Праз перакрыжаванне розных гістарычных перыядаў Уладзімір Караткевіч паглыблена асэнсоўвае мінулае: кантраснае супастаўленне розных гістарычных момантаў дазваляе раскрыць новы змест у мінулым, які яшчэ не быў прадметам мастацкага адлюстравання ў рамантычна-асветніцкай традыцыі. Перакрыжаванне розных гістарычных перыядаў выяўляецца не толькі праз уласна гістарычныя, але і праз фальклорныя матывы і вобразы, і пры гэтым выступае як сэнсава– і стылеўтваральны караткевічаўскі прыём: на ідэйна-зместавым узроўні супастаўляюцца другая палова XIX стагоддзя і XVII стагоддзе ў аповесці «Дзікае паляванне караля Стаха». 3 мінулым сямнаццацігадовай даўнасці – паўстаннем Кастуся Каліноўскага – перакрыжоўваецца сучаснасць у апавяданні «Сіняя-сіняя…». У рамане «Каласы пад сярпом тваім» прыём перыкрыжавання часоў узбуйняецца міфапаэтычнымі і сімвалічнымі вобразнымі сродкамі, што дазваляе аўтару прасачыць як развіццё асобных гістарычных з’яў, так і выявіць вобраз эпохі ў цэлым, перадаць сваё разумение цыклічнай філасофіі гісторыі. Чатырохразовым перакрыжаваннем часоў вылучаецца раман «Чорны замак Алынанскі», дзе перакрыжоўваюцца падзеі XV, XVII стагоддзяў, Вялікай Айчыннай вайны, сучаснага пісьменніку перыяду Найбольш значным у творы выступае перакрыжаванне XVII стагоддзя і аўтарскай сучаснасці. Такім чынам, у творах пісьменніка раскрываецца эстэтычная эвалюцыя спалучанасці часоў
Першым у айчыннай прозе Уладзімір Караткевіч здолеў гарманічна спалучыць гістарычны, нацыянальны і сацыяльны ракурсы пры ўвасабленні мінулага, заклаў ідэйна-эстэтычныя асновы развіцця героіка-рамантычнага напрамку з дамінаваннем патрыятычнага пафасу ў інтэрпрэтацыі мінулага, даказаў прадуктыўнасць ускладнення структуры мастацкага часу праз сумяшчэнне розных храналагічных пластоў («Дзікае паляванне караля Стаха», «Чорны замак Алынанскі»). Прадстаўнікі гэтага напрамку (А. Якімовіч, I. Клаз, Э. Ялугін) асэнсоўвалі найперш працэсы выспявання сацыяльнай свядомасці беларусаў, сцвярджалі гераічны складнік у іх нацыянальным характары праз адлюстраванне народных паўстанняў (А. Якімовіч, I. Клаз), услаўленне памкненняў чалавека-асветніка (Э. Ялугін). Героіка-рамантычная інтэрпрэтацыя мінулага спалучалася з шырокім выкарыстаннем этнаграфічна-бытавога матэрыялу для ўзнаўлення гістарычных рэалій і з паэтызацыяй асобы, што самасцвярджаецца праз пераадоленне неспрыяльных абставін. У творах рускамоўных пісьменнікаў (I. Клаза, Э. Ялугіна) значна радзей сустракаліся фальклорныя элементы, чым у беларускамоўных, а айчынная гісторыя найперш падавалася на фоне гісторыі суседніх народаў.
1. Бахтин, М. М. Литературно-критические статьи / М. М. Бахтин. – М., 1986.
2. Гуревич, А. Я. Категории средневековой культуры / А. Я. Гуревич. – 2-е изд., испр. и доп. – М., 1984.
3. Деке, П. Семь веков романа: сб. ст. / П. Деке; под ред. и с предисл. Ю. Б. Виппера; пер. с франц. Я. 3. Лесюка [и др.]. – М., 1962.
4. Дзюбайла, П. К. Беларускі раман: гады 70-я / П. К. Дзюбайла; рэд. I. Я. Навуменка. – Мінск, 1982.
5. Караткевіч, У. 36. тв.: у 8 т. / У. Караткевіч. – Мінск, 1987–1991. – Т. 7: Дзікае паляванне караля Стаха: аповесць; Чорны замак Альшанскі: раман. – 1990.
6. Комаровская, Т. Е. Проблемы поэтики исторического романа США XX века / Т. Е. Комаровская. М., 2005.
7. Ржевская, Н. Концепция художественного времени в современном романе / Н. Ржевская // Науч. докл. высш. шк.: филол. науки. – 1970. – № 4. – С. 28–40.
8. Уитроу, Дж. Естественная философия времени / Дж. Уитроу. – М., 2004.
Музыкальное воплощение хатынской трагедии в творчестве Белорусских композиторов
Одна из героических страниц истории Беларуси, вошедшая в современность – это Великая Отечественная война. Память о ней помогает вступающим в жизнь новым поколениям осознать все значение борьбы за спасение человечества от фашизма, пробуждает чувство гордости за свой народ. Священный долг нашей памяти – передать грядущим поколениям всю правду о войне, о ее героях.
«Хатынь одна, но смысл этого слова огромен» (В. Быков). Хатынь – это миллионы жертв прошлой войны, это символ массового уничтожения мирного населения, это скорбная память о суровых днях Отечества[14]
. «Хатынь является одновременно символом мужества и героизма народа, его непокорности черным силам фашизма, нашествию захватчиков, памятником всенародной партизанской борьбы. Горькой гордостью народа» [1].