Читаем Беларусь. Памятное лето 1944 года (сборник) полностью

В. Ластоўскага. «Погалас» цудадзейным чынам уваходзіць у сны героя, што дазваляе пісьменніку перадаць каларыт XVII стагоддзя – старажытную зброю, адзенне, маўленне герояў.

Косміч нібы ўвачавідкі бачыць легендарныя падзеі, якія адбываюцца з Грыміславам Валюжынічам і Ганнай-Гардзіславай: уцёкі, перастрэча, другія ўцёкі, палон, вязніца. Яны дапамагаюць разгадаць важную для сучаснага дэтэктыўнага расследавання гістарычную таямніцу. Пры гэтым адбываецца пераход дзейных персанажаў з аднаго часу ў іншы: яны становяцца скразнымі героямі. Валюжыніч, які трапіў у скляпенні замка і ўсвядоміў непазбежнасць сваёй смерці і смерці Ганны-Гардзіславы, усё ж перакананы, што ў іх ёсць будучае: «Нічога. Мы сустрэнемся. Мы вечныя. Няма мяжы шэсцю нашаму па зямлі» [5, с. 518]. Будучае становіцца рэальнай сучаснасцю, калі праз некалькі пакаленняў героі сустракаюцца. Сустрэча праз пакаленні адлюстроўваецца і ў рамане «Нельга забыць», дзе раскрываецца толькі адно часавае перакрыжаванне: амаль праз стагоддзе пасля трагічных падзей жніўня 1863 года сустракаюцца нашчадкі іх удзельнікаў – Андрэй Грынкевіч і Ірына Горава. Яны знаходзяцца ў духоўных пошуках, але ў выбары жыццёвай пазіцыі выступаюць вартымі паслядоўнікамі сваіх продкаў, якія сустракаліся толькі аднойчы. I аднак тэта сустрэча стала вырашальнай для Горава: адна «рабінавая ноч» падзяліла яго жыццё на дзве паловы, і цяпер ён будзе нязменна ўспамінаць малавядомую жанчыну. Паводле слоў самой гераіні, дабрыня і мужнасць Горава даюць мужнасць і ёй, упэўненасць у тым, што рабіць далей, і яна спадзяецца на тое, што іх унукі ніколі не будуць варагаваць. Праз каханне Андрэя Грынкевіча і Ірыны Горавай тэта спадзяванне спраўджваецца. Хоць, у адрозненне ад герояў «паромнай» гісторыі, паўстанец і княгіня Алынанская не пакінулі нашчадкаў, падзеі, якія адбыліся ў мінулым, зноў перажываюцца ў пазнейшы час. Раскрываецца трохсотгадовая таямніца, становіцца вядомай жахлівая гістарычная рэальнасць Сярэднявечча і Вялікай Айчыннай вайны, – каханне Валюжыніча і Ганны-Гардзіславы працягваецца, увасобіўшыся ў іх духоўных спадкаемцах – Космічу і Сташцы.

