Читаем Адваротны бок люстра полностью

Ён вынес скрыначку і перадаў Міхалу ў рукі. Той адчыніў яе і выняў элемент, што хаваўся ўнутры. Манетка была зусім не падобная да той, што юнак забраў мінулым разам: яна была большая, дзірачка ў цэнтры зроблена значна ахайней, а вакол яе размяшчаліся нейкія пісьмёны.

– Вы маеце штосьці падобнае да гэтай манеткі? – спытаў Міхал Новака.

Той здзіўлена паглядзеў на яго.

– Рэч у тым, што праз гадзіну я зноў прыйду сюды і папрашу аддаць мне манетку. Трэ знайсці нейкую падобную штучку, каб я здолеў забраць яе.

– Вы не хочаце забіраць гэтую? – Новак глядзеў на Міхала як на звар’яцелага.

– Не, я забіраю яе, але хутка з’яўлюся тут зноўку і зноўку ж папрашу манетку. Але я нават не буду пра тое ведаць, – юнак роспачна паглядзеў на старога. – Паверце мне, гэта вельмі важна. На вуліцы стаіць машына, у якой сядзяць людзі. Яны сочаць за вамі. Пасля таго, як я прыйду другім разам, вам трэ будзе ісці. Хутка. Інакш вас заб’юць. Толькі дачакайцеся, пакуль я прыйду зноў.

Новак быў збянтэжаны. Ён бездапаможна глядзеў на Міхала, намагаючыся ўцяміць, чаго той хоча ад яго дамагчыся. Сабраўшыся з сіламі, стары, запінаючыся, сказаў:

– Здаецца… Здаецца, я маю нешта падобнае… Зараз я пакажу вам, – стары зноў знік у суседнім пакоі, адкуль вярнуўся з бліскучым кругляком, які тым разам выдаў за сапраўдны элемент. – Такі падыдзе?

– Так, – задуменна працягнуў Міхал. – А вы маеце штосьці з вострым паўкруглым наканечнікам?

– Маю некалькі прылад для разьбярства па метале, – дарэшты разгублены чэх накіраваўся ў свой кабінет. – Мо што-небудзь яшчэ?

– Хіба што малаток, – папрасіў юнак.

Новак прынёс футарал з дзесяткам танюткіх прылад і паклікаў жонку. Паскардзіўшыся ёй, што не знайшоў малатка на звычайным месцы, ён папрасіў яе хуценька адшукаць яго. Тая, буркочучы, зайшла ў кабінет і, не правёўшы там і хвіліны, вынесла малаток і аддала яго юнаку. Той выбраў адну з малюсенькіх прылад і, прыклаўшы яе да металічнага кругляка, з сілаю выцяў па ёй малатком. На метале застаўся невялічкі паўкруглы след. Міхал схаваў рэч у скрыначку і вярнуў Новаку.

– Аддасцё мне гэта, калі я вярнуся. Толькі, калі ласка, дачакайцеся!

Ён спытаў, ці няма ў доме запаснога выхаду, і Новак правёў яго праз доўгі калідор, у канцы якога меліся дзверы, што вялі да паралельнай вуліцы. Крыху падумаўшы, Міхал абышоў вакол квартала і спыніўся на рагу так, каб яго не было бачна з машыны, дзе сядзела Жульет Буфон. Неўзабаве ён убачыў, як да дома пад’ехала таксі і з машыны выскачыў высокі цёмнавалосы хлопец з заплечнікам. Бадзёра ўзняўшыся на ганак, ён доўга разбіраўся, як жа яму патрапіць унутр, і нарэшце знік за дзвярыма. Праз некаторы час прыехала яшчэ адно таксі і хлопец, выйшаўшы з дома, сеў у яго. Калі аўтамабіль праязджаў міма, Міхал спешна адвярнуўся і зрабіў выгляд, што вывучае шыльду з назвай вуліцы. Аўтамабіль з дзяўчынай таксама праехаў міма, але тыя людзі, што сядзелі ў ім, не заўважылі юнака, бо іх увага была прыкавана да машыны, у якой ехаў іншы Міхал.

Пастаяўшы яшчэ трохі на месцы, юнак паназіраў за домам Новака, але, не заўважыўшы ніякіх змяненняў, падумаў, што можна спадзявацца на выратаванне старога, і накіраваўся ў гатэль.

Прыехаўшы ўвечары на лётнішча, Міхал знайшоў рэйс у Вільнюс праз Рыгу. Нягледзячы на перасадку ў іншым горадзе, яму пашчасціла вярнуцца дамоў у той жа дзень. Калі ён прыехаў на Сціклю, святло ў краме ўжо не гарэла, але, вырашыўшы перастрахавацца, каб не сутыкнуцца з панам Альбрыхтам, які наўрад ці быў зараз у гуморы, юнак выйшаў на паралельную вуліцу і праверыў, ці не гарыць у кватэры старога святло. Дачакаўшыся, пакуль адно з акенцаў запаліцца, Міхал вярнуўся да антыкварнай крамы і звыкла прабраўся спачатку ў кабінет, а потым і ў пакой з люстрамі. Ён падышоў да патрэбнага люстра, яно пачало адчыняцца. Юнак убачыў з таго боку Басю, якая заснула на прынесеным з кабінета крэсле, і пакрочыў наперад.

