Читаем Беларусь. Памятное лето 1944 года (сборник) полностью

Ускладняецца характар часавых перакрыжаванняў у рамане «Чорны замак Альшанскі», дзе ідэйна-эстэтычны акцэнт зроблены не столькі на фальклорных матывах і вобразах, колькі на ўласна гістарычных. Твор адрозніваецца як спецыфічнай структурнай арганізацыяй, так і аўтарскай філасофскай інтэрпрэтацыяй сувязі часоў: у ім увасабляецца аўтарская сучаснасць – рэчаіснасць 70-х гадоў XX ст. – і трагічнае мінулае розных перыядаў, якое цыклічна паўтараецца. Пры характарыстыцы структуры твора варта ўлічваць слушную думку Т. Я. Камароўскай наконт сістэмы хранатопаў амерыканскага гістарычнага рамана, што ўключае ў сябе не толькі агульнавядомыя раманныя хранатопы: сустрэчы, дарогі, біяграфічнага часу, але і новыя, выяўленыя тэматычнай спецыфікай гістарычнага рамана і яго ідэйнай скіраванасцю, напрыклад, хранатоп бітвы. Хранатоп гістарычнага рамана заснаваны на ўзаема-дзеянні, узаемапрачытанні мінулага, якое можа складацца з некалькіх пластов і сучаснага, што раскрываюць у сваім узаемапрачытанні аўтарскую ідэю – стрыжань твора і сутнасць глыбінных гістарычных працэсаў, вызначальных для аблічча свету [6, с. 100]. Думаецца, структурную і ідэйна-зместавую адметнасць рамана «Чорны замак Алынанскі» найперш раскрывае хранатоп замка.

Замкавы час М. М. Бахцін называў часам гістарычнага мінулага. Замак – месца жыцця ўладароў у феадальную эпоху, у ім адклаліся сляды стагоддзяў і пакаленняў у яго будове, у зброі, у галерэі продкаў, у фамільных архівах, у спецыфічных чалавечых адносінах дынастычнай пераемнасці [1]. У прыватнасці, «продак мог зноў як бы нарадзіцца ў адным са сваіх нашчадкаў, – у межах роду перадаваліся імёны, а разам з імі і ўнутраныя якасці іх носьбітаў. Мінулае аднаўлялася, персаніфікавалася ў чалавеку, які паўтараў характар і ўчынкі продка. Магілы і курганы продкаў у сувязі з гэтым былі побач з сядзібамі жывых: тэта былі нават не два розныя светы, а адзіны свет, у якім мінулае, сучаснае і будучае аказвалася побач і ў цесным суіснаванні» [2, с. 110]. Знатны і ўплывовы чалавек у Сярэднявеччы – той, за чыімі плячыма стаяць многія пакаленні, у якім як бы «згусціўся» радавы час – ён жа час гісторыі. Гісторыя ў той перыяд пераважна была прадстаўлена гісторыяй старажытных феадальных родаў і дынастый. Дэтэктыўная інтрыга арганізуе сюжэт рамана вакол расследавання злачынстваў прадстаўнікоў аднаго роду, патрабуе вывучэння гісторыі, якую трэба спасцігнуць галоўным героям і, у прыватнасці, экспліцытнаму аўтару – Антону Космічу дзеля таго, каб трагізм мінулага не стаў трагізмам сучаснасці. Як і ў аповесці «Дзікае паляванне караля Стаха», мінулае ўваходзіць ў сучаснасць, аднак тэта раскрываецца ўжо праз чатырохразовае перакрыжаванне часоў: перакрыжоўваюцца падзеі XV, XVII стагоддзяў, Вялікай Айчыннай вайны, сучаснага перыяду, што тэмпаральна ўскладняе мастацкую структуру твора. Шматразовае часавае перакрыжаванне дазваляе пісьменніку ўзмацніць эфект уздзеяння мінулага на сучаснасць. Невыпадкова аўтарам напісаны не проста гістарычны дэтэктыў, напрыклад, «Дзікае паляванне караля Стаха», а так званы гатычны твор. Характэрнай прыкметай гатычных твораў з’яўляецца тое, «што ўсе яны павінны выклікаць страх» [3, с. 233]. Такое ж пачуццё выклікае алынанская гісторыя, якая вызначаецца трагічным цыклізмам, што абумоўлена пэўнай заканамернасцю: самае жахлівае з мінулага будзе паўтарацца, пакуль нашчадкі не даведаюцца пра схаваныя таямніцы.

