Читаем Імя грушы полностью

– Анатоль, што ты ўсё мянціш як мянташка? Няма моцы куды западзеці? Га? Сотку а пятсотку разоў я наслухаўся аб тваіх прыгодах. Наконт “памру” ты не рохкай. Як шанцуе, то й карова танцуе: і танго, і факстрот. Жонка ў цябе, што праўда, баба ладная, але не майго густу, далібог. Кантралюй, калі ласка, свае эмоцыі. Згода?

– Лады, пане Яўмене. Ты растлумач мне толькі, пры чым тут Лапіцкі? Я разумею – ён салдат, жаўнер нават, аднак жа нейкі ён млявы. Дый Ганульку, відна, кахае. I чуе мае сэрцайка, што пераканае ён яе ўрэшце.

– Анатоль! Кантралюй эмоцыі. Наш гэта чалавек. Даўно на справе сябе паказаў. Што да Ганулькі, дык я не разумею тут твайго інтарэсу. Дый плану нашага гэта не датыкаецца.

– Як жа? Я ж яе з 37-га пераконваю, ды ўсё безвынікова. А ён…

– Ён, дарэчы, яшчэ ніякіх канкрэтных захадаў не рабіў.

– Не рабіў?! А ў газетках вершы хіба для Гітлера з Гёбэльсам друкуе?

– Ха-ха. Ну ладна, мо’ і для Ганны. Але сучасную жанку вершыкамі пераканаць цяжка.

– Думаеш? Але ж як прыгожа гучыць, халера красная: “Хочу краскі збіраць у тваім светлым садзе…”

– Добра балбатаць, але справа больш талераў каштуе. Пабачымся.

– Давай.

Змагар і лютніста парукаліся на адвітанне. Кудзенік пайшоў, агулам задаволены шматпланавай размовай. Музыку было мулкавата з прычыны свомасцяў собскага характару, наяўнай у галаве інфармацыі ды вельмі потных рук.

На вуліцы Івана Луцкевіча Міхась заўважыў і азваў Ганну. Тая сцепанулася, убачыўшы за сабою чалавека ў форме. Але зразумеўшы, што гэта знаёмец, прашаптала:

– А, гэта ты. Дабрыдзень.

– Дабрыдзень, Гануля.

– Слухай, Міхаську, я нешта не цямлю, што за выродства ты надрукаваў у “Беларускай Газэце”?

– Ты што, ясачка? Гэта ж паэзія чыстае красы!

– Ага, усе гэтыя “краскі” ў маім “садзе”, усе гэтыя “чарэсьні” на маіх “дрэвах”? Міхаську, ты не цар Саламон, а я не Суламіф. Гэта не паэзія, а парнаграфія. Нашто ты прыплёў мяне ў гэты верш?

– Чаму цябе? Тутака ж няма нічога пэўнага, адно лірычны герой зварачаецца да Mädchen von seiner Träumen…

– Прабач, але не ўважай мяне за дурніцу. Тамака пасля першай страфы шэсць радкоў пачынаюцца з літараў, якія складаюць мае імя – ГАНУЛЯ.

– Дык жа не адна Гануля ў генеральнай акрузе.

– Ды глупства… – пачала была тлумачка, але жаўнер зрабіў тое, чаго было цяжка спаткаць у даваенным і рэдка сустрэць у ваенным Менску на людных месцах. Ён проста-ткі затакаваў паненку і, узяўшы ў абдоймы, пачаў цалаваць. Тая тарганулася колькі разоў, выяўляючы прыліковы супраціў, але неўзабаве хлапец адчуў, што ейныя вусны адказваюць гэткім жа жаданнем і пяшчотаю. “Bravo, bravo, Soldat!” – пацяшаўся патруль, што прайшоў паўзбок цалавальнікаў.

Працяг быў пэўным – выявілася, што любоў для нармальнае беларускае паненкі – гэта ўсё, без увагі на вайну ды іншыя завады, прыгоды, нагоды. Калі мілосная дзея скончылася, Ганна аблілася слязьмі: “Міхасю, мой міленькі, у нас нямашака жаднае прышласці. Мы згінем. Вернуцца саветы і ўчыняць тут тры, чатыры, а то нават і дзесяць новых 37-ых гадоў. I ўсе будуць маўчаць. Яны заўсёды маўчаць. Баранкі Божыя… Кахаем? Але сэнсу, родненькі? Колькі з таго сэнсу? Трэба ўцякаць адгэтуль за тры моры, а то і яшчэ далей”. Хлопец не мог суцішыць гэтыя раптоўныя слёзы каханае дзяўчыны, таму адно церабіў ейныя даўгія ядвабныя валасы, думаючы зусім па-іншаму і пра іншае.

Паводле задумы Кудзеніка, у прызначанай аперацыі галоўную ролю мусіў выконваць Міхась, а Лагуцёнак адно падстрахоўваць. З тае прычыны лютніста ведаў пра ўдзел у справе жаўнера, а жаўнер пра заданне лютністы і не здагадваўся. Кожны мусіў адказваць адно за ўласную валоку ў акцыі. Кудзенік рыхтаваў адыход. Сустрэўшыся на Камароўцы з Міхасём, ён раскрыў яму галоўныя драбнічкі будучага дыверсійна-патрыятычнага спектаклю: “Марат мусіць чакаць на сувязнога ў кавярні. Адрас на паперцы. Прачытаўшы, запомні і спалі. Заміж сувязнога ідзеш ты. Ён усё адно не знае таго на твар. Аднак жа і ў нас пра Марата няшмат гушчы. Вонкавая прыкмета: у рукох трымацьме “Völkischer Beobachter”. На пароль: “Извините, у вас нет родственников за Гомелем?” – ён павінен адказаць: “Родственников нет, но мелких знакомых хватает”. Страляеш. Не забудзь кантрольны ў мазгаўню. Бяжыш вонкі. Там цябе чакацьме наша машына. Усе будзе добра”. Лапіцкі і сам быў перакананы, што справа пакоціцца па аптымістычнай каляіне, нягледзячы на блізкую камісарскую кроў. Ён усміхаўся, і змагару рабілася трохі ніякавата, хаця ён ніколі не траціў упэўненасці ў сваіх задумах. Гэтая ўпэўненасць яго ніколі яшчэ не падводзіла. Яўмен працягнуў Міхасю пару сотняў райхсмарак на “бягучыя расходы” ды, ціснучы руку, шапнуў: “З Богам!” Аперацыя пачалася.

Перейти на страницу:

Похожие книги

1. Щит и меч. Книга первая
1. Щит и меч. Книга первая

В канун Отечественной войны советский разведчик Александр Белов пересекает не только географическую границу между двумя странами, но и тот незримый рубеж, который отделял мир социализма от фашистской Третьей империи. Советский человек должен был стать немцем Иоганном Вайсом. И не простым немцем. По долгу службы Белову пришлось принять облик врага своей родины, и образ жизни его и образ его мыслей внешне ничем уже не должны были отличаться от образа жизни и от морали мелких и крупных хищников гитлеровского рейха. Это было тяжким испытанием для Александра Белова, но с испытанием этим он сумел справиться, и в своем продвижении к источникам информации, имеющим важное значение для его родины, Вайс-Белов сумел пройти через все слои нацистского общества.«Щит и меч» — своеобразное произведение. Это и социальный роман и роман психологический, построенный на остром сюжете, на глубоко драматичных коллизиях, которые определяются острейшими противоречиями двух антагонистических миров.

Вадим Кожевников , Вадим Михайлович Кожевников

Детективы / Исторический детектив / Шпионский детектив / Проза / Проза о войне