Читаем Адваротны бок люстра полностью

Міхал і Бася развіталіся са старым і пайшлі з яго пакоя, зачыніўшы за сабою дзверы. Яны прамінулі гасцёўню і выйшлі да вітальні, дзе іх чакала Мацільда.

– Бедны papá! Вы стамілі яго сваімі бязглуздымі размовамі, – накінулася яна на іх. – Пэўна, яму патрэбны лекар!

Сябры абмяняліся красамоўнымі позіркамі, і Міхал выняў з нутраной кішэні сурдута ўсе грошы, якія меў пры сабе.

– Вазьміце, – працягнуў ён іх жанчыне.

– Што? – выдыхнула яна, не ведаючы, ці то гэта абраза, ці то падарунак.

– Бярыце, мы ведаем, як зараз цяжка вашай сям’і, – юнак стаяў на сваім.

У жанчыны на вочы навярнуліся слёзы, і дрыготкімі рукамі яна прыняла грошы.

– Дзякуй… Гэта выратаванне… – здушана прамармытала яна, а потым, крыху ачуняўшы і зноў з недаверам паглядзеўшы на гасцей, дадала: – О, а як жа там papá? Яму ж патрэбны лекар…

З гэтымі словамі яна выбегла з вітальні і знікла ў глыбіні дома. Міхал і Бася трохі пастаялі, разгублена гледзячы ёй услед, і вырашылі хутчэй выбірацца з дома Штэрнаў.

Яны спусціліся з ганка і шпаркім крокам рушылі па вуліцы. Бася была ў такім узнятым настроі ад таго, як лёгка і хутка яны здолелі займець Венеру, што нават не глядзела ні сабе пад ногі, ні на дарогу.

– А праўда, нам пашанцавала? – весела спытала яна Міхала, павярнуўшыся да яго тварам і ідучы спінай наперад.

– Ага, – згадзіўся юнак, усміхаючыся ёй у адказ.

Але ў наступны момант, заўважыўшы чалавека, які стаяў па-за дзяўчынкай, усклікнуў:

– Баська, сцеражыся!..

Аднак было позна. Дзяўчынка ўрэзалася ў смуглага немаладога пана з сакваяжам, які стаяў на рагу вуліцы і штосьці правяраў па сваіх запісах у нататніку. Ён выпусціў блакнот з рук.

– Entschuldigung![6] – войкнула дзяўчынка.

Яна ўзняла з зямлі нататнік і працягнула яго законнаму ўладальніку. Паджылы пан непахвальна скасавурыўся на Басю і, схаваўшы нататнік у кішэню, паправіў на руцэ ненатуральна масіўны для яго ссохлага запясця гадзіннік. Бася яшчэ раз папрасіла выбачэння і заспяшалася да Міхала.

– Балюча выцялася? – са спачуваннем паглядзеў ён на дзяўчынку.

– Не слаба, – Бася пацерла спіну. – Ён, здаецца, торкнуў мяне асадкай акурат пад лапатку.

– Мабыць, хтосьці сам напароўся? – бязвінным тонам выказаў меркаванне Міхал.

– Добра-добра! – неахвотна прызнала сваю віну Бася. – Але ён таксама цаца. Чаго стаяў там нібы слуп? Мог бы заўважыць, што я спінай наперад іду і яго не бачу.

– Верагодна, ён таксама быў заняты, – хаваючы ўсмешку, адказаў юнак. – Мяркуючы па ўсім, ён, як і мы, не з гэтых мясцін.

– Чаму? – здзівілася дзяўчынка.

– Ён жа правяраў нешта па нататніку, – нагадаў Міхал.

– Ну, мала што! Мабыць, забыўся на адрас, немалады ўсё ж такі. О, а мо гэта Цілі паспела выклікаць лекара?

– Мабыць, – паціснуў плячыма юнак.

– А ўвогуле шкада гэтых Штэрнаў! – крыху памаўчаўшы, паведаміла дзяўчынка сябру. – Жывуць у бядноце, стары хварэе, Мацільда гэтая няшчасная. Напэўна, яна таму і злуе так, бо ніяк замуж не выйдзе. Але, можа, ёй і пашанцуе, як лічыш?

– Цяпер, думаю, мусіць пашанцаваць! – упэўнена прамовіў Міхал. – Мы ж дапамаглі ёй сёння. Яшчэ прададуць з бацькам штосьці на аўкцыёне і палепшаць сваё становішча, не хвалюйся. А вось нам зараз трэ хутка збірацца і ехаць назад у Вільню.

– А я думала, што мы яшчэ пабудзьма крыху тут, – расчаравана працягнула Бася. – Можна было б пашпацыраваць па горадзе, павячэраць дзесьці. Трэба ж неяк адзначыць удалую ўгоду!

– Не, – пакруціў галавой Міхал. – Тут лепей не затрымлівацца. Калі мы дагэтуль не натрапілі ні на якое ліха, дык гэта не значыць, што мы ў бяспецы. Вось у Вільні, калі застанецца час да пераходу дамоў, можна будзе і пашпацыраваць і кудысьці наведацца.

– Абяцаеш? – ажывілася Бася. Міхал няпэўна матнуў галавой.

– Добра, у Вільні разбяромся, – прабурчала дзяўчынка, і яны пакрочылі ў бок гатэля.

