Читаем Адваротны бок люстра полностью

– Трэ падумаць, як адсюль выбірацца, – сказаў Міхал Басі, пакуль яны блукалі па падваротнях Рэймса, хаваючыся ад паліцыі.

– На вакзал нам дакладна нельга, – адказала дзяўчынка. – Там нас ужо, напэўна, хтосьці пільнуе: ці паліцыянты, ці… я нават не магу ўявіць хто. Мо паспрабаваць паехаць у які-небудзь суседні горад?

– А ты ведаеш, куды менавіта можна паехаць і як адтуль вярнуцца ў Вільню?

Бася пакруціла галавой і нахмурылася, намагаючыся скеміць, куды ж яны маглі б падацца ў сваім становішчы.

– Нічога, штосьці прыдумаем, – сказаў Міхал, абняўшы яе за плечы. – Для пачатку было б някепска дзе-небудзь паесці.

– Дзе ж ты тут паясі? Напэўна, паўсюль ужо вартуе паліцыя, а ім, я думаю, вядома, як мы выглядаем. Эх, шкада, што ўсе мае ўборы засталіся ў гатэлі – так можна было б пераапрануцца, каб ніхто нас і не пазнаў, – гаротна ўздыхнула дзяўчынка.

– Каму што, а табе б усё пра ўборы думаць, Баська! – усклікнуў Міхал. – Нас паліцыя шукае, а ты пра адно…

– Я думаю пра маскіроўку, а не пра ўборы! – пакрыўдзілася Бася. – Мне б вось толькі хацелася ўцяміць, што ўсё-такі здарылася ў Штэрнаў, раз за намі тут жа выправілі паліцыю. І гадзіны ж не прайшло, як мы ад іх пайшлі. Што за людзі? Ты ім усе грошы, а яны на цябе ў адказ паліцыю нацкоўваюць… Д’ябал!

Дзяўчынка рэзка спынілася і паглядзела на Міхала поўнымі спалоху і роспачы вачыма.

– Што? – занепакоіўся юнак.

– Ты ж ім усе грошы аддаў! У нас нічога не засталося, – са скрухай усклікнула Бася. – І як жа мы цяпер паедзем адсюль? Нават за абед няма чым заплаціць.

– Бася, дарослыя людзі без грошай на двор не выходзяць! – павучальна прамовіў Міхал. – У нас жа застаўся пояс з манетамі, не забылася?

– І ты што, будзеш паўсюль расплачвацца гэтымі манетамі, каб нарэшце на нас напалі нейкія жулікі?

– Ну, манеты можна абмяняць на папяровыя грошы.

– Дзе ж ты ў гэтых падваротнях знойдзеш месца, у якім можна будзе абмяняць грошы?

– Зараз пашукаем, – роўным тонам адказаў Міхал. – Нам пакуль усё роўна няма куды дзецца.

Яны зноў зайшлі ў адзін з суседніх пад’ездаў, дзе юнак здолеў без аніякіх сведкаў вынуць з пояса некалькі манет, а потым, пабадзяўшыся яшчэ крыху, выйшлі да мясцовага ламбарда.

– Чакай мяне тут і нікуды не адыходзь, – строга сказаў Міхал дзяўчынцы, а сам накіраваўся ўнутр.

Бася прытулілася да сцяны дома і азірнулася па баках. Ламбард знаходзіўся насупраць падазронага выгляду забягалаўкі, міма якой туды-сюды цягаліся не менш падазроныя грамадзяне, што раз-пораз спынялі позірк на дзяўчынцы, якая наяўна была іншароднай з’явай у гэтых мясцінах. Адчуўшы, што ёй робіцца няёмка і нават ніякавата, Бася намацала на шыі мяшэчак з Венерай, каб упэўніцца, што ён нікуды не знік, і ўтаропілася ў зямлю ў сябе пад нагамі, нервова пастукваючы абцасікам. Раптам яна заўважыла, як з абодвух бакоў да яе набліжаюцца дзве пары ног. Зірнуўшы спадылба, дзяўчынка ўбачыла двух агідных суб’ектаў з крымінальнымі абліччамі, якія, відавочна, былі ў змове і, здаецца, мелі намер зрабіць нейкі выбрык у яе дачыненні. «Ну вось, зараз мяне выкрадуць», – журботна падумала дзяўчынка і ўжо пачала меркаваць, ці паспее яна закрычаць, як раптам пачула ў сябе над вухам бадзёры голас сябра:

– Не знудзілася тут?

Бася ўскінула на яго шчаслівыя вочы. Мяркуючы па задаволеным выглядзе Міхала, ён здолеў выручыць дастаткова грошай на іх будучыя выдаткі.

– Мяне тут, дарэчы, ледзь не выкралі! – паскардзілася яна.

– Хто? – звёў бровы юнак.

– Вунь тыя, – Бася кіўнула ў бок сваіх магчымых крыўдзіцеляў, якія, абняўшыся, ішлі ў бок суседняй забягалаўкі. – Бачыш, робяць выгляд, што яны тут ні пры чым.

Міхал уважліва паглядзеў ім услед і зарагатаў.

– Выдумшчыца ты, Бася! Яны проста вырашылі адзначыць сваю сустрэчу.

– Гэта ты так думаеш, – дзяўчынка пакрыўджана сцяла вусны. – Насамрэч гэта ў іх канспірацыя такая. Вось зараз яны зойдуць у шынок, прасочаць, куды мы пайшлі, і пачнуць нас гнаць. Потым паб’юць, забяруць усе грошы і пакінуць дзесьці ў канаве.

