Читаем Беларусь. Памятное лето 1944 года (сборник) полностью

А. Куляшоў імкнуўся раскрыць у паэме думку, што ў пэўныя пагранічныя, метамарфозныя моманты гісторыі выключная, рашаючая роля ў змаганні з ворагам і захаванні народа належыць такому чалавеку-індывіду, які можа ўдзель-нічаць не толькі ў перастварэнні рэальнасці, але і ў стварэнні альтэрнатыўнай прасторы, у якой асаблівая ўвага будзе нададзена «субстанцыянальным людзям», людзям з абвостраным пачуццём духоўнай памяці і грамадзянскага абавязку і іх трансляцыяй у часе і прасторы. I менавіта вобраз «сцягу бригады» і стварае той агульны кантынуумна-каштоўнасны цэнтр прыцягнення для такіх людзей у паэме.

Літаратура

1. Твардовский, А. Стихотворения. Поэмы / А. Твардовский. – М., 1971.

2. Куляшоў, А. Вершы і паэмы / А. Куляшоў. – Мінск, 1966.

Мастацкае асэнсаванне Вялікай Айчыннай вайны Уладзімірам Караткевічам у кантэксце гістарычнага мінулага беларусаў

Г. В. Навасельцава (Віцебск)


Адметнасць мастацкай інтэрпрэтацыі гісторыі празаікамі 1960 – сярэдзіны 1980-х гг. заключалася ў звароце да пераломных перыядаў айчыннай гісторыі, ва ўслаўленні самаахвярнага чалавека-патрыёта. Галоўнымі героямі ў творах У. Караткевіча выступалі пераважна малавядомыя гістарычныя ці выдуманыя асобы (аповесці «Цыганскі кароль», 1958; «Сівая легенда», 1960; «Дзікае паляванне караля Стаха», 1964; раманы «Каласы пад сярпом тваім», 1965; «Христос прызямліўся ў Гародні», 1966; апавяданні «Паляшук», 1954; «Кніганошы», 1962). Эстэтычны ідэал пісьменніка – народны заступнік, высокамаральны чалавек (Раман Ракутовіч, Алесь Загорскі, Грыміслаў Валюжыніч, Юрась Братчык). Уладзімір Караткевіч хоць і прытрымліваўся прынцыпу канкрэтна-гістарычнага апісання падзей, што адпавядае рэалістычнаму бачанню мінулага, аднак актыўна выкарыстоўваў сродкі сімвалічна-іншасказальнай вобразнасці, уласцівыя рамантычнаму пісьму.

Мастацкае асэнсаванне мінулага ў беларускай літаратуры другой паловы XX ст. ўлічвала вопыт літаратурнай традыцыі, якая адбілася ў паэмах «Курган», «Бандароўна», «Магіла льва» Янкі Купалы, нізцы вершаў «Старая спадчына» са зборніка «Вянок», «Апавяданні аб іконніку і залатару…» Максіма Багдановіча, дзе абазначылася непарыўнасць сувязі мінулага беларусаў з іх сучаснасцю. Разам з тым мастацкая арганізацыя часу ў творах пра мінулае, напісаных у рамантычна-асветніцкім рэчышчы, характарызуецца спецыфічнай спалучанасцю мінулага і сучаснасці: напрыклад, для прозы Уладзіміра Караткевіча ўласціва перакрыжаванне розных тэмпаральных адрэзкаў гістарычнага мінулага, дзейнымі асобамі якіх выступаюць скразныя вобразы. Як вядома, для кампазіцыі рамана XX ст. ў цэлым характэрна «ўскладненне часавай арганізацыі аповяду, частая перабіўка часавых планаў, сучаснага і мінулага, «зрушэнне» часу і нават «разбурэнне» яго» [7, с. 28]. Пры гэтым аўтарская фантазія звярталася да дэтэктыўнай формы асэнсавання мінулага, у якую арганічна ўводзіліся легендарныя матывы і вобразы («Дзікае паляванне караля Стаха», «Чорны замак Алынанскі»).

Герой У. Караткевіча свабодна пераходзіць з аднаго гістарычнага перыяду ў іншы, што абумоўлівае спецыфічную арганізацыю твора на структурным узроўні. Дзейнічаюць у іншым часе прывідныя коннікі караля Стаха (аповесць «Дзікае паляванне караля Стаха»). Не адпускае мінулае і герояў рамана «Чорны замак Алынанскі». Як трапна заўважае Антон Косміч, той, «хто не памятае мінулага, хто забывае мінулае – асуджаны зноў перажыць яго. Безліч разоў» [5, с. 417]. Мінулае ў разуменні пісьменніка не толькі ўплывае на сучаснае: мінулае як бы працягваецца ў сучаснасці, становіцца яе неад’емнай часткай. Аўтар усведамляе выразную мяжу паміж гэтымі часавымі пластамі, аднак наўмысна паказвае іх злітна. Такое бачанне гісторыі стала наватарскім у беларускай прозе: часава аддалены, працэсуальна завершаны этап мінулага знаходзіць свой працяг у сучаснасці.

Перейти на страницу:

Похожие книги

100 великих кораблей
100 великих кораблей

«В мире есть три прекрасных зрелища: скачущая лошадь, танцующая женщина и корабль, идущий под всеми парусами», – говорил Оноре де Бальзак. «Судно – единственное человеческое творение, которое удостаивается чести получить при рождении имя собственное. Кому присваивается имя собственное в этом мире? Только тому, кто имеет собственную историю жизни, то есть существу с судьбой, имеющему характер, отличающемуся ото всего другого сущего», – заметил моряк-писатель В.В. Конецкий.Неспроста с древнейших времен и до наших дней с постройкой, наименованием и эксплуатацией кораблей и судов связано много суеверий, религиозных обрядов и традиций. Да и само плавание издавна почиталось как искусство…В очередной книге серии рассказывается о самых прославленных кораблях в истории человечества.

Андрей Николаевич Золотарев , Борис Владимирович Соломонов , Никита Анатольевич Кузнецов

Детективы / Военное дело / Военная история / История / Спецслужбы / Cпецслужбы
Сталин и Дальний Восток
Сталин и Дальний Восток

Новая книга историка О. Б. Мозохина посвящена противостоянию советских и японских спецслужб c 1920-х по 1945 г. Усилия органов государственной безопасности СССР с начала 1920-х гг. были нацелены в первую очередь на предупреждение и пресечение разведывательно-подрывной деятельности Японии на Дальнем Востоке.Представленные материалы охватывают также период подготовки к войне с Японией и непосредственно военные действия, проходившие с 9 августа по 2 сентября 1945 г., и послевоенный период, когда после безоговорочной капитуляции Японии органы безопасности СССР проводили следствие по преступлениям, совершенным вооруженными силами Японии и белой эмиграцией.Данная работа может представлять интерес как для историков, так и для широкого круга читателей

Олег Борисович Мозохин

Военное дело / Публицистика / Документальное