Аднак пакуль, ямчэй уладкаваўшыся на ложку, Бася прагна ўзялася чытаць. Усё роўна больш не было чым заняцца перад прыездам Міхала і бабулі, нават у лекаваннях сёння мусіў быць перапынак, дый невядома дакладна, а якой гадзіне з’явяцца яе візіцёры. Таму яна працягнула даследаванне хронік Эль-Анабі: