Читаем Французская навела XX стагоддзя полностью

Найбольшай увагі, як нам здаецца, варты А.Е.-17 — уранскі вучоны, які ў 1959 годзе апублікаваў «Жыццё людзей». Да міжпланетнай вайны гэтая кніга карысталася папулярнасцю як на Ўране, так і ў жыхароў Венеры і Марса. Яна даступная і нам, бо ўранцы — адзіныя іншапланетныя жахары, якія, як і мы, адораны разуменнем жыцця, а таму іх слоўнікавы запас досыць блізкі да нашага. Да таго ж свае эксперыменты яны праводзілі так, што іх вынікі добра адчуваліся на Зямлі на працягу 6 месяцаў. Пра гэта можна прачытаць у нашых зямных газетах і хроніках таго часу. А цяпер мы паспрабуем:

1. Коратка апісаць некаторыя факты, якія мелі месца на нашай планеце ў 1954 годзе.

2. Паказаць, як вядомы вучоны А.Е.-17 расцаніў вынікі сваіх эксперыментаў.


НЕЗВЫЧАЙНАЯ ВЯСНА

Пачынаючы з сакавіка 1954 года многія назіральнікі адзначалі, што іх здзіўляе стан атмасферы ў паўночным паўшар'і. Хоць надвор'е было добрае, нечакана ў вельмі абмежаваных зонах пачыналі бушаваць навальніцы. Капітаны караблёў, а таксама пілоты паведамлялі на Цэнтральную метэастанцыю, што час ад часу компасы давалі адхіленні без усялякай на тое прычыны. У многіх месцах людзі бачылі, як па зямлі праходзіла нешта накшталт ценю ад вялізнай хмары, між тым як неба заставалася ясным і ніякай хмары не было відаць. Газеты друкавалі інтэрв'ю з вучонымі-метэаролагамі, якія сцвярджалі, што гэтыя з'явы імі прадугледжваліся, што яны выкліканы плямамі на Сонцы і знікнуць з надыходам перыяду прыліваў Месяца ў час раўнадзенства. Аднак гэты перыяд настаў і прынёс яшчэ больш дзіўныя праявы.


ЗДАРЭННЕ Ў ГАЙД-ПАРКУ

Трэцяя нядзеля красавіка 1954 года. Мноства людзей сабралася на алеі, што вядзе да Мармуровай аркі, каб паслухаць дакладчыкаў-энтузіястаў. Нечакана ўсе ўбачылі, як на іх навальваецца цень ад нейкай нябачнай перапоны, якая пагрозліва ўстала між Зямлёй і Сонцам. Праз некалькі імгненняў зямля на ўчастку 300 ці 400 ярдаў, ад агароджы да сярэдзіны парку, раптам паднялася, пападалі вырваныя з карэннем дрэвы, некаторых людзей засыпала, а тыя, што былі блізка каля гэтага ўчастка, з жудасцю ўбачылі, як у зямлі ўтварылася яма, глыбінёй не менш за 100 ярдаў, а з выкапанай зямлі стварыўся ўзгорак такой жа вышыні.

Назаўтра паліцэйскі дакладваў начальству: «Усё выглядала так, нібы нейкі гігант капануў у парку вялізнай рыдлёўкай». І гэта было праўдападобна, бо адзін бок ямы быў прамы і гладкі, між тым як са схілу капца зямля асыпалася, адкрываючы знявечаных людзей.

Засыпала больш як 300 чалавек. Ледзь выкарабкаліся наверх тыя, каму пашчасціла апынуцца пад тонкім пластом зямлі. Некаторыя з іх, раптоўна звар'яцеўшы, з жудаснымі крыкамі збягалі ўніз па стромкім адхоне свежага капца. А на яго вяршыні нечакана з'явіўся капітан Уард — адзін з прапаведнікаў пратэстанцкай арганізацыі «Армія Выратавання» — і з незвычайнай разважлівасцю пачаў крычаць, вытрасаючы пры гэтым пясок з валасоў і адзежы:

— Я папярэджваў аб гэтым, брацці! Вы верыце ў фальшывых багоў, і ўсявышні разгневаўся на свой народ, і перст яго занесены над намі...

Гэтая невытлумачальная падзея так моцна нагадвала боскія пакаранні, апісаныя ў Бібліі, што многія скептыкі з прысутных ад гэтага моманту паверылі ў бога і сталі шчырымі веруючымі на ўсё жыццё.

Здарэнне дало магчымасць ацаніць вартасці лонданскіх паліцэйскіх. Трое з іх апынуліся сярод ахвяр. Неўзабаве прыбылі яшчэ 12 чалавек. Яны смела ўзяліся наводзіць парадак. Адразу ж выклікалі конную гвардыю і пажарнікаў. Суперінтэндант паліцыі Кларквэл узначаліў сілы дапамогі, і не прайшло і чатырох гадзін, як парк меў свой звычайны выгляд. На жаль, загінула 200 чалавек.

Вучоныя розна тлумачылі гэтае здарэнне. Калі не звяртацца да чагосьці звышнатуральнага, то цікавай магла стаць толькі гіпотэза пра землятрус, хоць і яна была малаверагодная, бо сейсмографы не зарэгістравалі ніякіх штуршкоў. Людзі ўвогуле супакоіліся, калі даведаліся, што гаворка ідзе пра землятрус з незвычайнай прыродай паходжання. Сейсмолагі назвалі гэта «вертыкальным манаформным сейсмам».


ДОМ НА ВУЛІЦЫ ВІКТОРА ГЮГО (ПАРЫЖ)

Пасля выпадку ў Гайд-парку шмат дзе адбыліся падобныя здарэнні. Яны не так звярталі на сябе ўвагу, бо не мелі смяротных вынікаў. Аднак то тут, то там на нашай планеце з аднолькавай хуткасцю ўзнікалі гэтыя загадкавыя капцы. Некаторыя з іх існуюць нават і цяпер. У прыватнасці, я назаву капцы на Эенскай раўніне (Францыя), у Перыгордзе, у Рошнаве (Валахія, Румынія) і ў Ітапуры (Бразілія).

Але гэтая містычная рыдлёўка, якая нібы практыкавалася толькі на незаселеных участках зямлі, цяпер збіралася перакінуцца і на будынкі. 24 красавіка, апоўдні, прахожыя былі здзіўлены нейкім незразумелым гукам, які адны параўноўвалі са свістам шаблі, другія — тонкага і вельмі моцнага струменю пары. Гэта адбылося ў парыжскім квартале, між Трыумфальнай аркай, авеню дэ ля Гранд-Армэ, авеню Марсо і авеню Анры-Мартэн.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Кавказ
Кавказ

Какое доселе волшебное слово — Кавказ! Как веет от него неизгладимыми для всего русского народа воспоминаниями; как ярка мечта, вспыхивающая в душе при этом имени, мечта непобедимая ни пошлостью вседневной, ни суровым расчетом! ...... Оно требует уважения к себе, потому что сознает свою силу, боевую и культурную. Лезгинские племена, населяющие Дагестан, обладают серьезными способностями и к сельскому хозяйству, и к торговле (особенно кази-кумухцы), и к прикладным художествам; их кустарные изделия издревле славятся во всей Передней Азии. К земле они прилагают столько вдумчивого труда, сколько русскому крестьянину и не снилось .... ... Если человеку с сердцем симпатичны мусульмане-азербайджанцы, то жители Дагестана еще более вызывают сочувствие. В них много истинного благородства: мужество, верность слову, редкая прямота. Многие племена, например, считают убийство из засады позорным, и у них есть пословица, гласящая, что «врагу надо смотреть в глаза»....

Александр Дюма , Василий Львович Величко , Иван Алексеевич Бунин , Тарас Григорьевич Шевченко , Яков Аркадьевич Гордин

Поэзия / Путешествия и география / Проза / Историческая проза / Малые литературные формы прозы: рассказы, эссе, новеллы, феерия