Читаем Гронкі гневу полностью

— Ёсць, сэр, — сказаў ён, даў задні ход, развярнуўся і паехаў назад. Маці адпусціла яго локаць і лёгенька паляпала па руцэ. А Том ледзь стрымліваў слёзы.

— Не бяры да сэрца, — сказала маці. — Не бяры да сэрца.

Том высмаркаўся праз акенца і выцер вочы рукавом.

— Сволачы…

— Ты зрабіў усё правільна, — ласкава сказала маці. — Усё правільна зрабіў.

Том збочыў на палявую дарогу, праехаў ярдаў сто і выключыў матор і фары. Потым выйшаў з машыны з завадной ручкай.

— Куды ты? — занепакоілася маці.

— Пайду пагляджу. Мы на поўнач усё роўна не паедзем.

Чырвоныя ліхтары пасунуліся па шашы. Том бачыў, як яны мінулі паварот на палявую дарогу і рушылі далей. Неўзабаве з таго боку, дзе быў Гувервіль, пачуліся крыкі і лямант і ў неба шуганула яркае польмя. Яно падымалася ўсё вышэй і вышэй, і да слыху Тома данёсся сухі трэск. Ён вярнуўся да грузавіка, сеў за руль, развярнуў машыну і без агнёў праехаў па палявой дарозе назад да шашы. Там скіраваў на поўдзень і запаліў фары. Маці нясмела запыталася:

— Куды мы едзем, Том?

— На поўдзень. Мы не дазволім рознай поскудзі камандаваць намі. Не дазволім. Паспрабую аб'ехаць горад ускраінай.

— Ну, а далей куды? — Бацька загаварыў першы раз пасля выезду з лагера. — Вось што я хачу ведаць.

— Пашукаем гэты ўрадавы лагер, — адказаў Том. — Кажуць, там шэрыфавым памагатым вароты зачыненыя. Ма… мне трэба ад іх далей трымацца. Баюся, яшчэ заб'ю каго з іх.

— Супакойся, Том, — мякка прамовіла маці. — Супакойся, Томі. Адзін раз ты ўжо добранька зрабіў. Не дай бог, яшчэ раз так зробіш.

— Але ж так можна перастаць паважаць сябе.

— Астынь. Набярыся цярпення. Мы ж, Том… народ будзе жыць, калі ад гэтых людзей і следу не застанецца. Мы народ, Том, ён жыве. Нас не знішчыш. Мы народ — мы жывём і жывём.

— Нас увесь час б'юць.

— Яно так, — ціха засмяялася маці. — Можа, таму мы такія крэпкія. Багацеі пажывуць трохі і паміраюць, і дзеці ў іх нікудышныя, нежывучыя. А нас, Том, усё прыбывае і прыбывае. Не бядуй. Надыдзе і іншая часіна.

— Адкуль табе гэта вядома?

— Сама не ведаю адкуль.

Яны ўехалі ў горад. Том павярнуў на бакавую вуліцу, каб аб'ехаць цэнтр. Пры святле вулічных ліхтароў ён зірнуў на маці. Твар у яе быў спакойны, вочы глядзелі неяк па-новаму — быццам вечныя, непаддатныя часу вочы статуі. Том працягнуў правую руку і дакрануўся ёю да матчынага пляча. Ён не мог іначай. І адразу зноў узяўся за руль.

— Ніколі раней я не чуў, каб ты столькі гаварыла, — сказаў ён.

— Раней не было такой патрэбы, — адказала маці.

Том праехаў некалькі завулкаў і, калі горад застаўся ззаду, павярнуў машыну ў процілеглы бок. На скрыжаванні стаяў слуп з лічбай «99». Па гэтай шашы Том павёў грузавік на поўдзень.

— А ўсё ж на поўнач яны нас не завярнулі, — сказаў ён. — Куды нам трэба, туды і едзем, няхай нават і давялося падкурчыць дзеля гэтага хвост.

Цьмянае святло фар абмацвала чорную шашу перад машынай.

