Читаем Французская навела XX стагоддзя полностью

Але і трошкі пасля, калі араб ледзь прыкметна варухнуўся, настаўнік яшчэ не спаў. Вязень варухнуўся другі раз, і Дару з трывогай напружыўся. Араб павольна, нібы ў сне, узнімаўся на руках. Ён сеў на ложку і знерухомеў, не паварочваючы галавы да Дару, быццам да нечага прыслухоўваўся, напружыўшы слых. Дару не варушыўся, у галаве ў яго адно пранеслася думка, што рэвальвер застаўся ў шуфлядзе пісьмовага стала. Лепш за ўсё дзейнічаць трэба было адразу. Але настаўнік усё сачыў за вязнем, які гэткім жа мяккім рухам спусціў ногі на падлогу, трошкі счакаў і пачаў павольна ўставаць. Дару ўжо збіраўся яго аклікнуць, калі араб, гэты раз нармальнай хадою, раптам пайшоў. Надзвычайна ціха ён кіраваў да дзвярэй, што вялі пад паветку. Ён асцярожна павярнуў ручку, выйшаў і прычыніў за сабой дзверы, але не шчыльна, каб не бразнуў замок. Дару не варухнуўся. «Хоча ўцячы, — адно падумалася яму. — Ну і дзякуй богу!» Ён прыслухаўся. Курэй чуваць не было: значыць, той ужо быў на ўзгор'і. У гэты момант да настаўніка даляцеў слабы гук, нібыта лілася вада, але ён так і не ўцяміў, што б гэта магло быць, пакуль араб не ўзнік у дзвярах. Вязень акуратна зачыніў дзверы і зноў бясшумна ўлёгся на ложку. Тады Дару павярнуўся да яго спінай і заснуў. Крыху пазней праз сон яму здалося, што нехта крадучыся ходзіць вакол школы. «Гэта мне сніцца, сніцца», — сказаў ён сабе. І спаў далей.

Калі ён прачнуўся, неба было чыстае. Праз незачыненае акно цягнула ядраным, халодным паветрам. Араб спаў. Цяпер ён скурчыўся пад прасцірадлам і ляжаў з разяўленым ротам у поўным забыцці. Але калі Дару патрос яго за плячо, ён спалохана падскочыў, зірнуў на настаўніка шалёнымі вачыма і, відаць, не пазнаў. У яго быў такі напалоханы выгляд, што Дару ступіў крок назад. «Не пужайся. Гэта я. Трэба пад'есці». Араб кіўнуў галавой у знак згоды. Яго твар зноў стаў спакойны, але захоўваў яшчэ нейкую адлучанасць і няўважнасць.

Кава была гатовая. Яны пілі яе, седзячы на раскладным ложку, і заядалі праснаком. Потым Дару завёў араба пад павець і паказаў кран, пад якім мыўся. Вярнуўшыся ў школу, ён згарнуў прасцірадлы, склаў ложак, прыбраў на канапе і спарадкаваў у пакоі. Пасля гэтага ён прайшоў цераз клас і апынуўся на земляным пляцы перад школай. На блакітным небе ўжо падымалася сонца, мяккае, вясёлае святло залівала ўзгор'е. На строме сям-там пачынаў раставаць снег. Хутка пакажуцца камяні. Настаўнік сядзеў на кукішках над стромай і пазіраў на голы абшар. Ён думаў пра Бальдучы. Сапраўды, ён пакрыўдзіў старога, абышоўся з ім няветліва, нібы хацеў паказаць, што той яму не раўня. У яго вушах яшчэ гучалі развітальныя словы жандара, і ён, сам не ведаючы чаму, адчуваў унутры нейкую спустошанасць і бездапаможнасць. У гэты момант з-за школы пачуўся кашаль араба. Дару машынальна прыслухаўся, але раптам раззлавана схапіў камень і з усяе моцы шпурнуў яго са стромы. Камень свіснуў у паветры і ўрэзаўся ў снег. Яго вар'явала гэта дурное забойства, але выдаць араба паліцыі было здрадай гонару, пры адной толькі думцы пра гэта ён шалеў ад абурэння і праклінаў усіх: і сваіх — за тое, што яны падкінулі яму гэтага араба, і араба — за тое, што ён адважыўся забіць і не здолеў уцячы. Дару ўстаў, прайшоўся кругам па пляцы, пастаяў яшчэ нейкі час і нарэшце зайшоў у школу.

Пад павеццю, схіліўшыся над цэментаванай падлогай, араб двума пальцамі чысціў зубы. Дару паглядзеў на яго і сказаў: «Хадзі». Арыштаваны падыбаў за ім у пакой. Настаўнік нацягнуў паверх нацельніка паляўнічую куртку, надзеў паходныя чаравікі, выпрастаўся і стаў чакаць, пакуль араб закруціць свой турбан і прывяжа на ногі шлапакі. Потым яны зайшлі ў клас, і настаўнік, паказаўшы свайму спадарожніку на дзверы, сказаў: «Ідзі». Той не варухнуўся. «Я даганю», — сказаў Дару. Араб выйшаў. Дару вярнуўся ў пакой, узяў мяшэчак і паклаў у яго сухароў, смокваў і цукру. Потым на нейкую секунду нерашуча затрымаўся каля пісьмовага стала, але павярнуўся, пераступіў цераз парог і замкнуў дзверы. «Нам тудой», — сказаў ён арабу і рушыў на ўсход, арыштаваны пайшоў за ім. Але калі яны трошкі адышліся, настаўніку здалося, што ззаду пачуўся нейкі шум. Ён вярнуўся да школы і агледзеў усё вакол будынка: нікога не было. Араб глядзеў на яго і, відаць, не разумеў, што здарылася. «Хадзем», — сказаў Дару.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Кавказ
Кавказ

Какое доселе волшебное слово — Кавказ! Как веет от него неизгладимыми для всего русского народа воспоминаниями; как ярка мечта, вспыхивающая в душе при этом имени, мечта непобедимая ни пошлостью вседневной, ни суровым расчетом! ...... Оно требует уважения к себе, потому что сознает свою силу, боевую и культурную. Лезгинские племена, населяющие Дагестан, обладают серьезными способностями и к сельскому хозяйству, и к торговле (особенно кази-кумухцы), и к прикладным художествам; их кустарные изделия издревле славятся во всей Передней Азии. К земле они прилагают столько вдумчивого труда, сколько русскому крестьянину и не снилось .... ... Если человеку с сердцем симпатичны мусульмане-азербайджанцы, то жители Дагестана еще более вызывают сочувствие. В них много истинного благородства: мужество, верность слову, редкая прямота. Многие племена, например, считают убийство из засады позорным, и у них есть пословица, гласящая, что «врагу надо смотреть в глаза»....

Александр Дюма , Василий Львович Величко , Иван Алексеевич Бунин , Тарас Григорьевич Шевченко , Яков Аркадьевич Гордин

Поэзия / Путешествия и география / Проза / Историческая проза / Малые литературные формы прозы: рассказы, эссе, новеллы, феерия