Читаем Адваротны бок люстра полностью

– Калі быць абсалютна дакладным, дык я вярнуся ў ноч на чацвёртага верасня, гэта за дзень да таго, як мы з табой сустрэліся тут. Я буду намагацца паляцець пятага, каб раптоўна не перасячыся з сабой жа на тым самалёце, якім ляцеў у Прагу тады, а вярнуся ўвечары шостага ці сёмага, – падзяліўся планамі Міхал.

– Што значыць «ты»? – удакладніла Бася, няўцямліва выгнуўшы брыво.

– Абмовіўся, прабач. Мы, – выправіўся Міхал і паспяшаўся схавацца за парцьерай, што аддзяляла ад кабінета пакой з люстрамі.

– То бок нам спатрэбіцца ад двух да трох дзён, – падлічыла Бася, ідучы следам за ім. – А колькі часу пройдзе тут?

– Думаю, некалькі гадзін, – адгукнуўся юнак, устаўшы перад люстрам, што мусіла адчыніцца.

– Слухай, а я ж нічога з адзення не ўзяла! – спахапілася Бася, спыніўшыся побач і назіраючы, як пачынае растварацца іх з Міхалам адлюстраванне.

– Ды табе і не трэ, – суцешыў яе юнак.

– Думаеш? Ну добра, калі што, дамоў забягу. Раніцай я ж усё роўна буду ў школе, а бацькі паедуць на работу… – услых разважала Бася, пакуль іх адлюстраванне не знікла канчаткова: – Ну што, адначасова?

Дзяўчынка пацягнулася ўжо да люстраной паверхні, але Міхал спыніў яе, нечакана абняўшы і пяшчотна пацалаваўшы.

– Чакай мяне зранку, – сказаў ён, адпусціўшы Басю, і зрабіў крок наперад, пакінуўшы яе ў шчаслівай збянтэжанасці.

Перайшоўшы ў пакой з адваротнага боку люстра, юнак павярнуўся, каб праверыць, ці не намагаецца дзяўчынка прайсці следам за ім, але люстра ўжо зачынілася, пакінуўшы Міхала аднаго. Ён бясшумна прайшоў да выйсця і асцярожна зірнуў з-пад парцьеры. У кабінеце нікога не было: відаць, пан Альбрыхт, хаця і любіў заседжвацца дапазна, вырашыў раней скончыць работу, бо заўтра мусіў забраць Міхала са шпіталя. Юнак выйшаў з кабінета і пайшоў з крамы.

Нягледзячы на позні вечар, на дварэ было даволі цёпла, і, адчуўшы, што яму робіцца горача, Міхал зняў куртку і запхнуў яе ў заплечнік. Пасля ён выцягнуў з кішэні тэлефон і паспрабаваў замовіць таксі, каб хутчэй дабрацца да лётнішча, але патэлефанаваць не здолеў, бо аператар палічыў яго SIM-картку несапраўднай.

«Ага, пан Альбрыхт набыў мне яе пасля таго, як я выпісаўся са шпіталя», – прыгадаў Міхал і накіраваўся да плошчы Гедыміна, каб злавіць машыну на вуліцы.

Дабраўшыся да лётнішча, ён набыў квіткі на такі ж ранні, што і мінулым разам, рэйс у Прагу. З квіткамі назад юнак вырашыў пакуль не спяшацца. Уладкаваўшыся на адной з лавак у зале чакання, ён дазволіў сабе крыху паспаць, перад гэтым выставіўшы будзільнік на тэлефоне.

Прачнуўшыся, Міхал без асаблівых намаганняў прайшоў рэгістрацыю і сеў на самалёт, адзначыўшы сам сабе, што лятаць у ХХІ стагоддзі значна камфортней і спакайней, нават нягледзячы на лёгкую турбулентнасць, якая заспела авіялайнер. Прыляцеўшы ў Прагу, юнак тут жа паехаў да Караля Новака, аднак, прыгадаўшы, што пан Альбрыхт толькі ўвечары дамовіцца з чэхам наконт манеткі, рушыў шукаць начлег. Размясціўшыся ў адным з невялічкіх гатэльчыкаў, дзе, мяркуючы па ўсім, спыняліся выключна студэнты, юнак як след паабедаў у суседняй кавярні і хацеў быў з’ездзіць да чэха, каб даведацца, як ідуць справы з сачэннем, але ўсё-такі прыняў рашэнне вярнуцца ў свой пакой. Юнак палічыў, што лепей правесці канец дня ў гатэлі, каб выпадкова не патрапіць на вочы людзям Эль-Анабі, якія, хутчэй за ўсё, ужо даўно пільнуюць дом Новака.

Наступнай раніцай Міхал адправіўся да знаёмага пана Альбрыхта. Дайшоўшы да патрэбнага скрыжавання, юнак асцярожна зірнуў з-за рога і ўважліва агледзеў вуліцу, што яшчэ не паспела напоўніцца тлумнымі натоўпамі турыстаў. Ён заўважыў непадалёк ад дома чэха аўтамабіль, у якім сядзела некалькі чалавек. Сярод іх была і дзяўчына, падобная да Жульет Буфон, толькі яе валасы былі не бялявыя, як падчас сустрэчы на лётнішчы, а цёмныя, што добра пасавала да чорных вачэй.

