Читаем Французская навела XX стагоддзя полностью

Яны прызвычаіліся прыходзіць, глядзець, і ён цяпер сам ішоў наперадзе, сам запальваў святло, каб не чуць, як яны мацаюць у цемры рукамі. І яны глядзелі — ён стаяў нерухомы, не адважваючыся дыхнуць, — але нічога нідзе не было, нічога страшнага, усё, здаецца, было ў парадку, на месцы, яны бачылі вакол толькі звычайныя, даўно знаёмыя рэчы і паказвалі яму: нічога няма, чаго ты спалохаўся? Часам сям-там, у якім-небудзь куточку, нешта ледзь прыкметна дрыжэла, ледзь улоўна пацепвалася, але яны адным рухам, адразу ставілі ўсё на месца; гэта ж нічога — зноў адзін з яго звычайных страхаў — яны бралі, паказвалі яму: што, дачка ягонага сябра ўжо выйшла замуж? Гэта? Ці той, з аднаго з ім выпуску, атрымаў павышэнне ці вылучаны на ўзнагароду? Яны ўладжвалі, яны выпраўлялі: тут нічога такога няма. Ён на імгненне адчуваў сябе трошкі мацнейшым, сабраным, больш-менш злепленым у цэлае, але рукі і ногі ў яго адразу зноў пачыналі цяжэць, рабіліся абсалютна бяздзейныя, нібыта дранцвелі ў застылым чаканні, і нібы перад непрытомнасцю ў яго пачынала казытаць у носе; яны бачылі, як ён раптам замыкаўся ў сабе і рабіўся нейкі дзіўна адлучаны і засяроджаны; і тады, лёгка пляскаючы па шчоках — а вясельнае падарожжа Ўіндсара, а Лебрэн, а пяць сястрычак-блізнятак — яны прыводзілі яго да прытомнасці.

Але калі ён нарэшце прытомнеў і яны пакідалі яго аднаго, пачышчанага, падцыраванага і падкручанага, як след адладжанага і адрамантаванага, страх зноў пачынаў нараджацца ў ім, выпаўзаючы з розных маленькіх скрыначак і шуфлядак, якія яны толькі што адчынялі і, нічога не ўбачыўшы, зачынілі зноў.


XXI

Гэта была дзяўчынка надзвычай «простая», заўжды ў чорным альпаковым фартушку, з вечным крыжыкам на грудзях, вельмі разумнае і паслухмянае дзіця. «Прабачце, пані, а гэта для дзяцей?» — пыталася яна ў гандляркі ў папяровай краме, калі была не вельмі ўпэўненая, купляючы ілюстраваны часопіс ці кніжку.

Яна ніколі не змагла б, о не, нізашто на свеце яна не змагла б, ужо ў тым узросце, выйсці з крамы, адчуваючы, як ёй глядзяць у спіну, яна не змагла б нават адчыніць дзвярэй, каб выйсці, з гэтым позіркам, упёртым у самую спіну, з гэтым гандлярчыным позіркам.

