Читаем Імя грушы полностью

…каноплі. Адшукаць няпроста будзе”. Пайшлі да П.А. Апыніліся нечаканымі, бо той з пансіянаркаю займаўся занадта практычным прыродазнаўствам. Н.К. адкалашмаціла іх двох. Ледзьва ўдзержыла яе. Злосная, яна ўшчала свае роспыты пра ўчаршняе выдарэнне. П.А., які ўчора з насалодаю нэбнуў ёй па твары, сёння строіў з сябе нічога неразумеючага П’еро, на катарога накінулася прыдуркаватая Каламбіна. Адказваць на пытанне гэтай ашавуркі было лёгка, бо пра ўсё мы з ім кагадзе дамовіліся. Прымудраны ім блізнюк быў дарэчным тут. А вось маці яго – гаспадыня пансіёна – выглядала яўным пераборам. Але Н.К. у такую хлусню ўсё адно паверыла. Пераконваюся ўжэ якім разам, чым большая хлусня, тым ахватней у яе ўсім хочацца верыць. Апошнім вытном сталася нежданная нават для мяне заяўка, што яны – А-вы – усе гістарычна павэдлуг веры магаметнікі. Чы ён там прыдумляў усё, чы ўпраўду, але расклаў той спісак на кавалачкі і да кожнага кавалачка іншыя кавалачкі прылажыў – проказі з неймавернага ўтвору “Мукі жаханама”. Паступова яны ўзноў пачалі свару, а я іх супыняла, спадарожна прыдумляючы штосьці спаважнае, кабы канчаткова закрыць рот Н.К. і зашыць залатымі ніцямі. Не ведаю, як прыздолілася заяднаць разам магамецтва, блізнятаў, гаспадыню пансіёна, хвальшывае маё пісьмо да Н.К. і рабіць слушныя высновы. Карацей, яна ведае цяпер, што Б. зараз у няцтве душою немачнага браціка свайго суджанага.

[дата адсутнічае]

Баюся, што П.А. ё надта няпростым. Чую, што з гаспадынькаю сваёю меў ён повязі курвельскія, каторыя на добры тор узбіць іх жыццё не маглі. Навіна, што тая зараз мерцвяком стала. Чы ўсё так гладка на небе хтось карты для мяне раскладае? Богі, мае богі! Ганамі сваімі вінавата я прад вамі! Асыпце галаву маю белую гразёй і калам, адылі прыяйце мне ўва ўсім, што мусіць чыніцца дзеля вечнай жытосці крэваў. Хто ж паславіць вас, як ня мы?!

[дата адсутнічае]

Б. прабаваў уцячы. Біла няшчадна. Байдосіла тынінай. Смерд. Ад каго бяжыш? Ад панны, каторая даруе табе свае мілоты? Ляжыць: сіні, зацяты, маўклівы. Чаго ён маўчыць? Чаго?

[дата адсутнічае]

Пайшла да скраю. П.А. гразіўся расказаць пра ўсё. Не ў лад стаў чыніць такое. Любіць піпку курыць? Я добранькай табакі яму запраторыла. Кідайце паліць, каб ня ўмёрлі! Гора ля мяне блукае. Бадзяецца. Што далей рабіць? Во куды мста мая мяне прывяла. Не стрымацьму ж вечна яго пад зямлёю. А каб аддаць? Выдасць. Прамоцны Кон бачыць, што выдасць той мяне. А можа рвануць адсюль да Парыжу? Прэч ад гэтых блазнаў, пустадомкаў, халеруноў, што ўсю жытку шукаюць сябе, а знаходзяць кагосьці іншага, бо сябе ж самых баяцца. Страшацца. Але дзе пенязей на ад’езд прыдбаць? Жахліва баліць галава. Прадаць? Што прадаць? Якія там у мяне цэннасці?! Смехата адна. Дык жа не к чорту лысаму на абаранкі звезенай быці. Думай. Думай. Што? Што прадаць? Прадаць… Каго прадаць?

[дата адсутнічае]

Асцерагалася. Думала, сігане прочкі. Дык прыстрашыла, што ў разе чаго паквітаюся з абодвума адразу ж на месцы. На ліха ішоў снег. Снег неабыклы – з крывавым водлівам. Рэдкасная прява. Але не снег валок маю ўвагу, а гэтыя двох, што былі перада мною, пад ружжом стаючы. Але ён такі змарнаваны, такі ніякі, што нічога не змог ёй толкам вымавіць. Пра пенязі, праўда, сказаў. Колі сталі цалавацца, мяне ледзьва амарока не хапіла. Яшчэ б кромачку даўжэй пастаялі б з злеплянымі вустамі, то дапраўды прыстрэліла б.

[дата адсутнічае]

Кара чы хвала? Кара. Кара. Кара. Усё чынілася подле дамовы. Груда рублёў у маіх кішэнях. I co dalej? Кара. Як ён наважыўся? Чаму? Нягож жыццё не даражэйшае? Шалік, што забылася пасля таго забраць, паслужыў яму апошн… проста… вісець.[12] Для чаго? Усё ў глум, усё да срачу. Дарма што камяні рэжуць ногі.

[на гэным дзённікавыя запісы абрываюцца]

<p>Апавяданні</p><p>Паляванне на пачварнага парсюка</p><p>Злая мяшчанская прыгода ХVІ веку</p>

На яго налятала знову а знову хваля нечаканае трывожнасці, шумавінне каторай трапятала ў думках, нібы пена ў гляку з півам расходным. Марцін перабываў у жорсткім сэрцы, згадваючы раз-пораз, то Статут, то Біблію. Але ні ў той, ні нават у другой кнізе ён не знаходзіў ніякага заспакаення сваім турбатлівым ураенням і спасочанням. Грэшным дзелам ён апаў у мыслі блюзнерскія ды спамянуў словы аб мужох і жанкох сваёй бабкі, якая заўсёды шаптала дзівосныя паганскія пацеры. Калі ж розум удакон замыліўся сумневамі, ён запяяў не менш блюзнерскую песню пра двух брахнейкаў, што загінулі ў хораме, зрубленым з дрэваў святое для паганых дубровы. Баючыся боскае кары за тое, Марцін перапыняў свой спеў паспешлівамі жагнаннямі. Дуброва нікаторым абычаем не датыкалася да яго ваўкавыйна даймаючых трывогаў. Асобаю прычынную ў тым была пекная вільнянка на імя Людвіка, званая Спадобай.

Перейти на страницу:

Похожие книги

1. Щит и меч. Книга первая
1. Щит и меч. Книга первая

В канун Отечественной войны советский разведчик Александр Белов пересекает не только географическую границу между двумя странами, но и тот незримый рубеж, который отделял мир социализма от фашистской Третьей империи. Советский человек должен был стать немцем Иоганном Вайсом. И не простым немцем. По долгу службы Белову пришлось принять облик врага своей родины, и образ жизни его и образ его мыслей внешне ничем уже не должны были отличаться от образа жизни и от морали мелких и крупных хищников гитлеровского рейха. Это было тяжким испытанием для Александра Белова, но с испытанием этим он сумел справиться, и в своем продвижении к источникам информации, имеющим важное значение для его родины, Вайс-Белов сумел пройти через все слои нацистского общества.«Щит и меч» — своеобразное произведение. Это и социальный роман и роман психологический, построенный на остром сюжете, на глубоко драматичных коллизиях, которые определяются острейшими противоречиями двух антагонистических миров.

Вадим Кожевников , Вадим Михайлович Кожевников

Детективы / Исторический детектив / Шпионский детектив / Проза / Проза о войне