Міхал стаяў у разгубленасці, мяркуючы, як бы яму прабрацца незаўважаным. Раптам побач з ім на вуліцу, дзе жыў Новак, павярнуў смеццевоз. Кінуўшыся ўслед за ім, юнак пачаў рухацца ў бок патрэбнага дома, намагаючыся трымацца машыны, каб яго не было бачна з аўтамабіля памагатых Эль-Анабі. Зрабіўшы некалькі прыпынкаў, смеццевоз павольна пад’ехаў да дома Новака.

Міхал хутка ўзбег на ганак і пазваніў у дамафон. Ён назваўся, дзверы адчыніліся, і юнак паспеў зайсці ў пад’езд якраз у момант, калі смеццевоз зноўку рушыў. Міхала сустрэла ўжо знаёмая паджылая жанчына, якая давяла яго да не менш знаёмай гасцёўні, дзе сядзеў гаспадар дома.

– Добры дзень, пан Новак! – павітаўся юнак. – Я Міхал Саколіч ад пана Альбрыхта Штофа з Вільнюса.

– Дзень добры, малады чалавек! – падняўся на ногі чэх. – Так хутка даехалі?

– Я прыехаў у Прагу ўчора, – адказаў Міхал.

– А, начным рэйсам? – спытаў Новак.

Міхал кіўнуў, вырашыўшы не засяроджвацца на дэталях сваёй вандроўкі.

– Зараз я прынясу вам рэч, – чэх пайшоў у суседні пакой.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Агасфер. В полном отрыве
Агасфер. В полном отрыве

Вячеслав Александрович Каликинский – журналист и прозаик, автор исторических романов, член Союза писателей России. Серия книг «Агасфер» – это пять увлекательных шпионских ретродетективов, посвящённых работе контрразведки в России конца XIX – начала XX века. Главный герой – Михаил Берг, известный любителям жанра по роману «Посол». Бывший блестящий офицер стал калекой и оказался в розыске из-за того, что вступился за друга – японского посла. Берг долго скрывался в стенах монастыря. И вот наконец-то находит себе дело: становится у истоков контрразведки России и с командой единомышленников противодействует агентуре западных стран и Японии. В третьей книге серии нас ждёт продолжении истории Агасфера, отправленного ранее на Сахалин. Началась русско-японская война. Одновременно разгорается война другая, незримая для непосвящённых. Разведочное подразделение Лаврова пытаются вытеснить с «поля боя»; агенты, ведущие слежку, замечают, что кто-то следит за ними самими. Нужно срочно вернуть контроль над ситуацией и разобраться, где чужие, а где свои.

Вячеслав Александрович Каликинский

Детективы / Исторические приключения / Исторические детективы
Десант в прошлое
Десант в прошлое

Главный герой этого романа, написанного в жанре "Альтернативная история", отнюдь не простой человек. Он отставной майор-разведчик ГРУ, занимавшийся когда-то радиоразведкой за рубежом. Его новый бизнес можно смело назвать криминальным, но в то же время исполненным некоего благородства, ведь он вместе со своими старыми друзьями долгое время "усмирял" крутых, превращая их в покорных "мулов" и делал бы это и дальше, если бы однажды не совершил мысленное путешествие в прошлое, а затем не стал совершенствоваться в этом деле и не сумел заглянуть в ужасное будущее, в котором Землю ждало вторжение извне и тотальное уничтожение всего живого. Увы, но при всем том, что главному герою и его друзьям было отныне открыто как прошлое, так и будущее, для того, чтобы спасти Землю от нашествия валаров, им пришлось собрать большую команду учёных, инженеров-конструкторов и самых лучших рабочих, профессионалов высочайшего класса, и отправиться в прошлое. Для своего появления в прошлом, в телах выбранных ими людей, они выбрали дату 20 (7) мая 1905 года и с этого самого дня начали менять ход всей мировой истории, готовясь к тому, чтобы дать жестокому и безжалостному врагу достойный отпор. В результате вся дальнейшая история изменилась кардинальным образом, но цена перемен была запредельно высока и главному герою и его друзьям еще предстоит понять, стоило им идти на такие жертвы?

Александр Абердин , Александр М. Абердин , Василий Васильевич Головачев , Василий Головачёв , Станислав Семенович Гагарин

Фантастика / Альтернативная история / Боевая фантастика / Попаданцы / Исторические приключения
Золотой Демон
Золотой Демон

Конец 19 века. Поручик Савельев с купеческим обозом направляется на службу в Петербург. Вместе с ним красавица супруга. На пути обоза происходят мистические события со вполне реальными последствиями. Исчезает золото, словно тает снег…Будто неизвестный слизывает драгоценный металл с дорогих вещиц, орденов и запечатанных казенных мешков. Вскоре золотой туман над обозом обретает действительные черты в людском облике. Золотой «зверь» вырвался на свободу и рассчитывает вернуться в мир людей после сотен лет заточения, во что бы то не стало…Чего будет стоить сделка с Золотым Демонам героям романа? В чем секрет мистической силы и где его смерть? Доедет ли купеческий обоз до Санкт- Петербурга? Существовал ли демон на самом деле? И где он живет Сегодня?

Александр Александрович Бушков

Исторические приключения