Читаем Адваротны бок люстра полностью

– Ты пра гэтых урвіцеляў навокал? – пацікавіўся Міхал і ўзяўся актыўна паглынаць частку вячэры, што належала яму.

– Не, я пра ежу! – усклікнула Бася. – Мне цікава, яны маюць хаця б мізэрныя ўяўленні пра санітарныя нормы?

– Баська, кінь! Пах у ежы нармальны, смак таксама нічога, – з апетытам налягаючы на ежу, адказаў юнак. – Давай, паесці ж трэ. Немаведама, калі ў нас зноў з’явіцца такая магчымасць.

Глыбока ўздыхнуўшы і набраўшыся храбрасці, Бася рашуча ўзяла відэлец і пачала торкаць ім у змесціва талеркі. Аднак, не знайшоўшы ў ёй нічога, што, на яе погляд, хаця б неяк магло быць праглынута і ператраўлена, з не меншай рашучасцю адсунула яе ад сябе і велікадушна прапанавала сваю порцыю Міхалу.

– Упэўнена? У бліжэйшы час мы больш не будзем есці, – папярэдзіў яе юнак.

– Упэўнена-ўпэўнена, не хвалюйся. Невялікая дыета мне не пашкодзіць, – пераканала яго Бася.

– Ну як ведаеш, – паціснуў плячыма Міхал і ўшчэнт спустошыў Басіну талерку.

Разлічыўшыся з афіцыянтам, яны выйшлі на вуліцу, і юнак ужо хацеў быў зноў рушыць у дарогу, няхай пакуль і няпэўную, але Бася раптам застыла каля афішнага слупа.

– Ну што ты там знайшла? – прабурчаў Міхал, тузануўшы дзяўчынку за руку.

– Чакай, – яна паказала на яркі і, мяркуючы па ўсім, нядаўна наклеены плакат, на якім былі намаляваны самалёт і партрэт зухаватага лётчыка ў белым шаліку, што маляўніча развяваўся па-за яго плячыма.

– Што тут напісана? – спытаў юнак.

– «American Air Show», – прачытала Бася. – Амерыканскае паветранае шоу. Яны прывезлі ў Рэймс некалькі самалётаў і будуць паказваць лётную праграму. Усялякія фінты, трукі… Гэта будзе заўтра за горадам, разумееш?

– Не зусім, – прызнаўся Міхал.

– Мы маглі б прыехаць туды сёння ўвечары і паспрабаваць дамовіцца з імі, каб яны перавезлі нас праз мяжу ў Нямеччыну, – патлумачыла дзяўчынка.

– З кім «з імі»? – не зразумеў юнак.

– Ды з амерыканцамі! – нецярпліва ўсклікнула Бася. – Яны ж амерыканцы, ім будзе ўсё роўна, што нас шукае французская паліцыя, ды і казаць пра гэта неабавязкова. Трэ прыдумаць толькі, як дабрацца да гэтага поля!

Міхал крыху паразважаў, а потым сказаў:

– Добра, прынамсі, гэта лепш, чым нічога. Хадзем, трэ выбірацца на якую-небудзь шырэйшую вуліцу, мо атрымаецца знайсці экіпаж. – Ён узяў Басю пад локаць, і яны пакрочылі прэч ад падазроных падваротняў. – Але як нам з тваімі амерыканцамі дамаўляцца?

– Не хвалюйся, з гэтым я неяк зладжу, – паабяцала дзяўчынка. – Нам, вядома, вельмі да пары прыйшлося тваё веданне латыні, але і мая англійская мова будзе карысная!

– Паглядзім, – хмыкнуў Міхал.

– Што гэта ты хмыкаеш? – абурылася Бася. – Не верыш мне?

– Ну што ты, зразумела, веру! – паспяшаўся запэўніць яе юнак. – Галоўнае, каб амерыканцы табе паверылі.

– Мне чамусьці пачало здавацца, што хтосьці апошнім часам сумняваецца ў маіх здольнасцях, – панура заявіла дзяўчынка.

Юнак змоўчаў і набавіў хуткасці кроку.

– Міхал, гэта насамрэч цябе датычыцца! – пакрыўджана прамовіла Бася.

– Ціха, – шыкнуў на яе Міхал.

– Гэта яшчэ чаму? – дзяўчынка задушылася ад абурэння, ледзь паспяваючы за сябрам і збочваючы ўслед за ім у бязлюдны завулак.

– Мне здаецца, за намі нехта ідзе, – ледзь чутна прашаптаў Міхал ёй на вуха.

Бася тузанулася ад нечаканасці, але Міхал, які моцна трымаў яе пад локаць, пацягнуў дзяўчынку за сабой, працягваючы ісці наперад Гук ад іх абцасаў гулкім рэхам адбіваўся ад дамоў, што туліліся адзін да аднаго ў вузкім правулку. Бася пачула за спінай яшчэ нечыя крокі і ўпотайкі зірнула назад: за імі сапраўды краўся нейкі дзіўны тып.

– А я цябе папярэджвала, – выдыхнула Бася. – Гэта, пэўна, адзін з тых двух.