Раздзел 15

Пачуўшы, як юнак зайшоў у пакой, Бася расплюшчыла вочы і, яшчэ не дарэшты прачнуўшыся, паглядзела на яго, расплываючыся ў летуценнай усмешцы і соладка жмурачыся. У наступнае ж імгненне яна нахмурылася і зноў адкрыла адно вока. Упэўніўшыся, што больш не спіць, дзяўчынка хацела ўскочыць з крэсла і кінуцца Міхалу на шыю, але, адчуўшы, як здранцвелі ногі, вырашыла застацца сядзець.

– Прывітанне, – ціхенька сказаў юнак.

– Прывітанне, – адгукнулася Бася і асцярожна спытала: – Ну як?

Міхал выняў з кішэні партаманэцік і, узяўшы адтуль невялічкі дыск з дзірачкай пасярэдзіне, працягнуў дзяўчынке.

– Гэта тая самая манетка? – яна пільна агледзела элемент з усіх бакоў.

– Так, вось значок, – Міхал паказаў пальцам на малюсенькую выяву маладога Месяца, што за доўгія гады сцерлася і была ледзь бачная на срэбнай паверхні. – Мінулым разам Новак аддаў мне іншую штучку. Высветлілася, што я сам папрасіў яго аб гэтым.

– То бок да Эль-Анабі яшчэ тады патрапіла фальшыўка?

– Выходзіць, што так, – юнак кіўнуў. Бася задумалася.

– Значыцца, ты не змяніў мінулае? – спытала яна. Міхал разгублена паглядзеў на яе.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Агасфер. В полном отрыве
Агасфер. В полном отрыве

Вячеслав Александрович Каликинский – журналист и прозаик, автор исторических романов, член Союза писателей России. Серия книг «Агасфер» – это пять увлекательных шпионских ретродетективов, посвящённых работе контрразведки в России конца XIX – начала XX века. Главный герой – Михаил Берг, известный любителям жанра по роману «Посол». Бывший блестящий офицер стал калекой и оказался в розыске из-за того, что вступился за друга – японского посла. Берг долго скрывался в стенах монастыря. И вот наконец-то находит себе дело: становится у истоков контрразведки России и с командой единомышленников противодействует агентуре западных стран и Японии. В третьей книге серии нас ждёт продолжении истории Агасфера, отправленного ранее на Сахалин. Началась русско-японская война. Одновременно разгорается война другая, незримая для непосвящённых. Разведочное подразделение Лаврова пытаются вытеснить с «поля боя»; агенты, ведущие слежку, замечают, что кто-то следит за ними самими. Нужно срочно вернуть контроль над ситуацией и разобраться, где чужие, а где свои.

Вячеслав Александрович Каликинский

Детективы / Исторические приключения / Исторические детективы
Десант в прошлое
Десант в прошлое

Главный герой этого романа, написанного в жанре "Альтернативная история", отнюдь не простой человек. Он отставной майор-разведчик ГРУ, занимавшийся когда-то радиоразведкой за рубежом. Его новый бизнес можно смело назвать криминальным, но в то же время исполненным некоего благородства, ведь он вместе со своими старыми друзьями долгое время "усмирял" крутых, превращая их в покорных "мулов" и делал бы это и дальше, если бы однажды не совершил мысленное путешествие в прошлое, а затем не стал совершенствоваться в этом деле и не сумел заглянуть в ужасное будущее, в котором Землю ждало вторжение извне и тотальное уничтожение всего живого. Увы, но при всем том, что главному герою и его друзьям было отныне открыто как прошлое, так и будущее, для того, чтобы спасти Землю от нашествия валаров, им пришлось собрать большую команду учёных, инженеров-конструкторов и самых лучших рабочих, профессионалов высочайшего класса, и отправиться в прошлое. Для своего появления в прошлом, в телах выбранных ими людей, они выбрали дату 20 (7) мая 1905 года и с этого самого дня начали менять ход всей мировой истории, готовясь к тому, чтобы дать жестокому и безжалостному врагу достойный отпор. В результате вся дальнейшая история изменилась кардинальным образом, но цена перемен была запредельно высока и главному герою и его друзьям еще предстоит понять, стоило им идти на такие жертвы?

Александр Абердин , Александр М. Абердин , Василий Васильевич Головачев , Василий Головачёв , Станислав Семенович Гагарин

Фантастика / Альтернативная история / Боевая фантастика / Попаданцы / Исторические приключения
Золотой Демон
Золотой Демон

Конец 19 века. Поручик Савельев с купеческим обозом направляется на службу в Петербург. Вместе с ним красавица супруга. На пути обоза происходят мистические события со вполне реальными последствиями. Исчезает золото, словно тает снег…Будто неизвестный слизывает драгоценный металл с дорогих вещиц, орденов и запечатанных казенных мешков. Вскоре золотой туман над обозом обретает действительные черты в людском облике. Золотой «зверь» вырвался на свободу и рассчитывает вернуться в мир людей после сотен лет заточения, во что бы то не стало…Чего будет стоить сделка с Золотым Демонам героям романа? В чем секрет мистической силы и где его смерть? Доедет ли купеческий обоз до Санкт- Петербурга? Существовал ли демон на самом деле? И где он живет Сегодня?

Александр Александрович Бушков

Исторические приключения