Міхась, наколькі дазволілі магчымасці, апрануўся згодна з апошнімі павевамі моды акупаванага Менску. Форма ў справе не пасавала, але і не было ніякае ахвоты ўбірацца ў лахманы. Месца аперацыі за саветамі было сярэдняй паршывасці рэстарацыяй, каторая за немцамі зрабілася кавярняю не менш сярэдняе прыстойнасці. Лагуцёнак прыйшоў першым. Узяў сабе пляшку ліквору “Königsbergsmorgensröte” ды ўсеўся за вольны столік, адсунуўшы ў бок нешта з прэсы. Пацёгваючы з зусім малюпасенькага кілішка салодкі вішнёвы трунак, ён аглядаў пярэстую грамаду наведнікаў. Кабет ён аглядаў аж занадта пільна. I тыя, прыкмячаючы гэта, злёгку чырванелі, ружавелі і апускалі ўва ўройлівым стыданні вочкі. Анатолева душа проста зіхацела ад замілаванасці. Раптам ён заўважыў, што ў залу ўвайшла Ганна Сметанчук. Забыўшыся пра асцярожнасці аперацыі, ды, мабыць, пра яе самую, лютніста паклікаў знаёміцу за свой столік. Яна ўсміхнулася, пагадзіўшыся на запросіны даўняга свайго ўдыгача. Лагуцёнак хацеў быў замовіць для паненкі кавы з пячэннем, але тлумачка запярэчыла, узяўшы сто грамаў гарэлкі ды пару канапак. Гамонка не клеілася. Ганна чыста не рэагавала на жарты, выхілясы і выхвалянні суразмоўніка. I калі той чарговым разочкам згадаў пра
Часам тым у тлум кавярні ступіў Міхась Лапіцкі, гатовы на дакладнае і спакойнае выкананне справы. Сярод прысутнае публікі, здавалася, ніхто не адпавядаў вонкавай прыкмеце. Сэрца Міхасёва здрыганулася і зазнібела, калі ён заўважыў Ганну ды Анатоля разам. Збоку іхны бязладны дыялог выдаваў на даволі мілую размову дваіх вельмі блізкіх сяброў. Падышоўшы да іх, жаўнер ціха павітаўся, і позірк ягоны прабег па стале, дзе між бутэлькі, кілішка і талеркі зь недаедзеным лусцікам палёжвала
– Ізвініце, у вас нет родственікаў за Гомелем?
– Родственікаў нет, но мелкіх знакомых хватаець, – агаломшаны нечаканым цыркам, наўздогад ляпнуў лютніста.
– На, курва бальшавіцкая, – Лапіцкі выцяг рэвальвер і стрэліў тры разы ў грудзі Анатоля, які не здолеў вымавіць ні слова, а толькі да немагчымасці вырачыў вочы, што марна пыталіся: “Чаму?”.
Жаўнер не прыглядаўся да гэтага, а, пацэліўшы ў пераноссе, стрэліў яшчэ адзін раз. Дзея доўжылася пяць-сем секундаў. Наведнікі кавярні страпянуліся. Дзеўкі заверашчалі. Ганна сядзела моўчкі з іспалатнелым тварам і халодна-крышталёвымі вачыма дарагое швейцарскае лялькі. З-за суседняга стала падхапіўся
Аперацыя была выкананая. Не так, як меркаваў Яўмен Кудзенік. Але вораг усё-такі быў зніштожаны. Смерць добрага сябра ўразіла змагара, але румзаць не выпадала. Праўда, жонку Анатолеву ён падтрымаў добра. Міхась з Ганнаю неўзабаве пабраліся. Казалі, яна чакала дзіця. Але аднойчы ў траўні, калі маладыя былі ўдваіх дома, нехта кінуў у вакно гранату. Прывыклых да ўсяго мінчукоў не здзівіў ні выбух, ні смурод гарэлага чалавечага мяса, што доўга лунаў у прасякнутым водарам квеценя паветры. Чужыя беды ў генеральнай акрузе практычна нікога не краналі. I толькі Яўмен Кудзенік набліжаўся да раскрыцця і ліквідацыі арганізатараў ды выканаўцаў нагвалт подлага ўчынку. Ставала сілаў і сумлення.
Пятнаццаць лішніх хвілін
Дзяўчына трымалася годна. Не палохаючыся прысутных гасцей, яна натхнёна дэкламавала завучаны верш: