– От паскуднік, – не стрымалася Бася, адарваўшыся ад чытання.
Нават шкада было яго ўнучку. Хаця невядома, што з сябе ўяўляла яна сама. Усё ж такія гены…
Дзяўчынка зазірнула наперад: наступны запіс датаваны дзесяцігоддзем пазней за папярэдні. Бася падумала, што Стасіс ці пан Альбрыхт штосьці прапусцілі, але, працягнуўшы чытанне, пераканалася ў адваротным.