Творчасць Кірылы Тураўскага з’яўляецца своеасаблівым сінтэзуючым вынікам. Яна акумулюе ў сабе ўсе тыя рэальныя дасягненні, тэндэнцыі і кірун кі, якія былі выпрацаваныя за папярэднія 150 гадоў развіцця айчыннай філа соф-скай думкі. Пры дбайным і ўдумлівым аналізе ў яго творах можна знайсці не толькі элементы рацыяналізму заходнерускіх мысліцелей, але і відавочныя рэмінісцэнцыі «Слова аб законе і міласці» мітрапаліта Іларыёна, а таксама су-пярэчную ім аскетэзу манаскага Кіева. У Кірылы Тураўскага ўсім гэтым элементам знаходзіцца сваё месца, а ў сукупнасці яны атрымліваюць дадатковае развіццё, узбагачаючы і дапаўняючы адзін аднаго. Вынікам гэтага шматгран-нага сінтэзу з’яўляецца першая ў гісторыі старажытнарускай філасофіі цэлас-на выяўленая вербалізаваная сістэма Сусвету, якая апісвае практычна ўвесь комплекс стасункаў паміж духам, матэрыяй і чалавекам, што вылучаліся ся-рэднявечным спосабам філасофствавання.
У 1159 годзе ў вусці Заходняй Дзвіны з’явіліся немцы, пачалася кампанія крыжакоў па засваенні Прыбалтыкі. Дагэтуль спарадычныя кантакты земляў Старажытнай Русі з Pax Romana пачалі перарастаць ва ўстойлівыя сувязі. Так Русь як краіна гарадоў, выцягнутая з паўночнага захаду на поўдзень, пачала пе-ратварацца ў тэрытарыяльную адзінку з устойлівай воссю з усходу на захад.
Такім чынам, у свядомасці старажытнарускай палітычнай эліты пачынае ўкараняцца новая геапалітычная карціна, якая па шматлікіх параметрах па-добная да сучаснай. Яе аснова – цвёрды падзел свету на Захад і Усход. У гэтых умовах вектар Захад – Усход становіцца дамінуючым, з аднаго боку, у выніку сваёй большай культурнай прыцягальнасці, з іншага – ад немагчымасці выбару, паколькі другой альтэрнатывай станавілася духоўная ізаляцыя, якая ва ўмовах нашага адносна невялікага сярэднявечнага культурнага поля магла стаць фатальнай.
З перыяду прыняцця Літвой хрысціянства па рымскім абрадзе мы пачалі існаваць ва ўмовах нейкай двухканфесійнай раўнавагі, што падтрымлівалася тымі палітычнымі сродкамі, якія прапаноўвала саслоўна-феадальная структура грамадства, што існавала ў тую эпоху. Аднак тая памяркоўнасць, што арганізоўвалася на гэтых землях палітычнымі шляхамі, мела не толькі сацы-яльныя наступствы, але і прамыя духоўна ідэалагічныя імплікацыі. Сітуацыя, у якой дзве веры маглі суіснаваць больш-менш мірна, абумовіла абмен калі не каштоўнасцямі, дык ведамі, у прыватнасці філасофскімі і метадалагічнымі асновамі пабудовы рацыянальнай канструкцыі свету [Йосипенко 2008].
З іншага боку, тое ж становішча Вялікага Княства Літоўскага і тая па лі-тыка, што праводзілася гэтай дзяржавай, стваралі для прадстаўнікоў як праваслаўнай, так і каталіцкай канфесій магчымасць падарожнічаць у краіны Заходняй Еўропы. Такім чынам, культура нашага рэгіёна, нягледзячы на рэ лігійную разнастайнасць, атрымлівала адзіны ўзор філасофскага характару, які можа разглядацца як дадатковы фактар для кансалідацыі духоўнай і палі-тычнай эліты грамадства. Другой важнай умовай стабільнасці была адзіная прававая сістэма.
Аднак, з іншага боку, нягледзячы на тое, што, з пункту гледжання ідэа-лагічнай парадыгмы, усходні і заходні варыянты хрысціянства ў разглядаемы перыяд сярэднявечча ўжо выступалі пэўнымі антаганістамі, яны ўсё ж былі пабудаваны на адзіных семантычных і філасофскіх прынцыпах. Гэта значыць, мае месца тая сітуацыя, калі людзі і пэўныя сістэмы культур, нават адчуваючы ўзаемную непрыязнасць, маглі спрачацца і проста падтрымліваць ста-сункі ў межах адзінай камунікатыўнай сістэмы [Симчич 2009].
У гэтым дачыненні мы можам казаць пра пэўныя каштоўнасці пазаідэа-лагічнага характару, якія нават ва ўмовах канфлікту іншых сфер дзейнасці з’яўляюцца аб’яднальнымі для розных тыпаў культур. Тут варта прыгадаць, напрыклад, што ў межах разглядаемай культурнай сітуацыі беларускага ся-рэднявечча структуры філасофскага парадку могуць аднолькава паспяхова выкарыстоўвацца для абгрунтавання як праваслаўных, так і каталіцкіх ідэа-лагем. Спатрэбілася яшчэ некалькі стагоддзяў беларускай інтэлектуальнай гісторыі да таго часу, пакуль была дасягнута пэўная сінхранізацыя нашай рэгіянальнай культуры з агульнаеўрапейскай традыцыяй. З іншага боку, пры-кладна столькі ж часу спатрэбілася для стварэння адносна аўтаномнай адукацыйнай сістэмы і, нарэшце, гэты працэс стаў магчымым толькі ў тых умовах, калі беларускія землі паўнавартасна ўвайшлі ў камунікатыўнае асяроддзе еўрапейскай культуры.