Читаем Адваротны бок люстра полностью

– Спадзяюся, што так. Вам вельмі пашанцавала, што гэты юнак – Міхал – паверыў вам, – заўважыў дзядок. – Хадземце, я жадаю вам штосьці паказаць.

Бася ўзнялася і рушыла следам за ім у бакавы пакой, які быў схаваны за парцьерай. Калі яны ўвайшлі, дзяўчынка ахнула. Гэта быў невялікі круглы пакой, сцены якога былі цалкам увешаны люстрамі ў старадаўніх рамах.

– Нічога ж сабе! – з захапленнем прашаптала дзяўчынка.

Стары ўсміхнуўся, задаволены тым, што здолеў уразіць падлетка з ХХІ стагоддзя.

– Няўжо можна прайсці праз кожнае з гэтых люстраў? – спытала Бася.

– Не, прызнацца, я да гэтага часу не здолеў прайсці праз некаторыя з іх, – адказаў стары.

– А там, у ХХІ стагоддзі, вы таксама маеце ўсе гэтыя люстры?

– Не ўсе. Некаторыя не захаваліся. Напрыклад, вось гэтае, – стары паказаў на адно з люстраў. – Я магу адсюль прайсці праз яго ў XVIII стагоддзе, але ў XXI яго ўжо даўно няма. Затое там ёсць некаторыя люстры, якіх у іншых вядомых мне месцах я не знайшоў.

– А вы даўно трапілі ў… – Бася запнулася, думаючы, як лепей сказаць пра родны свет, дзядок жа нарадзіўся тут, у XVI стагоддзі! – У мой час.

– Так, мадэмуазэль, вельмі даўно. Пасля таго як бацька паведаміў мне таямніцу люстраў, я пачаў дапамагаць яму рабіць разлікі, а потым ён сказаў, што прыйшоў час паспрабаваць прайсці ў іншае вымярэнне. Некалькі разоў усё праходзіла цудоўна, і я паспяхова вяртаўся дадому. Але аднойчы бацьку прывезлі адно люстра. Мы доўга даследавалі яго, а потым яно адчынілася. Я прайшоў скрозь яго і трапіў у пачатак 40-х гадоў ХХ стагоддзя. Я, вядома ж, яшчэ не ведаў, што гэта за час. Раней мне не выпадала трапляць у настолькі далёкую будучыню. Люстра раптам зачынілася, і я не мог вярнуцца. Тады якраз ішла Другая сусветная вайна. Мне не пашанцавала, я трапіў пад бамбёжку, і мяне кантузіла. Я апынуўся ў шпіталі. Усе думалі, што мяне асабліва цяжка кантузіла, бо я не казаў ні слова. Толькі ўявіце, мадэмуазэль, ці мусіў я размаўляць?! Мова ж, хаця і была мне знаёмая, надта змянілася. Мяне, пэўна, ніхто б не зразумеў. Тым больш я ўсё ніяк не мог усвядоміць, у якое стагоддзе трапіў, і не ведаў, як паводзіць сябе.

Выпадкова да мяне трапіла газета. Праз яе я з цяжкасцю даведаўся пра дату і сяк-так – пра апошнія здарэнні. Прыслухоўваючыся да галасоў медсясцёр, лекараў, хворых, якія ачуньвалі, я менш-больш асвоіў мову. Памятаю, сядзелка так узрадвалася, калі я пачаў размаўляць!

Калі скончылася вайна, я вырашыў адшукаць тое люстра. Я адразу ж накіраваўся на Сціклю. Я ўзрадваўся, калі ўбачыў, што наш дом застаўся цэлы. Унутры нікога не было. У доме ўжо даўно ніхто не жыў. Я ўзняўся наверх, але знайшоў там толькі два люстры. Я пазнаў іх. Адно вяло ў XVII стагоддзе, а другое якраз было тым самым, скрозь якое я прайшоў у XX стагоддзе. Зразумела ж, адразу яно не адчынілася. Я чакаў усю ноч, але ўрэшце заснуў, так і не дачакаўшыся. Затое ў наступную ноч я прайшоў у родны дом. Выявілася, што бацька ўжо некалькі гадоў як памёр. Тады я вырашыў забраць усе мапы, схемы і табліцы, у якіх былі апісаны ўласцівасці люстраў, і вярнуцца ў ХХ стагоддзе. У бацькі гэтаксама былі немалыя грошы. З іхняй дапамогай я аднавіў наш дом і хутка стаў дастаткова заможным чалавекам. Потым я пачаў набываць люстры, але хутка выявіў, што многія з іх не захаваліся. Таму мне прыходзілася часам вяртацца сюды, каб адзначыць тыя, якія я не знайшоў.

І вось, зусім нядаўна мне прывезлі яшчэ адно люстра. Аднак яно ніяк не жадала мне адчыняцца. Тады я выставіў яго ў вітрыну, але не для таго, каб прадаць. Я чакаў чалавека, якому яно было прызначанае. Мушу шчыра вам прызнацца, мадэмуазэль, убачыўшы вас, я быў надта здзіўлены: не думаў, што люстра абярэ дзіцянё.

– Між іншым, мне ўжо шаснаццаты год, – пакрыўджана прабурчала Бася.

