Читаем Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега полностью

— Ваша мосць, гэтая машына можа быць узброеная дванаццаццю такімі гарматамі, па ўсім перыметры, якія змогуць з дапамогай адмысловых прыстасаванняў страляць адначасова, наносячы ворагу вялікую шкоду!

— Ну д-дык і ўсталюй іх! — супакоіўся пан Геранім, зацікаўлена аглядаючы сваю новую зброю. — У Слуцку лепшыя людвісарні ў краі! Будзеш тут жыць, пакуль да ладу ўсё не давядзеш.

Над замкавым дваром кружлялі спалоханыя вароны.

— Пфальцман не ведае, у што ўвязаўся, — ціха прамовіў таксама расчырванелы ад знаходжання ў пякельнай машыне Лёднік Пранцысю на вуха, калі яны ішлі ў палац, адстаўшы ад іншых. — Мне тут распавялі, як князь выпісаў быў швейцарца, які мусіў паставіць яму ў Слуцку конны помнік. Але пан Геранім так замучыў майстра парадамі і кантраляваннем, да таго ж прыставіў да яго адмысловых людзей, каб не давалі ўжываць віно, што майстар збег. А на развітанне пакінуў гаспадару цыдулку, у якой выказаў, што той не мае ніякага ўяўлення ні пра ліцейную справу, ні пра архітэктуру. Князь ледзь жоўцю не захлынуўся ад злосці. Так што цяпер наўрад Пфальцманам удасца ўцячы.

Доктар памаўчаў, пакуль Пранціш ціха смяяўся, і дадаў:

— А машына ўсё-ткі марудная і неразваротлівая. Ідэю вадзянога рухавіка мы з Якубам разам абмяркоўвалі — цяпер з ёй носіцца малады Кюньё. Той марыць перасоўваць французскую артылерыю з дапамогай паравых машын, а Пфальцман аб’яднаў усё ў адным: гарматы, рухавік і абарончыя збудаванні. — Лёднік уздыхнуў нават трохі зайздросна, і Пранцысь зразумеў, што алхімік усё-ткі аддае належнае вынаходніцкаму таленту аднакурсніка. — Але з такой малой хуткасцю і кароткай дыстанцыяй — ну колькі таго вугля можна з сабой у машыну прыхапіць? — яна пакуль не надта зручная. І дзякуй Богу. — І паглыбіўся ў звыклыя любамудрыі: — Ведаеш, я думаю, Леанарда да Вінчы не змог здзейсніць ніводнае са сваіх вайсковых вынаходніцваў яшчэ і таму, што тады ў вайскаводцаў існаваў пэўны кодэкс гонару: ганебным лічылася б заваяваць перамогу вось такой прыладай, а не хітрай стратэгіяй і мужнасцю вояў. Хаця, можа, я іх ідэалізую, і яны проста былі недавукамі, як наш Аўгуст — Пфальцман жа яму напачатку праект пасылаў, але кароль нават не адказаў. Затое пра машыну даведаўся князь Геранім…

Нямецкія вучоныя былі ўдастоеныя гонару абедаць у Вялікім палацы, які таксама знаходзіўся ў Ніжнім замку і быў перабудаваны з таго, што ўзводзіла яшчэ колішняя гаспадыня Слуцку Анастасія Алелькавіч. Стол абедзены ледзь не тых часоў, з дубовых дошак таўшчынёй у руку не самага кволага чалавека, змяшчаў паводле сармацкага звычая чалавек сто. Колькі выпіта было пад гэтымі высокімі зводамі, колькі віватаў гучэла, колькі зухаватых шляхціцаў проста з-за стала адпраўляліся на двубой! А пасля, калі маглі гэта зрабіць, вярталіся ў залю, каб выпіць міравую… Альбо той, хто выжыў, піў адыходную за спачылага. Колькі старажытных ваярскіх песень тут прараўлі моцныя глоткі!

