого дня начали менять ход всей мировой истории, готовясь к тому, чтобы дать жестокому и безжалостному врагу достойный отпор. В результате вся дальнейшая история изменилась кардинальным образом, но цена перемен была запредельно высока и главному герою и его друзьям еще предстоит понять, стоило им идти на такие жертвы?

Александр Абердин , Александр М. Абердин , Василий Васильевич Головачев , Василий Головачёв , Станислав Семенович Гагарин

Фантастика / Альтернативная история / Боевая фантастика / Попаданцы / Исторические приключения
Золотой Демон
Золотой Демон

Конец 19 века. Поручик Савельев с купеческим обозом направляется на службу в Петербург. Вместе с ним красавица супруга. На пути обоза происходят мистические события со вполне реальными последствиями. Исчезает золото, словно тает снег…Будто неизвестный слизывает драгоценный металл с дорогих вещиц, орденов и запечатанных казенных мешков. Вскоре золотой туман над обозом обретает действительные черты в людском облике. Золотой «зверь» вырвался на свободу и рассчитывает вернуться в мир людей после сотен лет заточения, во что бы то не стало…Чего будет стоить сделка с Золотым Демонам героям романа? В чем секрет мистической силы и где его смерть? Доедет ли купеческий обоз до Санкт- Петербурга? Существовал ли демон на самом деле? И где он живет Сегодня?

Александр Александрович Бушков

Исторические приключения