Цяпер яна была ўжо дарослая — рыбка вырасце і будзе зусім вялікая, — але, час ідзе хутка, ах, як толькі мінае дваццаць, гады пачынаюць бегчы і бегчы, усё хутчэй і хутчэй, праўда ж? яны таксама так думаюць? — яна сядзела насупраць, у заўсёдным чорным сваім гарнітурчыку, які добра з усім гарманаваў, — сапраўды, чорны колер апроч усяго іншага заўжды надае гэткую прыбранасць... — яна сядзела, скрыжаваўшы рукі на сумачцы, падабранай пад тон, і ўсміхалася, ківаючы галавой, з жаласлівымі вачыма, так, так, вядома, яна чула, ёй расказвалі, яна ведае, як доўга і пакутліва памірала іхняя бабка, яна была заўсёды такая моцная, дзіва што — яны ўсе былі не такія, як мы, у сваім узросце яна нават ніводнага зуба не страціла... А Мадлена? Муж у яе... Ах, каб гэтыя мужчыны маглі самі нараджаць дзяцей, дык ніколі больш за аднаго не мелі б, вядома, яны ж нізашто не згадзіліся б паўтарыць яшчэ раз, — маці яму, небарака, заўсёды гэта казала — эх-эх! бацькі, сыны, маткі! — першая ж у іх дачка, а яны так хацелі спачатку сына, не, не, ну, пра гэта яшчэ рана, яна не збіраецца ісці з хаты, з'ехаць, яна і не думае пакідаць іх, яна пакуль яшчэ будзе тут, побач з імі, зусім побач, як мага бліжэй да іх, вядома, яна разумее, гэта так прыемна, старэйшы — сын, яна ківала галавой, усміхалася, о не, каб яна — першая, не, тут яны могуць быць абсалютна спакойныя, яна і пальцам не варухне, о не, яна — не, яна ніколі не зможа ўсё разам так паламаць. Маўчаць; глядзець на іх; і раптам, у самы разгар бабулінай хваробы — узбунтавацца і, прабіўшы жудасную праломіну, выскачыць, абдзіраючыся аб зазубраныя краі, і бегчы, з крыкам, міма дамоў, што зырацца, прытаіўшыся ўздоўж шэрых вуліц, уцякаць, пераскокваючы праз ногі кансьержак, што дыхаюць свежым паветрам, седзячы на парогу каля дзвярэй, бегчы, раздзіраючы рот, гарлаючы, не сціхаючы ні на хвіліну, каб кансьержкі падымалі галовы, забываючыся пра вязанне, і іх мужы апускалі на калені газеты і ўтароплівалі ёй у спіну свой позірк, пакуль яна не паверне за рог.


XXII

Часам, калі яны яго не бачылі, ён мог ласкава, нібыта шукаючы побач нешта жывое, цёплае, правесці рукой па буфеце... яны ж не заўважаць, а калі і заўважаць, можа, падумаюць, што ён проста — гэта ж звычайнае і ўвогуле бяскрыўднае дзівацтва — што ён проста хацеў «пастукаць па дрэве», ад сурокаў.

Калі ён адчуваў, што ззаду за ім назіраюць, ён — як той злачынца ў камедыйным фільме, які, адчуўшы спінай шпегаў позірк, раптам, бесклапотна завяршае рух ужо занесенай рукі, стараючыся надаць яму натуральнасць і бяскрыўднасць, — ён таксама, каб не выклікаць у іх падазрэння, стукаў трыма пальцамі правае рукі тры разы — самае дзейснае закляцце ад сурокаў. Але ўсё роўна за ім сачылі цяпер болей, асабліва пасля таго, як у сваім пакоі ён быў заспеты за чытаннем Бібліі.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Кавказ
Кавказ

Какое доселе волшебное слово — Кавказ! Как веет от него неизгладимыми для всего русского народа воспоминаниями; как ярка мечта, вспыхивающая в душе при этом имени, мечта непобедимая ни пошлостью вседневной, ни суровым расчетом! ...... Оно требует уважения к себе, потому что сознает свою силу, боевую и культурную. Лезгинские племена, населяющие Дагестан, обладают серьезными способностями и к сельскому хозяйству, и к торговле (особенно кази-кумухцы), и к прикладным художествам; их кустарные изделия издревле славятся во всей Передней Азии. К земле они прилагают столько вдумчивого труда, сколько русскому крестьянину и не снилось .... ... Если человеку с сердцем симпатичны мусульмане-азербайджанцы, то жители Дагестана еще более вызывают сочувствие. В них много истинного благородства: мужество, верность слову, редкая прямота. Многие племена, например, считают убийство из засады позорным, и у них есть пословица, гласящая, что «врагу надо смотреть в глаза»....

Александр Дюма , Василий Львович Величко , Иван Алексеевич Бунин , Тарас Григорьевич Шевченко , Яков Аркадьевич Гордин

Поэзия / Путешествия и география / Проза / Историческая проза / Малые литературные формы прозы: рассказы, эссе, новеллы, феерия