Завяршальным прыкладам у духу распачатага раскрыцця механізму экс-пансіі мадэрнасці з’яўляецца прынятая ў 1791 годзе Сеймам Рэчы Паспалітай Usta wa Rządowa z dnia 3 maja, больш вядомая нам як Канстытуцыя 3 мая 1791 года [Davies 1982]. З’яўляючыся гістарычна апошнім значным дакументам, выда дзеным гэтай супольнай дзяржавай польскага, беларускага і літоў-скага наро даў, яна адначасова стала першым падобным актам, прынятым на прасторах Еўропы.
Агульнапрынята разглядаць гэтую Канстытуцыю як прамую рэцэпцыю ўсяго комплексу ідэй Асветніцтва па правільнай перабудове соцыуму [Hillar 1992; Lukowski 1994], дададзім ад сябе – распрацаваную не для самай перада-вой на нашым кантыненце сістэмы грамадства. З гэтага боку і сам дакумент, і яго прамыя алюзіі да самых глыбінных слаёў гэтай новай філасофіі наглядна паказваюць, што апісаны намі механізм укіду ідэй, відаць, ніколі не быў проста гульнёй, забавай і перформансам, але ўсё ж раней ці пазней знаходзіў свой шлях у сацыяльную практыку, ствараючы светапоглядныя асновы прыняцця палітычных рашэнняў. І нават калі ў момант прыняцця, як адзначаецца ў не-каторых даследаваннях, Канстытуцыя 3 мая заставалася міфам [Hillar 1992] ці нават утопіяй [Lukowski 1994], значэнне яе тым бягучым момантам не аб-мяжоўваецца. Для наступных гадоў тых сур’ёзных выпрабаванняў, што выпалі на долю Усходняй Еўропы, увасабляючае дасягненні Асветніцтва Ustawa Rządowa стала адначасова і месцам памяці [Davies 1982; Snyder 2003], і ідэа-лам, г. зн. тым, што раней ці пазней павінна было адрадзіцца. Далейшая гісторыя стала гэтаму наглядным пацвярджэннем.
13.3. Рэгіянальная і нацыянальная ідэнтычнасць
У дачыненні да Вялікага Княства Літоўскага можна цытаваць, не баючыся перабольшыць, наступныя словы Гарацыя: «Еxegi monumentum aere perennius». Лепшая ў Еўропе прававая сістэма, развітае кнігадрукаванне на мовах усіх народаў, што былі падданымі Вялікага князя, унікальныя помнікі архітэктуры. І яшчэ той феномен, які немагчыма ўбачыць і памацаць. Мы маем на ўвазе ментальнасць і інтэлектуальную традыцыю, што склаліся ў ВКЛ. Гэта прынцыпы памяркоўнасці да веравызнання, павагі да закона, любові да сваёй агульнай мультыэтнічнай Радзімы [Бортнік 2006; 2008; Падокшын 1990; Па-докшын 2000; Старостенко 2001; 2011].
Многія праявы той кагнітыўнай канфігурацыі практычна забытыя, другія вядомыя толькі жменьцы вузкіх спецыялістаў, а трэція перафарбоўваліся для пабудовы нацыянальных наратываў. Таму менавіта патрэбны даследаванні духу Вялікага Княства Літоўскага з асаблівай увагай да такіх яго кампанен таў, як multiculturalism, поліканфесіяналізм, нацыянальная і рэлігійная талерант-насць. І, нарэшце, важнае пытанне пра лёс гэтай вялікай культуры, якая стала зыходным матэрыялам адразу для некалькіх усходнееўрапейскіх на цый, паколькі падзеленая духоўная спадчына, якую маюць цяпер беларускі, літоў-скі і ўкраінскі народы, ёсць адначасова вынікам нейкіх калізій, што выспявалі ўнутры сапраўднай гісторыі Вялікага Княства Літоўскага, і цесна звязаны з наступствамі больш позніх інтэрпрэтацый, выкліканых імкненнем стварыць на гэтай агульнай спадчыне свае нацыянальныя наратывы. Каласальнае значэнне культура гэтых земляў мае для Польшчы і для Расіі.
Цяперашні момант у развіцці еўрапейскай цывілізацыі дэкларуе пераход да постнацыянальнай стадыі. Ва ўмовах аб’яднання Еўропы [Республика Беларусь – Европейский союз 2013] найбольш прымальным канцэптам з’яўляец-ца мадэль нейкай агульнаеўрапейскай ідэнтычнасці, якая мае не толькі аднолькавыя духоўныя карані, але і непадзельную гісторыю. Аднак для нас відавочна, што агульнаеўрапейская ідэнтычнасць хутчэй за ўсё зможа стаць толькі чарговай сінтэтычнай канструкцыяй з тым жа штучным наратывам, які маюць цяпер усе сучасныя еўрапейскія нацыі [Geary 2002; Левяш 2012]. Вядома, сённяшніх еўрапейцаў многае аб’ядноўвае, пачынаючы ад вызнання рэлігійных прынцыпаў і заканчваючы манерай апранацца. Аднак высунуць чарговы тэзіс, што на працягу двух апошніх тысячагоддзяў усе яны жылі адзінай дружнай сям’ёй, якую толькі зрэдзьчасу раздзіралі дробныя калізіі, было б ужо відавочнай нацяжкай.