Пагрозны замак, які Косміч трапна параўноўвае з нечаканым цёсам мяча, становіцца сімвалічным увасабленнем мясцовай гісторыі, пра якую ксёндз Жыховіч кажа: «Досыць ужо смерцяў на тэты няшчасны куток зямлі. Проста Бермудскі трохкутнік нейкі: Кладна – Альшаны – Цёмны Бор. Гінуць надзеі, без следу знікаюць людзі. Іх мары і надзеі» [5, с. 489]. У 1481 г. выдаў змову Міхайлы Алелькавіча, князя Слуцкага, і яго стрыечніка Хведара Бельскага і абрабаваў сваіх паплечнікаў Пятро Алынанскі. У 1611 г. Вітаўт Алынанскі падчас паўстання – «удару ў спіну», ініцыятарам якога быў Грыміслаў Валюжыніч, прысвойвае скарбніцу паўстання, а ўцекачоў замуроўвае ў замкавых катакомбах. У Вялікую Айчынную вайну ў ваколіцах замка фашисты, з якімі быў звязаны Юзаф-Ксаверый Алынанскі, бацька апошняга Алынанскага, расстралялі шмат людзей. Такім чынам, гісторыя XV стагоддзя трагічна паўтараецца ў XVII стагоддзі і зноў паўтараецца ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны. Драматычныя падзеі вайны ўплываюць на сучаснасць: побач з Космічам і іншымі героямі жывуць людзі, якія былі сведкамі і ўдзельнікамі гэтых падзей: Лапатуха, Высоцкі, Ганчаронак і іншыя. Найбольш выразна выяўлена ў рамане чацвёртае перакрыжаванне часоў – XVII стагоддзя і сучаснасці, што дасягаецца праз мастацкі прыём «сюжэт у сюжэце». У структуру твора аўтар уводзіць сны Косміча пра легендарную сярэднявечную рэчаіснасць: «Не, тэта проста цемра ночы. Тэта ажылі тыя словы Змагіцеля аб людскім погаласе пра тыя ўцёкі» [5, с. 405]. Думаецца, караткевічаўскі «погалас» развівае традыцыю «сказу народнага»

Перейти на страницу:

Похожие книги

100 великих кораблей
100 великих кораблей

«В мире есть три прекрасных зрелища: скачущая лошадь, танцующая женщина и корабль, идущий под всеми парусами», – говорил Оноре де Бальзак. «Судно – единственное человеческое творение, которое удостаивается чести получить при рождении имя собственное. Кому присваивается имя собственное в этом мире? Только тому, кто имеет собственную историю жизни, то есть существу с судьбой, имеющему характер, отличающемуся ото всего другого сущего», – заметил моряк-писатель В.В. Конецкий.Неспроста с древнейших времен и до наших дней с постройкой, наименованием и эксплуатацией кораблей и судов связано много суеверий, религиозных обрядов и традиций. Да и само плавание издавна почиталось как искусство…В очередной книге серии рассказывается о самых прославленных кораблях в истории человечества.

Андрей Николаевич Золотарев , Борис Владимирович Соломонов , Никита Анатольевич Кузнецов

Детективы / Военное дело / Военная история / История / Спецслужбы / Cпецслужбы
Сталин и Дальний Восток
Сталин и Дальний Восток

Новая книга историка О. Б. Мозохина посвящена противостоянию советских и японских спецслужб c 1920-х по 1945 г. Усилия органов государственной безопасности СССР с начала 1920-х гг. были нацелены в первую очередь на предупреждение и пресечение разведывательно-подрывной деятельности Японии на Дальнем Востоке.Представленные материалы охватывают также период подготовки к войне с Японией и непосредственно военные действия, проходившие с 9 августа по 2 сентября 1945 г., и послевоенный период, когда после безоговорочной капитуляции Японии органы безопасности СССР проводили следствие по преступлениям, совершенным вооруженными силами Японии и белой эмиграцией.Данная работа может представлять интерес как для историков, так и для широкого круга читателей

Олег Борисович Мозохин

Военное дело / Публицистика / Документальное