Читаем Французская навела XX стагоддзя полностью

«Тут нічога няма, — казаў ён, — я гэта сцвярджаю з поўнай адказнасцю, бо ўсё разабраў сам: я не люблю, каб мне нешта навязвалі, і ніколі ні ў што не паверу, пакуль сам клінічна не вывучу, не раскладу па палічках і не растлумачу.

Яны вас не павінны бянтэжыць. Ну вось, паглядзіце — яны ў мяне ў руках: гэта ж тыя самыя голенькія, дрыготкія дзеткі, і я трымаю іх перад вамі, у сябе на далоні, нібыта я іх творца і іх айцец; я пазбавіў іх, дзеля вас, усёй іх магутнасці, усёй таямнічасці, я выгнаў, вытравіў з іх усё, што ў іх было, так бы сказаць, цудадзейнага.

І цяпер яны мала чым адрозніваюцца ад тых інтэлігенцікаў, тых забаўных і трошкі кранутых фацэтаў, што прыходзяць да мяне і расказваюць свае бясконцыя гісторыі, каб я ім дапамог, каб я падбадзёрыў іх і супакоіў.

Яны павінны хваляваць вас не больш, чым маіх дачок, якія, прымаючы сяброў у гасцінай іх мацеры, міла гамоняць і смяюцца з таго, што я кажу сваім хворым у суседнім пакоі».

Так ён прапаведаваў у Калеж-дэ-Франс. І ўсюды вакол: на суседніх медычных факультэтах, на лекцыях па літаратуры, праве, гісторыі ці філасофіі, у акадэміях і прэзідэнцкім палацы, у аўтобусах і метро, ва ўсіх урадавых установах, — чалавек разумны, чалавек нармальны, чалавек актыўны, чалавек здаровы і годны, чалавек дужы трыумфаваў.

А жанчыны, што насцярожана стараліся пазбягаць поўных прыгожанькімі рэчамі крамак, гарсоны ў кавярнях, студэнты ў медыцыне, паліцыянты і агенты ўсіх марак, натарыяльныя пісары, Пруст ці Рэмбо, вырваныя з жыцця, выкінутыя з яго прэч і пазбаўленыя падтрымкі, мусілі без мэты бадзяцца па вуліцах ці драмаць, апусціўшы голаў на грудзі, у якім-небудзь запыленым скверыку.


XIII

Іх можна было ўбачыць паўсюль, яны бегалі ўздоўж вітрын: стан вельмі просты, крыху скіраваны наперад, ногі нягнуткія, трошкі рассунутыя зграбныя ступачкі ўздыблены на вельмі высокіх абцасах, што гучна цокаюць аб тратуар.

З заўсёднаю сумачкай пад рукой, у пальчатках, у абавязковым, трошкі — у самы раз — ссунутым набок капялюшыку, з доўгімі, шорсткімі — нібыта ўторкнутымі ў павекі — вейкамі, з напружаным позіркам, яны перабягалі ад крамы да крамы, раптам спыняліся, зырылі — прагным, спрактыкаваным вокам.

Вельмі трывушчыя, вельмі дужыя, вось ужо некалькі дзён яны з вялікаю мужнасцю насіліся па ўсіх крамах, шукаючы «ангельскага гарнітурчыка спартыўнага крою», з тоўстага ўзорнага цвіду, «ну, з гэткім узорчыкам, я так яго добра ўяўляю, у такія шэра-блакітныя краткі... Ах! У вас няма? А дзе можна знайсці?» — і зноў пачынаўся пошук.

Блакітны гарнітурчык... шэры гарнітурчык... Іх вылупленыя вочы — шнарылі, шукалі яго... Спакваля ён апаноўваў іх усё мацней і мацней, ён падпарадкоўваў іх самаўладна, рабіўся абсалютна неабходны, ператвараўся ў мэту ў сабе, і яны, ужо самі не ведаючы нашто, — мусілі гэтай мэты дабіцца.

Яны кідаліся, беглі, адважна (іх ужо нічога не магло спыніць) лезлі па цёмных лесвіцах на пяты, на шосты паверх, «у спецыялізаваныя крамы, што гандлююць ангельскім цвідам, ужо там, безумоўна, гэта можна будзе знайсці», і зноў, з лёгкай прыкрасцю (бо яны пачыналі стамляцца, у іх ужо апускаліся рукі), яны нібыта малілі: «Ды не, не, вы ж разумееце, што я хачу сказаць: у такія маленькія краткі, з дыяганальнай палоскай... ды не, не такі, зусім не... Ах! У вас такога няма? А дзе ж мне знайсці? Я ўжо была ўсюды... Ах! Можа быць яшчэ там? Ну што ж, зараз пайду... Да пабачэння... Вядома, вялікі жаль, вядома, можа, другім разам...» — і яны прыязна ўсміхаліся, нягледзячы ні на што, добра выхаваныя, добра выцвічаныя за ўсе тыя доўгія гады, калі яшчэ разам з маці бегалі, каб падабраць хоць нешта, каб «з нічога прыбрацца хоць у нешта прыстойнае», «бо маладой дзяўчыне — трэба ж столькі ўсякага рознага і трэба ўмець выкручвацца».


XIV

Яна заўсёды маўчала, ціха сядзела ў куточку, сціпла схіліўшыся, лічачы пошапкам — яшчэ накід, два вочкі направа, тры налева, цяпер направа ўвесь радок, такая жаноцкая, непрыкметная (не звяртайце ўвагі, мне тут вельмі добра, мне нічога не трэба), — але яны ўвесь час адчувалі, нібы асабліва чуллівым месцам на скуры, чулі яе прысутнасць.

Яны ні на хвіліну не зводзілі з яе вачэй, як загіпнатызаваныя, з прыхаваным страхам сачылі за кожным словам, кожнай ледзь прыкметнай зменаю інтанацыі, самым лёгкім яе адценнем, за кожным рухам, за кожным позіркам; яны хадзілі на дыбачках, азіраючыся на ўсякі шолах — бо яны ведалі: тут паўсюль таямнічыя пасткі, да якіх нельга ні падыходзіць, ні дакранацца, іначай, пры самым найменшым дотыку, — званочкі, як у казцы ў Гофмана, тысячы маленькіх званочкаў, з чыстымі, нібыта дзявочымі галасамі, — закалоцяцца, зазвіняць.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Кавказ
Кавказ

Какое доселе волшебное слово — Кавказ! Как веет от него неизгладимыми для всего русского народа воспоминаниями; как ярка мечта, вспыхивающая в душе при этом имени, мечта непобедимая ни пошлостью вседневной, ни суровым расчетом! ...... Оно требует уважения к себе, потому что сознает свою силу, боевую и культурную. Лезгинские племена, населяющие Дагестан, обладают серьезными способностями и к сельскому хозяйству, и к торговле (особенно кази-кумухцы), и к прикладным художествам; их кустарные изделия издревле славятся во всей Передней Азии. К земле они прилагают столько вдумчивого труда, сколько русскому крестьянину и не снилось .... ... Если человеку с сердцем симпатичны мусульмане-азербайджанцы, то жители Дагестана еще более вызывают сочувствие. В них много истинного благородства: мужество, верность слову, редкая прямота. Многие племена, например, считают убийство из засады позорным, и у них есть пословица, гласящая, что «врагу надо смотреть в глаза»....

Александр Дюма , Василий Львович Величко , Иван Алексеевич Бунин , Тарас Григорьевич Шевченко , Яков Аркадьевич Гордин

Поэзия / Путешествия и география / Проза / Историческая проза / Малые литературные формы прозы: рассказы, эссе, новеллы, феерия