Читаем Гронкі гневу полностью

Ружа Сарона скурчылася:

— Ой, коле! Мне будзе балець.

— Мацней балець не будзе.

— Будзе, будзе!

— Ну добра. Давай спярша глянем з другога боку. — Маці падклала корак пад другое вуха і пракалола іголкай мочку.

— Балець будзе!

— Ціха! — сказала маці. — Гэта ўсё.

Ружа Сарона здзіўлена паглядзела на яе. Маці перарэзала ніткі, зняла іголкі і ўцягнула ў абедзве мочкі па вузельчыку.

— Ну вось, — сказала яна. — Цяпер будзем кожны дзень працягваць па вузельчыку, праз два тыдні загаіцца, і ты зможаш надзець завушніцы. Вазьмі, цяпер яны твае. Схавай пакуль дзе.

Ружа Сарона асцярожна памацала вушы і паглядзела на кропелькі крыві, што засталіся на пальцах.

— Зусім не баліць. Толькі крышачку ўкалола.

— Даўно трэба было гэта зрабіць. — Маці глянула дачцэ ў твар і пераможна ўсміхнулася. — Ну канчай з талеркамі. Дзіця будзе ў цябе добрае. Ледзь не забылася, што табе ўжо хутка, а вушы не праколатыя. Ну, цяпер не страшна.

— А хіба гэта мае якое-небудзь значэнне?

— А як жа. Вядома, мае значэнне.

Эл шпацырнай хадою ішоў між палатак у бок танцавальнай пляцоўкі. Каля адной палаткі ён ціхенька свіснуў і пакрочыў далей. За рысай лагера ён сеў на траву.

Чырвоная акаймоўка воблакаў, што сабраліся на захадзе, цяпер ужо пагасла, і асяродак у іх пачарнеў. Эл пачухваў ногі і пазіраў у вячэрняе неба.

Праз некалькі хвілін да яго падышла бялявая дзяўчына, мілавідная, з выразнымі рысамі твару. Яна моўчкі апусцілася на траву побач з Элам. Ён абняў яе за талію, і пальцы яго пачалі забірацца крыху вышэй.

— Кінь, — сказала дзяўчына. — Козытна.

— Заўтра мы едзем, — сказаў Эл.

— Заўтра? Куды? — Дзяўчына спалохана паглядзела на яго.

— Далей, на поўнач, — безуважна прамовіў Эл.

— Але ж мы збіраліся пажаніцца, ці ж не так?

— Ну і пажэнімся, калі-небудзь.

— Ты ж казаў, што зусім хутка! — занервавалася дзяўчына.

— Хутка бывае па-рознаму.

— Ты ж абяцаў! — Пальцы яго забраліся яшчэ вышэй. — Адчапіся, — крыкнула дзяўчына. — Ты казаў, што пажэнімся.

— Ну і пажэнімся.

— Але ж ты едзеш.

— Што ты захвалявалася так? Цябе на кісленькае пацягнула?

— Не.

Эл засмяяўся:

— Выходзіць, я марна час патраціў, га?

Дзяўчына задрала падбародак, ускочыла на ногі.

— Ідзі прэч, Эл Джоўд! І бачыць цябе больш не хачу.

— Ды кінь ты. Што з табой?

— Уявіў сябе ўдальцом залётным!

— Ды пачакай хвілінку.

— Думаеш, я пайду з табой? А як жа! Быццам у мяне іншых няма.

— Ну пачакай!

— Не, сэр! Ідзі прэч!

Раптам Эл ірвануўся наперад, злавіў яе за шчыкалатку і пацягнуў да сябе. Дзяўчына ўпала, ён схапіў яе, моцна абняў і заціснуў рукою яе скажоны злосцю рот. Яна спрабавала ўкусіць руку, але ён выгнуў далонь, а другой рукой прыціснуў яе да зямлі. І праз момант дзяўчына заціхла, а яшчэ праз момант яны ўжо хіхікалі, лежачы ў сухой траве.

— Мы хутка вернемся, — гаварыў Эл. — У мяне будуць поўныя кішэні грошай. Паедзем з табой у Галівуд, у кіно будзем хадзіць.

Яна ляжала на спіне. Эл нахіліўся над ёю. І ўбачыў у вачах у яе адбітак яркай вячэрняй зоркі, і ўбачыў у вачах у яе адбітак чорных воблакаў.

— Мы паедзем на цягніку, — сказаў ён.