– Дарэчы, неблагое месца, каб павячэраць, – прапусціўшы міма вушэй апісанне іх «радаснай» будучыні, юнак працягваў глядзець у бок месца, якое так зненавідзела Бася.

– Ты здзекуешся, ці што? – абурана ўсклікнула дзяўчынка. – Вось куды-куды, а сюды я дакладна не пайду!

– Давай-давай! Іншых варыянтаў мы не маем, – адрэзаў Міхал і падштурхнуў яе да ўвахода.

– А я не ўпэўнена, што мы здолеем знайсці тут добрую ежу, – прамармытала Бася. – Я ўвогуле не ўпэўнена, што сюды трэ совацца…

Калі сябры зайшлі ўнутр, яны ўбачылі вакол сябе мноства падазроных фізіяномій, якія адразу ж утаропіліся ў новых наведвальнікаў. Крыху патаптаўшыся ў дзвярах, Міхал і Бася вырашылі сесці бліжэй да выйсця на выпадак хуткай эвакуацыі. Тым часам да іх падышоў вёрткі хлопец і спытаў, ці можа ён зрабіць штосьці на карысць гасцей гэтай наймілейшай рэстарацыйкі. Міхал замовіў вячэру, і ўжо праз некалькі хвілін на іх стале апынулася некалькі талерак з гарачай ежай.

– Дарма мы сюды прыйшлі, – прашаптала дзяўчынка юнаку, прынюхваючыся да прынесеных страў. – Хай нас тут і не знойдзе паліцыя, але жывымі нам адсюль дакладна не выбрацца.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Агасфер. В полном отрыве
Агасфер. В полном отрыве

Вячеслав Александрович Каликинский – журналист и прозаик, автор исторических романов, член Союза писателей России. Серия книг «Агасфер» – это пять увлекательных шпионских ретродетективов, посвящённых работе контрразведки в России конца XIX – начала XX века. Главный герой – Михаил Берг, известный любителям жанра по роману «Посол». Бывший блестящий офицер стал калекой и оказался в розыске из-за того, что вступился за друга – японского посла. Берг долго скрывался в стенах монастыря. И вот наконец-то находит себе дело: становится у истоков контрразведки России и с командой единомышленников противодействует агентуре западных стран и Японии. В третьей книге серии нас ждёт продолжении истории Агасфера, отправленного ранее на Сахалин. Началась русско-японская война. Одновременно разгорается война другая, незримая для непосвящённых. Разведочное подразделение Лаврова пытаются вытеснить с «поля боя»; агенты, ведущие слежку, замечают, что кто-то следит за ними самими. Нужно срочно вернуть контроль над ситуацией и разобраться, где чужие, а где свои.

Вячеслав Александрович Каликинский

Детективы / Исторические приключения / Исторические детективы
Десант в прошлое
Десант в прошлое

Главный герой этого романа, написанного в жанре "Альтернативная история", отнюдь не простой человек. Он отставной майор-разведчик ГРУ, занимавшийся когда-то радиоразведкой за рубежом. Его новый бизнес можно смело назвать криминальным, но в то же время исполненным некоего благородства, ведь он вместе со своими старыми друзьями долгое время "усмирял" крутых, превращая их в покорных "мулов" и делал бы это и дальше, если бы однажды не совершил мысленное путешествие в прошлое, а затем не стал совершенствоваться в этом деле и не сумел заглянуть в ужасное будущее, в котором Землю ждало вторжение извне и тотальное уничтожение всего живого. Увы, но при всем том, что главному герою и его друзьям было отныне открыто как прошлое, так и будущее, для того, чтобы спасти Землю от нашествия валаров, им пришлось собрать большую команду учёных, инженеров-конструкторов и самых лучших рабочих, профессионалов высочайшего класса, и отправиться в прошлое. Для своего появления в прошлом, в телах выбранных ими людей, они выбрали дату 20 (7) мая 1905 года и с этого самого дня начали менять ход всей мировой истории, готовясь к тому, чтобы дать жестокому и безжалостному врагу достойный отпор. В результате вся дальнейшая история изменилась кардинальным образом, но цена перемен была запредельно высока и главному герою и его друзьям еще предстоит понять, стоило им идти на такие жертвы?

Александр Абердин , Александр М. Абердин , Василий Васильевич Головачев , Василий Головачёв , Станислав Семенович Гагарин

Фантастика / Альтернативная история / Боевая фантастика / Попаданцы / Исторические приключения
Золотой Демон
Золотой Демон

Конец 19 века. Поручик Савельев с купеческим обозом направляется на службу в Петербург. Вместе с ним красавица супруга. На пути обоза происходят мистические события со вполне реальными последствиями. Исчезает золото, словно тает снег…Будто неизвестный слизывает драгоценный металл с дорогих вещиц, орденов и запечатанных казенных мешков. Вскоре золотой туман над обозом обретает действительные черты в людском облике. Золотой «зверь» вырвался на свободу и рассчитывает вернуться в мир людей после сотен лет заточения, во что бы то не стало…Чего будет стоить сделка с Золотым Демонам героям романа? В чем секрет мистической силы и где его смерть? Доедет ли купеческий обоз до Санкт- Петербурга? Существовал ли демон на самом деле? И где он живет Сегодня?

Александр Александрович Бушков

Исторические приключения