Праходзячы праз фае да лесвіцы, што вяла да нумароў, Бася заўважыла каля стойкі парцье двух паліцыянтаў. Убачыўшы юнака і дзяўчынку, парцье нешта пачаў выкрыкваць і паказваць на іх пальцам. Паліцыянты павярнуліся і зрабілі рух у бок сяброў. У гэты момант Бася штурхнула Міхала ў бліжэйшыя дзверы і кінулася ўслед за ім. Яны апынуліся ў пральні. Юнак і дзяўчынка пабеглі напралом, намагаючыся адшукаць чорны ход. Заблытаўшыся ва ўласнай спадніцы, Бася вырашыла напляваць на прыстойнасць і, высока падхапіўшы падол, што ёсць духу пабегла за Міхалам. Урэшце, знайшоўшы дзверы, абое выскачылі на вуліцу. Не спыняючыся ні на момант, яны працягвалі бегчы, пакуль не заскочылі ў невялікую падваротню, дзе схаваліся ў адным з пад’ездаў. Калі ўсё сціхла, Бася шэптам спытала:

– З якой нагоды ім прыходзіць за намі?

– Не ведаю, – Міхал быў разгублены не менш за яе. – Мабыць, гэта дачка Штэрна паклікала паліцыю?

– Яна зусім звар’яцелая, ці што? Гэта пасля таго, як мы пакінулі ёй столькі грошай? – абурылася Бася.

– Грошы грашыма, а Венера ж знікла.

– А бацька не здолеў ёй усё як след растлумачыць? – дзяўчынка з сумневам паглядзела на юнака.

– Такой растлумачыш, як жа, – прабурчаў той і, крыху падумаўшы, прамовіў: – Ёсць яшчэ варыянт. Не адны мы маглі сёння наведаць Штэрнаў.

Раздзел 10

Перейти на страницу:

Похожие книги

Агасфер. В полном отрыве
Агасфер. В полном отрыве

Вячеслав Александрович Каликинский – журналист и прозаик, автор исторических романов, член Союза писателей России. Серия книг «Агасфер» – это пять увлекательных шпионских ретродетективов, посвящённых работе контрразведки в России конца XIX – начала XX века. Главный герой – Михаил Берг, известный любителям жанра по роману «Посол». Бывший блестящий офицер стал калекой и оказался в розыске из-за того, что вступился за друга – японского посла. Берг долго скрывался в стенах монастыря. И вот наконец-то находит себе дело: становится у истоков контрразведки России и с командой единомышленников противодействует агентуре западных стран и Японии. В третьей книге серии нас ждёт продолжении истории Агасфера, отправленного ранее на Сахалин. Началась русско-японская война. Одновременно разгорается война другая, незримая для непосвящённых. Разведочное подразделение Лаврова пытаются вытеснить с «поля боя»; агенты, ведущие слежку, замечают, что кто-то следит за ними самими. Нужно срочно вернуть контроль над ситуацией и разобраться, где чужие, а где свои.

Вячеслав Александрович Каликинский

Детективы / Исторические приключения / Исторические детективы
Десант в прошлое
Десант в прошлое

Главный герой этого романа, написанного в жанре "Альтернативная история", отнюдь не простой человек. Он отставной майор-разведчик ГРУ, занимавшийся когда-то радиоразведкой за рубежом. Его новый бизнес можно смело назвать криминальным, но в то же время исполненным некоего благородства, ведь он вместе со своими старыми друзьями долгое время "усмирял" крутых, превращая их в покорных "мулов" и делал бы это и дальше, если бы однажды не совершил мысленное путешествие в прошлое, а затем не стал совершенствоваться в этом деле и не сумел заглянуть в ужасное будущее, в котором Землю ждало вторжение извне и тотальное уничтожение всего живого. Увы, но при всем том, что главному герою и его друзьям было отныне открыто как прошлое, так и будущее, для того, чтобы спасти Землю от нашествия валаров, им пришлось собрать большую команду учёных, инженеров-конструкторов и самых лучших рабочих, профессионалов высочайшего класса, и отправиться в прошлое. Для своего появления в прошлом, в телах выбранных ими людей, они выбрали дату 20 (7) мая 1905 года и с этого самого дня начали менять ход всей мировой истории, готовясь к тому, чтобы дать жестокому и безжалостному врагу достойный отпор. В результате вся дальнейшая история изменилась кардинальным образом, но цена перемен была запредельно высока и главному герою и его друзьям еще предстоит понять, стоило им идти на такие жертвы?

Александр Абердин , Александр М. Абердин , Василий Васильевич Головачев , Василий Головачёв , Станислав Семенович Гагарин

Фантастика / Альтернативная история / Боевая фантастика / Попаданцы / Исторические приключения
Золотой Демон
Золотой Демон

Конец 19 века. Поручик Савельев с купеческим обозом направляется на службу в Петербург. Вместе с ним красавица супруга. На пути обоза происходят мистические события со вполне реальными последствиями. Исчезает золото, словно тает снег…Будто неизвестный слизывает драгоценный металл с дорогих вещиц, орденов и запечатанных казенных мешков. Вскоре золотой туман над обозом обретает действительные черты в людском облике. Золотой «зверь» вырвался на свободу и рассчитывает вернуться в мир людей после сотен лет заточения, во что бы то не стало…Чего будет стоить сделка с Золотым Демонам героям романа? В чем секрет мистической силы и где его смерть? Доедет ли купеческий обоз до Санкт- Петербурга? Существовал ли демон на самом деле? И где он живет Сегодня?

Александр Александрович Бушков

Исторические приключения