Читаем Адваротны бок люстра полностью

Самалёт трэсла і гайдала з боку ў бок, згусцелая вакол цемра і вецер, што біў проста ў твар, толькі ўзмацнялі паніку сяброў. У нейкі момант Бася падумала, што лепей будзе зажмурыцца, але тут жа адчула, як яе пачынае нудзіць, і шырока расплюшчыла вочы. У Міхала гаротна бурчэла ў жываце, сам юнак не менш гаротна ўздыхаў і нешта неразборліва мармытаў аб празмернай вячэры і Басіным бессаромным нежаданні з’есці сваю порцыю. Дзяўчынцы заставалася толькі спачуваць сябру і спадзявацца, што палёт скончыцца як мага хутчэй.

Калі самалёт нарэшце перасек нямецкую мяжу і прызямліўся на полі, іхні амерыканскі правадыр ліха выскачыў з кабінкі і дапамог Басі выбрацца вонкі. Міхал адмовіўся ад сяброўскай дапамогі пілота і, няёмка перакуліўшыся цераз борт самалёта, паваліўся на карачкі. Хапаючыся за самалёт, ён зрабіў высілак, каб рэзка выпрастацца, пахіснуўся, але застаўся на нагах. Спачувальна гледзячы на яго, амерыканец распавёў, як дабрацца да бліжэйшага нямецкага гарадка. Бася падзякавала яму за дапамогу, а ён уручыў ёй невялічкую афішу са сваім ганарлівым партрэтам. Пацалаваўшы руку дзяўчынцы, амерыканец зрабіў спробу рукапацісканне з Міхалам, які ніяк не мог злавіць працягнутую далонь, бо ў яго да гэтага часу круцілася галава. Калі юнак усё ж такі ачуўся, ён дапамог лётчыку завесці матор, і амерыканец паляцеў назад.

– Ну што, хадзем шукаць дарогу да цывілізацыі? – прапанавала Бася.

Міхал пакруціў галавой.

– Будзь тут, я зараз вярнуся, – сказаў ён і, вырваўшы з яе рук афішу, шуснуў да бліжэйшага гаёчка.

Раздзел 11

Шлях назад аказаўся менш камфартабельным. Ехаць выпала з перасадкамі, да таго ж Бася, чые дбайна пазбіраныя сродкі ўласнай гігіены, а таксама набытыя ў Вільні ўборы засталіся ў Рэймсе, заўважыла, што яе вопратка пачала не надта прыемна пахнуць. Хаця дзяўчынка намякала Міхалу, што няблага было б купіць нешта на змену, той наадрэз адмаўляўся, аргументуючы гэта тым, што ім няма калі адхіляцца ад дарогі і трэ як мага хутчэй вярнуцца ў Вільню. Таму ўвесь шлях праз Нямеччыну Бася намагалася трымацца асобна, каб Міхал, не дай божа, не пачаў падазраваць яе ў неахайнасці. Што ж да юнака, дык ён, наадварот, не пакутаваў ад недахопу свежай бялізны і ніяк не мог уцяміць, чаму Бася раптам сталася такой капрызнай і незадаволенай жыццём. Спасылаючыся на цяжкую дарогу і стомленасць, ён вырашыў не акцэнтаваць увагу на паводзінах дзяўчынкі і ўсімі сіламі спрабаваў пазбягаць магчымых непаразуменняў, якія ў любы момант маглі ператварыцца ў сапраўдны скандал.

Калі яны ўрэшце даехалі да Вільні і вярнуліся ў кватэру пана Альбрыхта, Бася тут жа кінулася да ваннага пакоя і, правёўшы там цэлую гадзіну, вярнулася ў добрым настроі і была зноўку гатова да прыгод, пра што адразу паведаміла Міхалу.

– Мне здаецца, нехта абяцаў пашпацыраваць па Вільні, калі ў нас застанецца час да адкрыцця люстра! – гулліва заявіла яна.

– Мы нікуды не пойдзем, – стомлена адказаў юнак.

– Чаму? – Бася зрабіла круглыя вочы. – У нас жа засталося цэлых пяць дзён! Няўжо ты хочаш сказаць, што мы павінны ўвесь гэты час тырчаць тут?

– Менавіта гэта я і хачу сказаць.

– Але, Міхал, ты ж абяцаў!

– Па-першае, я нічога не абяцаў, а па-другое, хопіць нам адной пагоні, – сказаў юнак і ўзняўся на ногі. – Максімум, што я магу зрабіць, гэта пайсці купіць якой-небудзь ежы.

Толькі Бася хацела адкрыць рот, каб сказаць, што яна пойдзе разам з ім, як Міхал спыніў яе:

– Ты застанешся тут.

Дзяўчынка пакрыўджана сціснула вусны і пайшла з гасцёўні ў суседні пакой. Яна пачула, як грукнулі ўваходныя дзверы, а потым нехта крутануў у замку ключом.

– Колькі можна мяне замыкаць адну?! – з прыкрасцю крыкнула яна, спадзеючыся, што Міхал пачуе яе.

