Глава 13
Нацыянальная філасофская спадчына ў сістэме інтэлектуальнага капіталу беларусі
13.1. Духоўныя вытокі беларускай філасофскай культуры
Мэтанакіраваныя даследаванні ў галіне беларускай філасофіі праводзяцца ў Інстытуце філасофіі НАН Беларусі ўжо больш як паўстагоддзя. Такім чы-нам, наша навуковая школа мае сваю гісторыю, пэўныя дасягненні і трады-цыю. Таму пры аналізе гісторыі філасофіі Беларусі мы можам зыходзіць з двух магчымых напрамкаў. З аднаго боку, гэты прадмет даследавання ўяўляе з сябе навуку або шматразова апісаны працэс атрымання новых ведаў. З другога боку, гісторыя беларускай філасофіі – гэта згуртаванне людзей, якія мэта на кіравана і прафесійна займаюцца пэўнага роду дзейнасцю, а менавіта: даследуюць мінулае нацыянальнай думкі, апісваюць і рэпрэзентуюць яго. Пры ўсёй унікальнасці навуковага поля беларускай нацыянальнай філасофіі яе можна разглядаць як адгалінаванне кансэнсусу ўніверсальнай гісторыі філасофіі.
Злепак гістарычнай памяці, на які абапіраецца сённяшняе існаванне беларускай нацыі, мае анталагічную гісторыю, што не толькі праходзіць сучасную фазу, але і бярэ свой пачатак у больш ранніх сацыякультурных утварэн-нях, што мелі вельмі адрозную арганізацыйную структуру – Кіеўскай Русі, Вялікім Княстве Літоўскім, Першай Рэчы Паспалітай. Амаль тысячагадовае існаванне гэтых пераднацыянальных утварэнняў сфарміравала шмат у чым унікальную ўсходнееўрапейскую сацыякультурную прастору. Па-першае, яна мела адкрыты характар для светапоглядных уплываў рознага кшталту. Па-другое, утрымлівала ў сабе мультыэтнічныя і мультырэлігійныя субстраты. Па-трэцяе, наша данацыянальная гісторыя дае ўнікальны прыклад рэальнай калектыўнай ідэнтычнасці, у якой практычна адсунічалі рэпрэсіўныя практыкі, маючыя не сацыяльна-класавы, але этнічны і рэлігійны характар [Бортнік 2006; 2008; Старостенко 2001; 2011].
У эпоху Сярэднявечча ў нашым рэгіене Паўночна-Усходняй Еўропы ра біліся першыя спробы тэарэтычнага асэнсавання мікра– і макракосмаў, скла даліся асноўныя паняцці, катэгорыі, сімвалы і метафары, што звязана з рас паў-сюджваннем пісьменнасці ва ўсходніх славян, росквітам духоўнай культуры, эстэтызацыяй разумовай дзейнасці, фарміраваннем своеасаблівай гіс та рыя-софіі. Пры разглядзе форм, у якіх жыве чалавечая думка, і іх суадносін з ідэ-альным светам мы бачым, што філасофскія праявы свету і чалавека, спеку-лятыўныя ўяўленні аб існым, належным і магчымым уплецены амаль ва ўсе феномены [Бортнік 2006] культуры. Таму яны і з’яўляюцца аб’ектам нашай уласна філасофскай рэфлексіі [Habermas 1985], якая рэканструіруе і эксплі-цыруе (згодна са сваімі ўласнымі правіламі) прысутнасць гэтых філасофскіх сэнсаў, вобразаў і ўяўленняў. Іх эксплікацыя дазваляе пабудаваць адзіную філасофскую «матрыцу» сукупнасці розных культурных феноменаў той або іншай эпохі. [Громов 2007; Громов; Козлов 1990].
Ліст мітрапаліта Клімента Смаляціча да прэсвітара Фамы каштоўны для нас тым, што ў гэтым тэксце ўпершыню ў гісторыі старажытнарускай культуры мы сустракаем адносна цэласнае разуменне прыроды і сутнасці пазнання. Прызнаючы неабходнасць рацыянальных ведаў і дбайнага духоўнага ўдаска-на лення, Клімент Смаляціч, нягледзячы на вузкасць дастасавання яго канцэпцыі, робіць у параўнанні з аскетычнай дагматыкай кіеўскіх манахаў значны крок наперад у трактоўцы разумовых здольнасцей чалавека. У «Паслан-ні…» няма згадак аб ірацыянальным пазнанні абсалюту, аб богавыбранасці праведнікаў, аб існаванні якой-небудзь наканаванай градацыі пазнавальных здольнасцей чалавека ў залежнасці ад яго становішча ў нябеснай і зямной іерархіі. Канцэпцыя Клімента Смаляціча надзяляе чалавека больш значнай роляй у бачным свеце, пашырае магчымасці розуму ў пазнанні таямніц быцця. У «Пасланні…» адметна вылучаюцца і глыбокія гуманістычныя і асветніцкія тэндэнцыі.
Кірыла Тураўскі (1130–1182) – адзін з самых папулярных пісьменнікаў эпо-хі Кіеўскай Русі, прапаведнік, епіскап Тураўскі. Аўтар урачыстых слоў, па-вучанняў, малітваў, канонаў. Творчасць Кірылы Тураўскага з’яўляецца свое-асаблівай філасофскай квінтэсенцыяй айчыннага філасофствавання таго часу. Яно адносіцца ў асноўным да сферы маральнага багаслоўя, але ў той ці іншай ступені датычыць і іншых галін сярэднявечных ведаў – анталогіі (бога ства-ральніцтва), гнасеалогіі (богапазнання), гістарыясофіі. Творы Кірылы Ту раў-скага сінтэзуюць тэндэнцыі і падыходы да пазнання існага, якія існавалі да яго ў філасофскай думцы Старажытнай Русі.