Читаем Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега полностью

Нібыта было ўтульна… Суха, цёпла… Лепей, чым дома ў Падняводдзі, дзе Пранцысь і бацька спалі на цвёрдых лаўках. А бацька часта яшчэ, дзеля выхавання шляхецкага духу, будзіў сына з першымі пеўнямі, а то і сярод ночы стрэлам у столь, так што тая нагадвала рэшата. І камін тут нядаўна тапілі. Але шкаляру здавалася, што ён ляжыць не на пярыне, а на тонкім лёдзе, які вось-вось можа растаць, і правалішся ў славутыя сутарэнні-катавальні. Нават у начной цішы ўгадваліся прывідныя крыкі. Пранцысь, змагаючыся з дрымотай, ледзь дачакаўся, пакуль Лёднік прамармыча належныя вечаровыя малітвы, вымавіць «Амін!» і ўляжацца, і папытаўся:

— А што такое рамфея? З-за чаго ўвесь гэты бабілонскі кірмаш?

Лёднік нецярпліва крутануўся на атаманцы:

— Дзіда. Дзіда святога Маўрыкія. Некаторыя лічаць, што гэта менавіта тая зброя, якой сотнік Лангін на Галгофе прабіў бок Госпада нашага Ісуса Хрыста, калі той канаў на крыжы. Але хутчэй за ўсё яна належала святому Маўрыкію з хрысціянскага рымскага легіёна, знішчанага на загад імператара. Паводле легенды, варты ўладання гэтай святыняй чалавек набудзе асаблівую мудрасць і Боскае апякунства.

Недзе завыў сабака, потым захліпнуўся, завішчэў, нібы яго моцна перацялі, і ўрэшце змоўк. Пранцысь памаўчаў, падумаў:

— А як цэлую дзіду можна было перахоўваць, туды-сюды вазіць?

— Гаворка ўсяго толькі пра наканечнік! Састаўлены з двух паловаў і цвіка ад крыжа Гасподня, абкручаных па загадзе Отана Першага срэбным дротам. Усё? Я магу нарэшце заснуць, мой пан? — атрутай у голасе доктара можна было забіць усіх пацукоў слуцкага замку. Але Вырвіч ужо звык да шыпення і крыкаў свайго слугі, і загаварыў зноў:

— Доктар, а, доктар! А ты не думаеш, што, хоць Сапега і даў слова, калі мы перададзім Саламею у іхнія рукі, атрымаецца з печкі на патэльню? Ад яе ж усё роўна будуць патрабаваць выдаць таямніцу…

На гэты раз Лёднік не вылаяўся і адказаў, памаўчаўшы, халодным, як лязо, голасам:

— Думаю. Мае мазгі так ужо зладжаныя, што не могуць не думаць. Але напачатку трэба вырашыць адну праблему, а потым брацца за наступную.

Зноў памаўчаў і прамовіў цяпер ужо зусім загадна:

— І калі вы зараз жа, гаспадар, не змоўкнеце і не дасцё мне скарыстацца з магчымасці можа апошні раз у жыцці нармальна выспацца, я не пагляджу на ўсе тонкасці адносінаў сюзерэн-раб і адлупцую вас па тым самым месцы, якое вы не аднойчы, мусіць, падстаўлялі вашым бедным настаўнікам.

У Пранціша не знайшлося сілы на абурэнне дзёрзкасцю слугі, вочы зліпліся, нібыта іх склеілі смалой Начніцы, і шкаляр праваліўся ў сон.

Сніліся яму бясконцыя анфілады пустых пакояў са шпалерамі ў залатыя кветкі, па якіх лунала ў шырачэзнай сукенцы-рагоўцы, расшытай перлінамі, паненка Паланэйка. Ваевадзянка срабрыста смяялася, увесь час то набліжаючыся, то аддаляючыся ад Пранцыся, які спрабаваў ухапіцца хоць за крысо ейнай сукенкі. А калі яму нарэшце ўдалося ўзяцца за краёчак бязважкай блакітнай тканіны, з яе пасыпаліся перліны… І з дробным стукатам пачалі сыпацца, сыпацца, усё хутчэй, зліваючыся з рогатам паненкі, і ўрэшце Пранцысь з жахам заўважыў, што ўся паненка рассыпаецца на дробныя перлінкі, ейная постаць вытанчаецца, растае… І ўрэшце на падлозе засталіся роўным слоем ляжаць толькі перліны, а смех панны ўсё гучэў, гучэў… І перлінаў усё прыбаўлялася… Іх насыпалася столькі, што шарготкія сумёты падняліся па калені Пранцысю, вышэй, вышэй… Вырвіч ужо не мог ісці, разграбаў непаслухмяныя гурбы з перлінаў рукамі… А Багінская ўсё смяялася… Гучней… Гучней…

Пранцысь прачнуўся ад крумкання варон. Падобна, гэтыя птушкі будуць пераследваць яго цяпер па жыцці. Ёсць жа такая прымха, нібыта кожнаму чалавеку адпавядае не толькі тэмперамент, вызначаны перабольшаным утрыманнем у арганізме пэўнай вадкасці — вады, крыві, флегмы альбо жоўці, — але й нейкая жывёла, расліна, мінерал, колер, лічба… Па ўсім падобна, што Пранцысева птушка — не арол, не галуб і не ластаўка, а варона… Вось жа ганьба, каб толькі хто не даведаўся.

Лёднік галіўся перад трумо з чорнага дрэва, схіліўшыся над мядзяным тазікам. Ён прабуркатаў нешта падобнае да «нарэшце васпан зрабіў ласку ўстаць» і працягваў плённы занятак. Пранцысь з расчараваннем правёў даланёй па сваім гладкім падбароддзі, нібыта спадзяваўся, што за нач на ім пачала расці барада. Споўз з ложка, мімаходзь адзначыўшы, што дробных крывасмокаў, якія так псуюць начлег нават у палацы, тут амаль не было, нібы нават блохі ды клапы пачуваліся ў гэтых сценах няўтульна… Наблізіўся да невялікага, скругленага наверсе вакна, за якім чулася крумканне. У вакне былі шыбы са шклом, не якая-небудзь зашмальцаваная папера альбо бычыны пухір… І праз гэтае шкло хлопец пабачыў прывязаныя да слупоў не зусім свежыя трупы.

Ясна, што памерлыя адышлі смерцю гвалтоўнай і пакутніцкай і па волі князя. Па рэштках адзежы можна было зразумець, што гэта не сяляне. Варона ўселася на чэрап з парэшткамі сівых валасоў… Пранцысь адвярнуўся. Лёднік кінуў востры погляд на ягоны збляднелы твар, спаласнуў рукі ў тазіку, акуратна выцер рушніком — кожны палец асобна, як, відаць, прывучыўся за час лекарскай практыкі.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Агасфер. В полном отрыве
Агасфер. В полном отрыве

Вячеслав Александрович Каликинский – журналист и прозаик, автор исторических романов, член Союза писателей России. Серия книг «Агасфер» – это пять увлекательных шпионских ретродетективов, посвящённых работе контрразведки в России конца XIX – начала XX века. Главный герой – Михаил Берг, известный любителям жанра по роману «Посол». Бывший блестящий офицер стал калекой и оказался в розыске из-за того, что вступился за друга – японского посла. Берг долго скрывался в стенах монастыря. И вот наконец-то находит себе дело: становится у истоков контрразведки России и с командой единомышленников противодействует агентуре западных стран и Японии. В третьей книге серии нас ждёт продолжении истории Агасфера, отправленного ранее на Сахалин. Началась русско-японская война. Одновременно разгорается война другая, незримая для непосвящённых. Разведочное подразделение Лаврова пытаются вытеснить с «поля боя»; агенты, ведущие слежку, замечают, что кто-то следит за ними самими. Нужно срочно вернуть контроль над ситуацией и разобраться, где чужие, а где свои.

Вячеслав Александрович Каликинский

Детективы / Исторические приключения / Исторические детективы
Цыпленок жареный. Авантюристка голубых кровей
Цыпленок жареный. Авантюристка голубых кровей

Анна – единственный ребенок в аристократическом семействе, репутацию которого она загубила благодаря дурной привычке – мелким кражам. Когда ее тайное увлечение было раскрыто, воровку сослали в монастырь на перевоспитание, но девица сбежала в поисках лучшей жизни. Революция семнадцатого года развязала руки мошенникам, среди которых оказалась и Анна, получив прозвище Цыпа. Она пробует себя в разных «жанрах» – шулерстве, пологе и даже проституции, но не совсем удачно, и судьба сводит бедовую аферистку с успешным главой петроградской банды – Козырем. Казалось бы, их ждет счастливое сотрудничество и любовь, но вместе с появлением мошенницы в жизнь мужчины входит череда несчастий… так начался непростой путь авантюрной воровки, которая прославилась тем, что являлась одной из самых неудачливых преступницы первой половины двадцатых годов.

Виктория Руссо

Приключения / Исторические приключения
Три судьбы
Три судьбы

Хаджи-Мурат Мугуев родился в 1893 году в Тбилиси, в семье военного. Окончил кавалерийское училище. Участвовал в первой мировой, в гражданской и в Великой Отечественной войнах. В прошлом казачий офицер, он во время революции вступил в Красную гвардию. Работал в политотделе 11-й армии, защищавшей Астрахань и Кавказ в 1919—1920 годах, выполнял специальные задания командования в тылу врага. Об этом автор рассказывает в книге воспоминаний «Весенний поток».Литературным трудом занимается с 1926 года. Автор книг «Врата Багдада», «Линия фронта», «К берегам Тигра», «Степной ветер», «Буйный Терек» и других.В настоящую книгу входят четыре остросюжетные повести. Три из них — «К берегам Тигра», «Пустыня», «Измена» — уже известны читателю.Действие новой повести «Три судьбы» происходит в годы гражданской войны на юге нашей страны. Главный герой ее — молодой казак стремится найти свое место в жизни, в революционной борьбе.

Лариса Королева , Нора Робертс , Олег Юрьевич Рой , Снигерь Екатерина , Хаджи-Мурат Магометович Мугуев

Приключения / Прочие приключения / Романы про измену / Детективы / Исторические приключения