— А калі, ты думаеш, гэта будзе? — запыталася яна.

— Ну, можа, праз месяц, — адказаў ён.


Апусціўся вячэрні змрок. Бацька і дзядзька Джон сядзелі на кукішках каля канторы разам з іншымі галовамі сем'яў. Перад вачамі ў іх была ноч і невядомая будучыня. Маленькі адміністратар у пацёртым бездакорна белым касцюме стаяў, абапёршыся локцямі на парэнчы ганка. Твар у яго быў зямлісты, асунуты.

Хастан глянуў на яго і сказаў:

— Вы пайшлі б трохі паспалі, містэр.

— Ага, не шкодзіла б. Мінулай ноччу ў трэцім аддзяленні былі роды. Яшчэ трохі, і я сапраўднай павітухай стану.

— Гэта таксама трэба ўмець, — зазначыў Хастан. — Жанатаму чалавеку ўсё трэба ўмець.

Бацька сказаў:

— Заўтра рана мы едзем.

— Ужо? Куды?

— Думаем падацца крыху далей на поўнач. Магчыма, якраз паспеем на збор бавоўны. Тут без працы сядзім. Есці няма чаго.

— Вы дакладна ведаеце, што там ёсць праца? — запытаўся Хастан.

— Не. Але ж тут яе ўжо напэўна няма.

— Будзе. Крыху пазней будзе, — сказаў Хастан. — Мы вырашылі чакаць.

— Не хочацца ехаць адсюль, — сказаў бацька. — Народ тут добры… і туалеты, і ўсё такое. Але ж ехаць трэба. У нас цэлы бак бензіну. Куды-небудзь дабяромся. Тут мы кожны дзень мыліся пад душам. Я ў жыцці ніколі такі чысты не хадзіў. Дзіўная рэч — раней мыўся раз на тыдзень, і ад мяне нічым не пахла. А цяпер — дзень прапусціш, і ад цябе смярдзіць. Што, гэта ад частага мыцця так?

— Раней вы, можа, не заўважалі, — сказаў адміністратар.

— Магчыма, і так. Вельмі хочацца тут астацца.

Маленькі адміністратар сціснуў скроні далонямі.

— Па-мойму, сёння ноччу ў нас тут будзе яшчэ адзін нованароджаны, — сказаў ён.

— У нас у сям'і таксама неўзабаве чакаецца, — сказаў бацька. — Лепш бы тут раджала. Тут было б лепш.

Том, Уілі і метыс Джул сядзелі на краі танцавальнай пляцоўкі, пакалыхваючы нагамі.

— У мяне цэлы пачак добрага тытуню, — сказаў Джул. — Пасмалім?

— Я б з ахвотай, — сказаў Том. — Чорт ведае калі я апошні раз паліў. — Ён акуратна скруціў цыгарку, стараючыся не рассыпаць карычневых табачынак.

— Так, сэр, шкада, што вы ўжо едзеце, — сказаў Уілі. — Вы людзі добрыя.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Шедевры юмора. 100 лучших юмористических историй
Шедевры юмора. 100 лучших юмористических историй

«Шедевры юмора. 100 лучших юмористических историй» — это очень веселая книга, содержащая цвет зарубежной и отечественной юмористической прозы 19–21 века.Тут есть замечательные произведения, созданные такими «королями смеха» как Аркадий Аверченко, Саша Черный, Влас Дорошевич, Антон Чехов, Илья Ильф, Джером Клапка Джером, О. Генри и др.◦Не менее веселыми и задорными, нежели у классиков, являются включенные в книгу рассказы современных авторов — Михаила Блехмана и Семена Каминского. Также в сборник вошли смешные истории от «серьезных» писателей, к примеру Федора Достоевского и Леонида Андреева, чьи юмористические произведения остались практически неизвестны современному читателю.Тематика книги очень разнообразна: она включает массу комических случаев, приключившихся с деятелями культуры и журналистами, детишками и барышнями, бандитами, военными и бизнесменами, а также с простыми скромными обывателями. Читатель вволю посмеется над потешными инструкциями и советами, обучающими его искусству рекламы, пения и воспитанию подрастающего поколения.

Вацлав Вацлавович Воровский , Всеволод Михайлович Гаршин , Ефим Давидович Зозуля , Михаил Блехман , Михаил Евграфович Салтыков-Щедрин

Проза / Классическая проза / Юмор / Юмористическая проза / Прочий юмор