Міхал пакрочыў яшчэ хутчэй, яны зноў збочылі на рагу і, ужо амаль бегам кінуўшыся ўніз па новай вулачцы, нырнулі ў першы двор, што патрапіўся ім па дарозе, схаваўшыся за брамай. Міхал адціснуў Басю ў глыб двара і, прыкрыўшы яе сабою, прыслухаўся да гукаў на вуліцы. Крокі на імгненне сціхлі, а потым пачалі набліжацца да брамы. Міхал выняў з кішэні рэвальвер і затаіў дыханне. Бася вылупіла на яго вочы, але не выдала ні гуку. Іх ганіцель раптам уварваўся ў дворык, дзе яны хаваліся, Міхал зрабіў рэзкі рух у яго бок і стукнуў зламысніка па галаве рэвальверам. Той страціў прытомнасць і паваліўся на зямлю.

– Хадзем хутчэй, – паклікаў юнак Басю, якая вытарашчылася на абмяклага ганіцеля.

– Ага, зараз, – прамармытала яна і паспяшалася за Міхалам, перад гэтым моцна пхнуўшы злачынца нагой.

Яны нарэшце выбраліся на адну з ажыўленых цэнтральных вуліц і ўзялі возчыка. Рабілася змрочна, распачаўся невялічкі дожджык, і Міхал з Басяй паднялі верх фіякра, каб схавацца ад яго, адначасова знікнуўшы з вачэй паліцыянтаў.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Агасфер. В полном отрыве
Агасфер. В полном отрыве

Вячеслав Александрович Каликинский – журналист и прозаик, автор исторических романов, член Союза писателей России. Серия книг «Агасфер» – это пять увлекательных шпионских ретродетективов, посвящённых работе контрразведки в России конца XIX – начала XX века. Главный герой – Михаил Берг, известный любителям жанра по роману «Посол». Бывший блестящий офицер стал калекой и оказался в розыске из-за того, что вступился за друга – японского посла. Берг долго скрывался в стенах монастыря. И вот наконец-то находит себе дело: становится у истоков контрразведки России и с командой единомышленников противодействует агентуре западных стран и Японии. В третьей книге серии нас ждёт продолжении истории Агасфера, отправленного ранее на Сахалин. Началась русско-японская война. Одновременно разгорается война другая, незримая для непосвящённых. Разведочное подразделение Лаврова пытаются вытеснить с «поля боя»; агенты, ведущие слежку, замечают, что кто-то следит за ними самими. Нужно срочно вернуть контроль над ситуацией и разобраться, где чужие, а где свои.

Вячеслав Александрович Каликинский

Детективы / Исторические приключения / Исторические детективы
Десант в прошлое
Десант в прошлое

Главный герой этого романа, написанного в жанре "Альтернативная история", отнюдь не простой человек. Он отставной майор-разведчик ГРУ, занимавшийся когда-то радиоразведкой за рубежом. Его новый бизнес можно смело назвать криминальным, но в то же время исполненным некоего благородства, ведь он вместе со своими старыми друзьями долгое время "усмирял" крутых, превращая их в покорных "мулов" и делал бы это и дальше, если бы однажды не совершил мысленное путешествие в прошлое, а затем не стал совершенствоваться в этом деле и не сумел заглянуть в ужасное будущее, в котором Землю ждало вторжение извне и тотальное уничтожение всего живого. Увы, но при всем том, что главному герою и его друзьям было отныне открыто как прошлое, так и будущее, для того, чтобы спасти Землю от нашествия валаров, им пришлось собрать большую команду учёных, инженеров-конструкторов и самых лучших рабочих, профессионалов высочайшего класса, и отправиться в прошлое. Для своего появления в прошлом, в телах выбранных ими людей, они выбрали дату 20 (7) мая 1905 года и с этого самого дня начали менять ход всей мировой истории, готовясь к тому, чтобы дать жестокому и безжалостному врагу достойный отпор. В результате вся дальнейшая история изменилась кардинальным образом, но цена перемен была запредельно высока и главному герою и его друзьям еще предстоит понять, стоило им идти на такие жертвы?

Александр Абердин , Александр М. Абердин , Василий Васильевич Головачев , Василий Головачёв , Станислав Семенович Гагарин

Фантастика / Альтернативная история / Боевая фантастика / Попаданцы / Исторические приключения
Золотой Демон
Золотой Демон

Конец 19 века. Поручик Савельев с купеческим обозом направляется на службу в Петербург. Вместе с ним красавица супруга. На пути обоза происходят мистические события со вполне реальными последствиями. Исчезает золото, словно тает снег…Будто неизвестный слизывает драгоценный металл с дорогих вещиц, орденов и запечатанных казенных мешков. Вскоре золотой туман над обозом обретает действительные черты в людском облике. Золотой «зверь» вырвался на свободу и рассчитывает вернуться в мир людей после сотен лет заточения, во что бы то не стало…Чего будет стоить сделка с Золотым Демонам героям романа? В чем секрет мистической силы и где его смерть? Доедет ли купеческий обоз до Санкт- Петербурга? Существовал ли демон на самом деле? И где он живет Сегодня?

Александр Александрович Бушков

Исторические приключения