У кантрасным супастаўленні з гэтымі вобразамі Уладзімір Караткевіч выяўляе галоўныя для прадстаўнікоў княскага роду Алынанскіх – Пятра, Вітаўта, Юзафа-Ксаверыя рысы характару. Іх спадкаемцам не толькі згодна з паходжаннем, але і паводле сваіх спраў выступае апошні з роду Алынанскіх, сучаснік Косміча. Продак нібы зноў нараджаецца ў нашчадку, і мінулае аднаўляецца ў чалавеку, які паўтарае ўчынкі свайго папярэдніка. Уладары Алынанскага замка здзяйсняюць ганебныя ўчынкі: яны пакінулі сляды не ў культурных каштоўнасцях, а ў каменных лабірынтах. Там знаходзіцца прысвоены скарб, што мае надзейных вартаўнікоў: «Два вартавыя неадпетыя і адзін няхрышчаны» [5, с. 490]. У замку айнзацкамандай схаваны маёмасць і архівы, а ў яго ваколіцы – рассталяна чатырыста чалавек, якія ведалі пра тэта. Праз замкавыя катакомбы пралягае шлях да разгадкі сучаснага для караткевічаўскага героя, у чым выяўляецца аўтарам спецыфічная спалучанасць гістарычных часоў. Косміч спазнае пачварную сутнасць, якая хаваецца за прыгожым і велічным абліччам апошняга Алынанскага, падобнага да продка, Вітаўта. Пераступае чалавечыя і Божыя законы Алынанскі XVII стагоддзя, за гэта праз трыста гадоў прыходзіць «смяротная кара за смяротнасць». Учынкамі апошняга Алынанскага гісторыя «ўцягваецца» ў сучаснасць: «Калі памяць аб мінулым, і менавіта аб продках, належыць да ўсведамлення сябе як сям’і, то гэта памяць выяўляе таксама і рэальнасць сям’і, гэта значыць яшчэ працягваецца ў дзейсным сучасным» [8, с. 20]. На яго сумленні патуранне забойствам Мар’яна, Зоі, Лапатухі. Дзеля таго, каб знайсці старажытныя радавыя граматы, арганізоўваецца злачынная група. Апошні з Алынанскіх не раскайваецца ў сваіх учынках, ён усведамляе сябе прадстаўніком роду, які не заслугоўвае права жыць, але гэта яго род, і таму правільна тое, што «я – крапліна ягоная, і што іншым быць не магу, і што дарогі мне ад яго няма» [5, с. 555]. Гэта – дынастычная пераемнасць замкавага часу, у якім суіснуе мінулае і сучаснае. Косміч, які выступае носьбітам «глыбока гуманістычнай канцэпцыі гісторыі» [4, с. 162], глядзіць на мінулае з пазіцыі сучаснага дня, па-іншаму асэнсоўвае паняцце звышчасавай сувязі, у якой існуюць род, сям’я. Ён супрацьпастаўляе князя Вітаўта-Ксаверыя-Станіслава Альшанскага эпізадычна згаданым аднаму з Хадкевічаў і адной з Радзівілаў, якія роўныя Алынанскаму сваім радавітым паходжаннем, аднак якім нічога не трэба было даводзіць, таму што яны былі сабой «і ў падполлі, і ў партызанцы, і на барыкадах, і ў розных турмах» [5, с. 539]. У гэтым, па сутнасці, раскрываецца караткевічаўскае разумение патрыятычнага абавязку чалавека.

Перейти на страницу:

Похожие книги

100 великих кораблей
100 великих кораблей

«В мире есть три прекрасных зрелища: скачущая лошадь, танцующая женщина и корабль, идущий под всеми парусами», – говорил Оноре де Бальзак. «Судно – единственное человеческое творение, которое удостаивается чести получить при рождении имя собственное. Кому присваивается имя собственное в этом мире? Только тому, кто имеет собственную историю жизни, то есть существу с судьбой, имеющему характер, отличающемуся ото всего другого сущего», – заметил моряк-писатель В.В. Конецкий.Неспроста с древнейших времен и до наших дней с постройкой, наименованием и эксплуатацией кораблей и судов связано много суеверий, религиозных обрядов и традиций. Да и само плавание издавна почиталось как искусство…В очередной книге серии рассказывается о самых прославленных кораблях в истории человечества.

Андрей Николаевич Золотарев , Борис Владимирович Соломонов , Никита Анатольевич Кузнецов

Детективы / Военное дело / Военная история / История / Спецслужбы / Cпецслужбы
Сталин и Дальний Восток
Сталин и Дальний Восток

Новая книга историка О. Б. Мозохина посвящена противостоянию советских и японских спецслужб c 1920-х по 1945 г. Усилия органов государственной безопасности СССР с начала 1920-х гг. были нацелены в первую очередь на предупреждение и пресечение разведывательно-подрывной деятельности Японии на Дальнем Востоке.Представленные материалы охватывают также период подготовки к войне с Японией и непосредственно военные действия, проходившие с 9 августа по 2 сентября 1945 г., и послевоенный период, когда после безоговорочной капитуляции Японии органы безопасности СССР проводили следствие по преступлениям, совершенным вооруженными силами Японии и белой эмиграцией.Данная работа может представлять интерес как для историков, так и для широкого круга читателей

Олег Борисович Мозохин

Военное дело / Публицистика / Документальное