Але такога магнацкага застолля, як цяпер ладзіў Геранім Радзівіл, нідзе больш нельга было пабачыць. Тут панавала цішыня — голка ўпадзе, пачуеш. Пасля таго, як гаспадар усеўся за асобны столік і за ягонай спінай стаў пахолак, чый абавязак быў каштаваць кожную страву і пітво, што падаваліся князю, і гайдук, які па звычаі трымаў панскі палаш, зайграла цудоўная музыка. Заслізгалі за спінамі гасцей слугі ў блакітных пералівістых жупанах з залатымі гузікамі, за пояс кожнага былі засунутыя ласёвыя рукавіцы. Але гучна прамаўляць насмеліваўся толькі той, да каго князь звяртаўся. Астатнія час ад часу толькі перашэптваліся, намагаючыся не наклікаць падазрэнне гаспадара. Пілі з каштоўных крышталёвых кубкаў з залатымі налепкамі ў выглядзе звяроў так, каб не ап’янець — Радзівіл Жорсткі дужа не любіў п’яных. І гэта ў той час, калі добрым лічылася, каб госці валіліся пад стол, перацалаваўшыся з келіхам. Ніхто не прамаўляў велягурыстых тостаў, не пілі з чаравічка прыўкраснай дамы… Дый дам за сталом зусім не было — бо Геранім Радзівіл іх таксама не любіў, дакладней, пагарджаў і асцерагаўся «фарбаваных лісіцаў». Толькі статуі белых антычных багінь прыкрашалі пакой, а між статуй гэтак жа нерухома стаялі гранд-мушкецёры князя Гераніма, у сініх мундзірах з белымі вылогамі, у капялюшах з пёрамі, са шпагамі, на похвах якіх блішчэлі каштоўныя камяні… Пранціш успомніў расповеды пра прыгонных актрыс, якіх прымушалі выяўляць статуі, прыгледзеўся… І праўда, мармуровыя багіні дыхалі! Насупраць Лёдніка і Пранцыся сядзеў тоўсценькі чалавек у блакітным камзоле, з жывымі чорнымі вачмі. Пранцысь пачуў, як Лёднік ціха звяртаецца да чалавека «сеньёр Пучыні», і зразумеў, што гэта і ёсць агент Сапегаў, дырэктар опернай трупы слуцкага тэатра. Значыць, доктар ужо наладзіў патрэбную сувязь… Як дасведчаны шпег.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Агасфер. В полном отрыве
Агасфер. В полном отрыве

Вячеслав Александрович Каликинский – журналист и прозаик, автор исторических романов, член Союза писателей России. Серия книг «Агасфер» – это пять увлекательных шпионских ретродетективов, посвящённых работе контрразведки в России конца XIX – начала XX века. Главный герой – Михаил Берг, известный любителям жанра по роману «Посол». Бывший блестящий офицер стал калекой и оказался в розыске из-за того, что вступился за друга – японского посла. Берг долго скрывался в стенах монастыря. И вот наконец-то находит себе дело: становится у истоков контрразведки России и с командой единомышленников противодействует агентуре западных стран и Японии. В третьей книге серии нас ждёт продолжении истории Агасфера, отправленного ранее на Сахалин. Началась русско-японская война. Одновременно разгорается война другая, незримая для непосвящённых. Разведочное подразделение Лаврова пытаются вытеснить с «поля боя»; агенты, ведущие слежку, замечают, что кто-то следит за ними самими. Нужно срочно вернуть контроль над ситуацией и разобраться, где чужие, а где свои.

Вячеслав Александрович Каликинский

Детективы / Исторические приключения / Исторические детективы
Цыпленок жареный. Авантюристка голубых кровей
Цыпленок жареный. Авантюристка голубых кровей

Анна – единственный ребенок в аристократическом семействе, репутацию которого она загубила благодаря дурной привычке – мелким кражам. Когда ее тайное увлечение было раскрыто, воровку сослали в монастырь на перевоспитание, но девица сбежала в поисках лучшей жизни. Революция семнадцатого года развязала руки мошенникам, среди которых оказалась и Анна, получив прозвище Цыпа. Она пробует себя в разных «жанрах» – шулерстве, пологе и даже проституции, но не совсем удачно, и судьба сводит бедовую аферистку с успешным главой петроградской банды – Козырем. Казалось бы, их ждет счастливое сотрудничество и любовь, но вместе с появлением мошенницы в жизнь мужчины входит череда несчастий… так начался непростой путь авантюрной воровки, которая прославилась тем, что являлась одной из самых неудачливых преступницы первой половины двадцатых годов.

Виктория Руссо

Приключения / Исторические приключения
Три судьбы
Три судьбы

Хаджи-Мурат Мугуев родился в 1893 году в Тбилиси, в семье военного. Окончил кавалерийское училище. Участвовал в первой мировой, в гражданской и в Великой Отечественной войнах. В прошлом казачий офицер, он во время революции вступил в Красную гвардию. Работал в политотделе 11-й армии, защищавшей Астрахань и Кавказ в 1919—1920 годах, выполнял специальные задания командования в тылу врага. Об этом автор рассказывает в книге воспоминаний «Весенний поток».Литературным трудом занимается с 1926 года. Автор книг «Врата Багдада», «Линия фронта», «К берегам Тигра», «Степной ветер», «Буйный Терек» и других.В настоящую книгу входят четыре остросюжетные повести. Три из них — «К берегам Тигра», «Пустыня», «Измена» — уже известны читателю.Действие новой повести «Три судьбы» происходит в годы гражданской войны на юге нашей страны. Главный герой ее — молодой казак стремится найти свое место в жизни, в революционной борьбе.

Лариса Королева , Нора Робертс , Олег Юрьевич Рой , Снигерь Екатерина , Хаджи-Мурат Магометович Мугуев

Приключения / Прочие приключения / Романы про измену / Детективы / Исторические приключения