Читаем Беларусь. Памятное лето 1944 года (сборник) полностью

Гэтак жа доўга выношвалася пісьменнікам і задума рамана «Зеніт», прысвечанага складанай праблеме – дзяўчаты на вайне, у прыватнасці, як ваявалі дзяўчаты ў зенітна-артылерыйскіх часцях. Зноў-такі спашлемся на навелу «Сюжэты»: «Зеніт» – раман аб лёсе няшчасных салдат у спадніцах – напісаўся ажно праз 40 гадоў, у другой палове 1980-х. Вунь колькі выношваў жыццё зенітчыц! У некаторых дэталях я паўтараў «Агонь і снег». Але на іншым узроўні, вышэйшым, з большым напружаннем, з новымі героямі, значна пашыраным іх складам. Я, аўтар, задаволены гэтым раманам» [2, с. 455].

Такім чынам, з упэўненасцю можна сцвярджаць, што вайна ў творах I. Шамякіна адлюстравана з розных бакоў: партызанскі рух («Глыбокая плынь», «Снежныя зімы», «Вазьму твой боль», «Браты»), барацьба падполынчыкаў («Сэрца на далоні», «Шлюбная ноч», «Гандлярка і паэт»), ваенныя дзеянні непасрэдна на перадавой («Выпрабаванне пачуццяў», «Бацька», «У снежнай пустыні», «Помета», «Трывожнае шчасце», «Зеніт»), жыццё на акупаванай тэрыторыі («Трывожнае шчасце», дзённікі «Роздум на апошнім перагоне»).

Крыніцы і літаратура

1. Воронкова, И. Ю. «Двадцать второе июня, ровно в четыре часа…»: Минск и минчане в первые дни Великой Отечественной войны. – Минск, 2011.

2. Шамякін, I. 36. тв.: у 8 т. – T. 8. – Мінск, 2007.

3. Шамякін, I. Роздум на апошнім перагоне /1. Шамякін. – Мінск, 1998.

Канцэпты памяціi абавязку ў ваеннай лірыцы Аркадзя Куляшова

І. М. Шаладонаў (Мінск)


Вайна як праява зла і пакуль вечная спадарожніца чалавецтва існуе і функцыянуе ў свеце найперш таму, што ў грамадстве не стае сіл духу. Ва ўсіх сваіх праяўленнях яна ёсць параджэнне анігіляцыі, разарванасці чалавечых узаемасувязей, непамернага працэсу аб’ектывацыі ў стасунках паміж людзьмі. Ваяваць па-сапраўднаму магчыма толькі з аб’ектам, з тым, каго ты лічыш намнога ніжэйшым за сябе, істотай нікчэмнай, з якой мець узаемаадносіны не мае сэнсу. Вайна – тэта машына самазнішчэння як прайграўшых, так і пераможцаў

Усё XX стагоддзе, як і наша сучасная рэчаіснасць, з’яўляецца выразным пацверджаннем гэтай трагічнай дадзенасці. Сублімацыя духу ў сацыяльным і грамадскім развіцціз’ява вельмі складаная і цяжка ўлоўная. Сучасны прагрэс цывілізацыйных сіл не можа нам прадставіць аптымістычных прагнозаў у поглядзе на духоўнае і маральнае ўдасканаленне людзей, грамадскіх супольнасцей. Вайна паранейшаму застаецца амаль галоўным сродкам уладкавання тых ці іншых палітычных, нацыянальных, эканамічных і канфесіянальных канфліктаў, якія ўзнікаюць у той ці іншай «гарачай кропцы» свету.

Татальная пранізанасць чалавечай натуры і гісторыі энергетыкай барацьбы, эгаістычнай канкурэнцыі, культам сілы, уладай грошай выразна паказвае на тое, што людзі і зараз застаюцца ў асноўным раўнадушнымі да заваёў сіл духу, культуры, гуманізму і найбольш схільны давяраць толькі моцы духу сілы. Гэта, праўда, зусім не адмяняе таго, што і ў такія цяжкія моманты гісторыі, як вайна, рэвалюцыя, крызіс, людзі імкнуцца зрабіць прарывы ў царства свабоды, ісціны і праўды, сцвердзіць сябе сапраўднымі падзвіжнікамі свайго высокага боскага прызначэння на зямлі.

Узняць свой голас у абарону сапраўднага боскага вобраза чалавека ў драматычныя моманты ваеннага ліхалецця памайстэрску змагла і беларуская мастацкая літаратура ў асобе сваіх таленавітых паэтаў і пісьменнікаў. Менавіта выразнае імкненне многіх майстроў слова ўбачыць у тым ці іншым чалавеку не столькі пылінку гісторыі, а яе суб’екта, асобу, надзеленую патэнцыяльнай магчымасцю перастварыць тэты недасканалы свет, уладкаваць яго па лекалах любові, спагады, дабра і прыгажосці дазваляла шмат у чым прыцішаць драбільны ход кола гісторыі.

Літаратура ў асобе сваіх лепшых прадстаўнікоў, у сваім духоўным напаўненні заўсёды бачыла сваю задачу заступіцца за самую трагічную іпастась калатнечага, бесчалавечнага часу – простата чалавека, чыім лёсам і жыццём так любілі і любяць распараджацца ўсе вялікія свету гэтага, ператвараючы божую яго сутнасць у простую механістычную адзінку забойства і самазабойства, нізводзячы яго да істоты хаатызаванай, раз’яднанай, пазбаўленай свайго ўнутранага компасу быцця.

Вельмі яскравы, душэўна-шчымлівы і разам з тым тыповы вобраз ахвяры вайны паказаны ў вершы А. Твардоўскага «Две строчки» (1940).

Перейти на страницу:

Похожие книги

100 великих кораблей
100 великих кораблей

«В мире есть три прекрасных зрелища: скачущая лошадь, танцующая женщина и корабль, идущий под всеми парусами», – говорил Оноре де Бальзак. «Судно – единственное человеческое творение, которое удостаивается чести получить при рождении имя собственное. Кому присваивается имя собственное в этом мире? Только тому, кто имеет собственную историю жизни, то есть существу с судьбой, имеющему характер, отличающемуся ото всего другого сущего», – заметил моряк-писатель В.В. Конецкий.Неспроста с древнейших времен и до наших дней с постройкой, наименованием и эксплуатацией кораблей и судов связано много суеверий, религиозных обрядов и традиций. Да и само плавание издавна почиталось как искусство…В очередной книге серии рассказывается о самых прославленных кораблях в истории человечества.

Андрей Николаевич Золотарев , Борис Владимирович Соломонов , Никита Анатольевич Кузнецов

Детективы / Военное дело / Военная история / История / Спецслужбы / Cпецслужбы
Сталин и Дальний Восток
Сталин и Дальний Восток

Новая книга историка О. Б. Мозохина посвящена противостоянию советских и японских спецслужб c 1920-х по 1945 г. Усилия органов государственной безопасности СССР с начала 1920-х гг. были нацелены в первую очередь на предупреждение и пресечение разведывательно-подрывной деятельности Японии на Дальнем Востоке.Представленные материалы охватывают также период подготовки к войне с Японией и непосредственно военные действия, проходившие с 9 августа по 2 сентября 1945 г., и послевоенный период, когда после безоговорочной капитуляции Японии органы безопасности СССР проводили следствие по преступлениям, совершенным вооруженными силами Японии и белой эмиграцией.Данная работа может представлять интерес как для историков, так и для широкого круга читателей

Олег Борисович Мозохин

Военное дело / Публицистика / Документальное