Але ён, відаць, ужо пайшоў з пад’езда і не чуў яе слоў. Пакрыўдзіўшыся на яго яшчэ больш за выяўлены недавер, Бася крыху пасапла, прыглядаючыся, чым бы можна было кінуць са злосці ў сцяну, але, узгадаўшы, што знаходзіцца ў кватэры пана Альбрыхта, вырашыла не псаваць маёмасць старога, падумаўшы, што яго віны тут няма. Тым больш ён казаў, што сам быў не супраць яе паходу ў лета 1914 года. Не хацеў гэтага толькі Міхал. Цікава, з якой нагоды? Няўжо сапраўды так ёй не давярае? Хаця мо бабуля мела рацыю: ён проста хвалюецца за яе. Яго турбаванне, вядома, ёй прыемнае, але, з іншага боку, яна не такая ўжо недарэка, каб увесь час яе абараняць! Зразумела, яны перажылі зашмат небяспечнасцяў, але, каб не Бася са сваёй ідэяй пра амерыканцаў і пералёт праз нямецкую мяжу, яны б увогуле не выбраліся з гэтага злашчаснага Рэймса. Хаця справа была, вядома, надта рызыкоўная. Яна і сама страшэнна баялася, калі яны ляцелі на тым жудасным самалёце, а як было беднаму Міхалу! Яшчэ жыватом увесь палёт мучыўся, і зноўку – праз яе. Так, яна, пэўна, таксама не заўсёды слушна дзейнічае, а ён усё церпіць… Нічога, і ён не цаца! Заўжды ўсё ёй забараняе, быццам увогуле мае права на гэта. Так што няма чаго яго шкадаваць! Няхай лепей падумае пра свае паводзіны. Хаця яго ўсё-такі можна зразумець… Ці нельга?

Перейти на страницу:

Похожие книги

Агасфер. В полном отрыве
Агасфер. В полном отрыве

Вячеслав Александрович Каликинский – журналист и прозаик, автор исторических романов, член Союза писателей России. Серия книг «Агасфер» – это пять увлекательных шпионских ретродетективов, посвящённых работе контрразведки в России конца XIX – начала XX века. Главный герой – Михаил Берг, известный любителям жанра по роману «Посол». Бывший блестящий офицер стал калекой и оказался в розыске из-за того, что вступился за друга – японского посла. Берг долго скрывался в стенах монастыря. И вот наконец-то находит себе дело: становится у истоков контрразведки России и с командой единомышленников противодействует агентуре западных стран и Японии. В третьей книге серии нас ждёт продолжении истории Агасфера, отправленного ранее на Сахалин. Началась русско-японская война. Одновременно разгорается война другая, незримая для непосвящённых. Разведочное подразделение Лаврова пытаются вытеснить с «поля боя»; агенты, ведущие слежку, замечают, что кто-то следит за ними самими. Нужно срочно вернуть контроль над ситуацией и разобраться, где чужие, а где свои.

Вячеслав Александрович Каликинский

Детективы / Исторические приключения / Исторические детективы
Десант в прошлое
Десант в прошлое

Главный герой этого романа, написанного в жанре "Альтернативная история", отнюдь не простой человек. Он отставной майор-разведчик ГРУ, занимавшийся когда-то радиоразведкой за рубежом. Его новый бизнес можно смело назвать криминальным, но в то же время исполненным некоего благородства, ведь он вместе со своими старыми друзьями долгое время "усмирял" крутых, превращая их в покорных "мулов" и делал бы это и дальше, если бы однажды не совершил мысленное путешествие в прошлое, а затем не стал совершенствоваться в этом деле и не сумел заглянуть в ужасное будущее, в котором Землю ждало вторжение извне и тотальное уничтожение всего живого. Увы, но при всем том, что главному герою и его друзьям было отныне открыто как прошлое, так и будущее, для того, чтобы спасти Землю от нашествия валаров, им пришлось собрать большую команду учёных, инженеров-конструкторов и самых лучших рабочих, профессионалов высочайшего класса, и отправиться в прошлое. Для своего появления в прошлом, в телах выбранных ими людей, они выбрали дату 20 (7) мая 1905 года и с этого самого дня начали менять ход всей мировой истории, готовясь к тому, чтобы дать жестокому и безжалостному врагу достойный отпор. В результате вся дальнейшая история изменилась кардинальным образом, но цена перемен была запредельно высока и главному герою и его друзьям еще предстоит понять, стоило им идти на такие жертвы?

Александр Абердин , Александр М. Абердин , Василий Васильевич Головачев , Василий Головачёв , Станислав Семенович Гагарин

Фантастика / Альтернативная история / Боевая фантастика / Попаданцы / Исторические приключения
Золотой Демон
Золотой Демон

Конец 19 века. Поручик Савельев с купеческим обозом направляется на службу в Петербург. Вместе с ним красавица супруга. На пути обоза происходят мистические события со вполне реальными последствиями. Исчезает золото, словно тает снег…Будто неизвестный слизывает драгоценный металл с дорогих вещиц, орденов и запечатанных казенных мешков. Вскоре золотой туман над обозом обретает действительные черты в людском облике. Золотой «зверь» вырвался на свободу и рассчитывает вернуться в мир людей после сотен лет заточения, во что бы то не стало…Чего будет стоить сделка с Золотым Демонам героям романа? В чем секрет мистической силы и где его смерть? Доедет ли купеческий обоз до Санкт- Петербурга? Существовал ли демон на самом деле? И где он живет Сегодня?

Александр Александрович Бушков

Исторические приключения