Читаем Адваротны бок люстра полностью

– Дзякую, мадэмуазэль, за прызнанне маіх сціплых разумовых здольнасцяў, – стары цырымонна пакланіўся дзяўчынцы. – Не буду стамляць вас падрабязным апавяданнем пра тое, як я трапіў у дом да вашага юнага сябра. Галоўнае – я пераканаўся, што ён мае акурат такое ж люстра, і месцазнаходжанне вашых дамоў супадае. Павінен прызнацца вам, я некалькі збянтэжыўся, убачыўшы вас у адзенні хлопчыка. Я зусім не чакаў гэтага! – усклікнуў стары. – Але, з другога боку, я рад, што ваша знаёмства з юным Саколічам склалася паспяхова. Ён робіць уражанне добрага і высакароднага чалавека. Спадзяюся, што ваша знаходжанне ў яго доме да таго часу, пакуль не адчынецца люстра, будзе бяспечным.

Бася кіўнула.

– Але чаму ж усё-такі трэба так доўга чакаць? – спытала яна. Пан Альбрыхт цяжка ўздыхнуў і цярпліва сказаў:

– Ах, мадэмуазэль, вы не вельмі ўважліва слухалі мяне. Я пералічыў вам умовы адчынення люстра. Каб супадалі ўсе з іх, патрэбны час. Калі вы памятаеце, учора я сказаў, што, паводле папярэдніх разлікаў, вам прыйдзецца чакаць шэсць-восем месяцаў. Зразумела, я зраблю больш дакладныя вылічэнні, але сказаць канкрэтную дату адчынення перахода немагчыма. Вам застаецца толькі чакаць.

– Зразумела, – працягнула дзяўчынка. – А вось глядзіце, на другі дзень пасля таго, як я ўпершыню трапіла сюды, люстра не адчынілася. Чаму так?

– Люстра адчыняецца пры ўмове, што ў абодвух вымярэннях аднолькавая фаза Месяца. Звычайна яна трымаецца каля трох дзён. Але акрамя гэтага патрэбны і сам Месяц. А зараз адкажыце мне, якое надвор’е было?

– Дождж, – адказала Бася. – Значыцца, для таго, каб люстра адчынілася, Месяц мусіць свяціць абавязкова?

Стары кіўнуў.

– Толькі падумаць! Гэта ўсё так цікава і неверагодна! – усклікнула дзяўчынка. – А хтосьці яшчэ ведае ці ведаў таямніцу люстраў?

– Вы чулі пра графа Каліёстра – вядомага шарлатана?

– Зразумела!

– Ён сцвярджаў, што жыве некалькі стагоддзяў і, калі вы памятаеце, прадказаў, што Марыю-Антуанету катуюць на гільяціне. Як вы думаеце, мадэмуазэль, адкуль ён здолеў даведацца пра гэта? – спытаў стары.

– Люстры! – здагадалася Бася.

– Сапраўды, мадэмуазэль! Сапраўды так! – усклікнуў купец. – І ён не адзіны. Чаму ж здаецца, што Настрадамус, Леанарда да Вінчы, Роджар Бэкан – людзі не свайго часу? Усе яны ведалі таямніцу люстраў. Дарэчы, некаторыя нашыя землякі таксама маглі пераходзіць у паралельныя вымярэнні. Адзін з іх – Казімір Семяновіч. Ды наўрад ці вы ведаеце, хто гэта…

– Чаму не ведаю? – абурылася Бася. – Нават вельмі добра ведаю. Ён быў інжынерам і праектаваў касмічныя ракеты, хаця жыў у XVII стагоддзі.

– Насамрэч ён нарадзіўся не ў гэтым стагоддзі. Ён трапіў у яго выпадкова. З-за цікаўнасці, як і вы, – сказаў стары.

– А чаму вы вырашылі вярнуцца ў XX стагоддзе? – спытала Бася. – Тут жа ваш родны дом.

– Проста мне здалося, што там будзе камфортней і прасцей жыць, – адказаў дзядок.

У дзверы кабінета пагрукалі. Стары выйшаў, але праз хвіліну вярнуўся.

– Вы не паверыце, мадэмуазэль, але ўжо вечар! Даўгавата я вам усё распавядаў, праўда? Міхал прыйшоў за вамі. Ён чакае ўнізе.

– Вялікі дзякуй, што вы ўсё растлумачылі мне, – сказала Бася.

– Няма за што, – адказаў стары. – Ага, а самае галоўнае я вам якраз і не сказаў! Ні ў якім выпадку не намагайцеся штосьці змяняць. Гэта можа прывесці да жудасных вынікаў. Да таго ж вы не здолееце вярнуцца дадому! Запомніце гэта, мадэмуазэль, калі ласка! А зараз ідзіце.

– Да пабачэння, – развіталася Бася і выйшла з кабінета. Але раптам яна зноў з’явілася ў дзвярным прахоне:

– А вы ж казалі, што кожнае люстра здольнае ўпусціць у свае Успаміны?

– Не. Толькі вельмі старажытныя люстры здольныя зрабіць гэта. Новым жа і ўспамінаць няма чаго, – адказаў стары.

Бася кіўнула і знікла за дзвярыма.

Раздзел 6

Міхал і Бася ішлі па ціхенькіх вулачках вячэрняй Вільні.

– Ну што, гэты старызна ўсё табе распавёў? – спытаў юнак.

– Разумееш, хаця ён і растлумачыў, чаму я тут, я яшчэ больш заблыталася. Я ўсё-такі дарэшты не веру, што гэта сапраўды адбываецца, – уздыхнуўшы, адказала Бася. – Мушу сказаць адно: табе яшчэ доўга прыйдзецца мяне цярпець.

– Ну, наколькі доўга?

– Не ведаю. Мне здаецца, што я ўвогуле ніколі не вярнуся дадому! – на вочы дзяўчынкі навярнуліся слёзы.

Яна згорбілася і апусціла галаву.

– Бася, не журыся! Ты абавязкова вернешся дадому! – паспрабаваў падбадзёрыць яе Міхал. – Няхай гэты дзед толькі паспрабуе не адправіць цябе назад! Ён тады вельмі моцна пашкадуе, што распачаў усю гэтую гісторыю!

Дзяўчынка слаба ўсміхнулася. Раптам прыгадаўшы словы пана Альбрыхта, яна спытала:

– Міхал, а на тваім люстры ёсць лічбы на раме?

– Якія лічбы? – не зразумеў юнак.

– Ну, на раме год выразаны – тысяча пяцьсот пяцідзясяты, – удакладніла Бася.

– А, гэта. Ну, так. Я купіў люстра адразу пасля смерці бацькі. Мне было так журботна, я ўвесь час думаў пра яго. Я тады мімаволі ўсюды выдрапваў то яго імя, то дату смерці, – цяжка ўздыхнуўшы, распавёў Міхал.

Басі зрабілася страшна сорамна з-за сваёй няпамятлівасці: юнак жа зусім нядаўна казаў, што бацька памёр усяго толькі паўгода таму.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Агасфер. В полном отрыве
Агасфер. В полном отрыве

Вячеслав Александрович Каликинский – журналист и прозаик, автор исторических романов, член Союза писателей России. Серия книг «Агасфер» – это пять увлекательных шпионских ретродетективов, посвящённых работе контрразведки в России конца XIX – начала XX века. Главный герой – Михаил Берг, известный любителям жанра по роману «Посол». Бывший блестящий офицер стал калекой и оказался в розыске из-за того, что вступился за друга – японского посла. Берг долго скрывался в стенах монастыря. И вот наконец-то находит себе дело: становится у истоков контрразведки России и с командой единомышленников противодействует агентуре западных стран и Японии. В третьей книге серии нас ждёт продолжении истории Агасфера, отправленного ранее на Сахалин. Началась русско-японская война. Одновременно разгорается война другая, незримая для непосвящённых. Разведочное подразделение Лаврова пытаются вытеснить с «поля боя»; агенты, ведущие слежку, замечают, что кто-то следит за ними самими. Нужно срочно вернуть контроль над ситуацией и разобраться, где чужие, а где свои.

Вячеслав Александрович Каликинский

Детективы / Исторические приключения / Исторические детективы
Десант в прошлое
Десант в прошлое

Главный герой этого романа, написанного в жанре "Альтернативная история", отнюдь не простой человек. Он отставной майор-разведчик ГРУ, занимавшийся когда-то радиоразведкой за рубежом. Его новый бизнес можно смело назвать криминальным, но в то же время исполненным некоего благородства, ведь он вместе со своими старыми друзьями долгое время "усмирял" крутых, превращая их в покорных "мулов" и делал бы это и дальше, если бы однажды не совершил мысленное путешествие в прошлое, а затем не стал совершенствоваться в этом деле и не сумел заглянуть в ужасное будущее, в котором Землю ждало вторжение извне и тотальное уничтожение всего живого. Увы, но при всем том, что главному герою и его друзьям было отныне открыто как прошлое, так и будущее, для того, чтобы спасти Землю от нашествия валаров, им пришлось собрать большую команду учёных, инженеров-конструкторов и самых лучших рабочих, профессионалов высочайшего класса, и отправиться в прошлое. Для своего появления в прошлом, в телах выбранных ими людей, они выбрали дату 20 (7) мая 1905 года и с этого самого дня начали менять ход всей мировой истории, готовясь к тому, чтобы дать жестокому и безжалостному врагу достойный отпор. В результате вся дальнейшая история изменилась кардинальным образом, но цена перемен была запредельно высока и главному герою и его друзьям еще предстоит понять, стоило им идти на такие жертвы?

Александр Абердин , Александр М. Абердин , Василий Васильевич Головачев , Василий Головачёв , Станислав Семенович Гагарин

Фантастика / Альтернативная история / Боевая фантастика / Попаданцы / Исторические приключения
Золотой Демон
Золотой Демон

Конец 19 века. Поручик Савельев с купеческим обозом направляется на службу в Петербург. Вместе с ним красавица супруга. На пути обоза происходят мистические события со вполне реальными последствиями. Исчезает золото, словно тает снег…Будто неизвестный слизывает драгоценный металл с дорогих вещиц, орденов и запечатанных казенных мешков. Вскоре золотой туман над обозом обретает действительные черты в людском облике. Золотой «зверь» вырвался на свободу и рассчитывает вернуться в мир людей после сотен лет заточения, во что бы то не стало…Чего будет стоить сделка с Золотым Демонам героям романа? В чем секрет мистической силы и где его смерть? Доедет ли купеческий обоз до Санкт- Петербурга? Существовал ли демон на самом деле? И где он живет Сегодня?

Александр Александрович Бушков

Исторические приключения