– Прабачце старому – мякка ўсміхнуўся пан Альбрыхт і працягнуў: – Тым не менш мне не заставалася нічога іншага, як прыняць выбар люстра. Я пачаў за вамі назіраць і, калі вы прыйшлі ў чарговы раз, вырашыў даведацца, дзе вы жывяце. Мне трэ было пераканацца ў тым, што люстра здолее адчыніцца, калі яго прывезці да вашага дома, вы ж зараз ведаеце, як важна супадзенне месца. Калі вы прыйшлі ў маю краму з матуляй, я быў гатовы на любыя ўступкі дзеля таго, каб праверыць гэта. Выбачайце, мадэмуазэль. Гэта, вядома ж, мая памылка. Я не мусіў уцягваць вас у гэтую авантуру. Адзіным апраўданнем мне можа служыць толькі тое, што, раней чым аддаць люстра, я пераканаўся ў тым, што тут вам нічога не пагражае.

– Але як жа вы даведаліся, што я патраплю якраз у гэты час? – нецярпліва перапыніла яго дзяўчынка.

Стары неўразумела паглядзеў на яе, а потым, прыўзняўшы брыво, спытаў:

– Дык вы не знайшлі лічбы?

– Якія лічбы? – не зразумела Бася.

– На раме павыразаныя лічбы – адзінка, дзве пяцёркі і нуль. Няўжо вы не бачылі?

– Не. Ну, і што гэта мусіла значыць?

– Тысяча пяцьсот пяцідзясяты.

– Дык гэта ж год! – ахнула Бася і з захапленнем дадала: – І вы адразу здагадаліся?

Перейти на страницу:

Похожие книги

Агасфер. В полном отрыве
Агасфер. В полном отрыве

Вячеслав Александрович Каликинский – журналист и прозаик, автор исторических романов, член Союза писателей России. Серия книг «Агасфер» – это пять увлекательных шпионских ретродетективов, посвящённых работе контрразведки в России конца XIX – начала XX века. Главный герой – Михаил Берг, известный любителям жанра по роману «Посол». Бывший блестящий офицер стал калекой и оказался в розыске из-за того, что вступился за друга – японского посла. Берг долго скрывался в стенах монастыря. И вот наконец-то находит себе дело: становится у истоков контрразведки России и с командой единомышленников противодействует агентуре западных стран и Японии. В третьей книге серии нас ждёт продолжении истории Агасфера, отправленного ранее на Сахалин. Началась русско-японская война. Одновременно разгорается война другая, незримая для непосвящённых. Разведочное подразделение Лаврова пытаются вытеснить с «поля боя»; агенты, ведущие слежку, замечают, что кто-то следит за ними самими. Нужно срочно вернуть контроль над ситуацией и разобраться, где чужие, а где свои.

Вячеслав Александрович Каликинский

Детективы / Исторические приключения / Исторические детективы
Десант в прошлое
Десант в прошлое

Главный герой этого романа, написанного в жанре "Альтернативная история", отнюдь не простой человек. Он отставной майор-разведчик ГРУ, занимавшийся когда-то радиоразведкой за рубежом. Его новый бизнес можно смело назвать криминальным, но в то же время исполненным некоего благородства, ведь он вместе со своими старыми друзьями долгое время "усмирял" крутых, превращая их в покорных "мулов" и делал бы это и дальше, если бы однажды не совершил мысленное путешествие в прошлое, а затем не стал совершенствоваться в этом деле и не сумел заглянуть в ужасное будущее, в котором Землю ждало вторжение извне и тотальное уничтожение всего живого. Увы, но при всем том, что главному герою и его друзьям было отныне открыто как прошлое, так и будущее, для того, чтобы спасти Землю от нашествия валаров, им пришлось собрать большую команду учёных, инженеров-конструкторов и самых лучших рабочих, профессионалов высочайшего класса, и отправиться в прошлое. Для своего появления в прошлом, в телах выбранных ими людей, они выбрали дату 20 (7) мая 1905 года и с этого самого дня начали менять ход всей мировой истории, готовясь к тому, чтобы дать жестокому и безжалостному врагу достойный отпор. В результате вся дальнейшая история изменилась кардинальным образом, но цена перемен была запредельно высока и главному герою и его друзьям еще предстоит понять, стоило им идти на такие жертвы?

Александр Абердин , Александр М. Абердин , Василий Васильевич Головачев , Василий Головачёв , Станислав Семенович Гагарин

Фантастика / Альтернативная история / Боевая фантастика / Попаданцы / Исторические приключения
Золотой Демон
Золотой Демон

Конец 19 века. Поручик Савельев с купеческим обозом направляется на службу в Петербург. Вместе с ним красавица супруга. На пути обоза происходят мистические события со вполне реальными последствиями. Исчезает золото, словно тает снег…Будто неизвестный слизывает драгоценный металл с дорогих вещиц, орденов и запечатанных казенных мешков. Вскоре золотой туман над обозом обретает действительные черты в людском облике. Золотой «зверь» вырвался на свободу и рассчитывает вернуться в мир людей после сотен лет заточения, во что бы то не стало…Чего будет стоить сделка с Золотым Демонам героям романа? В чем секрет мистической силы и где его смерть? Доедет ли купеческий обоз до Санкт- Петербурга? Существовал ли демон на самом деле? И где он живет Сегодня?

Александр Александрович Бушков

Исторические приключения