Раздзел дваццаць першы

Людзі, што зняліся з месца ў пошуках прыстойнага жыцця, сталі цяпер вандроўнікамі. Перад сем'ямі, якія раней мелі невялікія ўчасткі зямлі, жылі і паміралі на сваіх сарака акрах, карміліся ці галадалі, беручы з гэтых акраў усё, што яны давалі, — перад гэтымі сем'ямі цяпер рассцілаўся ўвесь Захад. І яны шнарылі ўсюды, шукаючы працы; патокі людзей хлынулі на шашэйныя дарогі, уздоўж прыдарожных канаў бясконцай чарадой цягнуліся людзі. Следам ішлі іншыя. Няспынная людская плынь захліснула вялікія бетонныя дарогі. Раней на Сярэднім Захадзе і на Паўднёвым Захадзе жыў просты люд — земляробы, і яны зусім не перамяніліся з прыходам індустрыі, яны абраблялі зямлю без машын і не ведалі, якой грознай сілай рабілася машына ў руках прыватніка. Яны жылі, не знаёмыя з парадоксамі індустрыі. Яны не страцілі здольнасці востра адчуваць недарэчнасці індустрыяльнага веку.

І раптам машыны сагналі гэтых людзей з месца, і людзі павалілі на дарогі. Вандроўнае жыццё перамяніла іх; шашэйныя дарогі, прыдарожныя лагеры, страх перад голадам і сам голад іх перамянілі. Дзеці, якіх не было чым карміць, перамянілі іх, няспынны рух перамяніў іх. Яны былі вандроўнікі. І людская варожасць перамяніла іх, спаяла, з'яднала — тая варожасць, што прымусіла жыхароў маленькіх гарадкоў збірацца ў групы, брацца за зброю і сустракаць іх як захопнікаў — атрады, узброеныя ручкамі ад кірак, канторшчыкі і крамнікі, узброеныя стрэльбамі, ахоўвалі свой свет ад свайго ж народа.

На Захадзе ўзнялася паніка, калі вандроўнікі запаланілі дарогі. Уласнікі спалохаліся за сваю ўласнасць. Людзі, якія ніколі не галадалі, убачылі вочы галодных. Людзі, якія ніколі не ведалі моцных жаданняў, убачылі прагны бляск у вачах вандроўнікаў. І жыхары гарадкоў, жыхары ціхіх навакольных мясцін аб'ядналіся для самаабароны; яны пераканалі сябе, што самі яны добрыя грамадзяне, а захопнікі гэтыя — дрэнныя. Яны гаварылі: гэтыя праклятыя Окі — брудныя, цёмныя людзі. Яны дэгенераты, сексуальныя маньякі. Гэтыя праклятыя Окі — зладзеі. Яны крадуць усё, што трапіцца пад руку. У іх няма павагі да ўласнасці.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Шедевры юмора. 100 лучших юмористических историй
Шедевры юмора. 100 лучших юмористических историй

«Шедевры юмора. 100 лучших юмористических историй» — это очень веселая книга, содержащая цвет зарубежной и отечественной юмористической прозы 19–21 века.Тут есть замечательные произведения, созданные такими «королями смеха» как Аркадий Аверченко, Саша Черный, Влас Дорошевич, Антон Чехов, Илья Ильф, Джером Клапка Джером, О. Генри и др.◦Не менее веселыми и задорными, нежели у классиков, являются включенные в книгу рассказы современных авторов — Михаила Блехмана и Семена Каминского. Также в сборник вошли смешные истории от «серьезных» писателей, к примеру Федора Достоевского и Леонида Андреева, чьи юмористические произведения остались практически неизвестны современному читателю.Тематика книги очень разнообразна: она включает массу комических случаев, приключившихся с деятелями культуры и журналистами, детишками и барышнями, бандитами, военными и бизнесменами, а также с простыми скромными обывателями. Читатель вволю посмеется над потешными инструкциями и советами, обучающими его искусству рекламы, пения и воспитанию подрастающего поколения.

Вацлав Вацлавович Воровский , Всеволод Михайлович Гаршин , Ефим Давидович Зозуля , Михаил Блехман , Михаил Евграфович Салтыков-Щедрин

Проза / Классическая проза / Юмор / Юмористическая проза / Прочий юмор