Значна больш прадуктыўна пошукі агульнай ідэнтычнасці вырашаюцца на больш вузкім рэгіянальным узроўні. І ў гэтым дачыненні Вялікае Княства Літоўскае дае ўнікальны прыклад рэальнай калектыўнай ідэнтычнасці з вельмі ліберальнымі адносінамі да кожнай этнічнай і рэлігійнай групы, паколькі на першае месца тут ставілася адданасць Вялікаму Князю і тым законам, якія выдаваліся ад яго імя. У пэўнай меры гэта адносіцца і да ўсіх дзяржаўных утварэнняў, якія ўзнікалі і існавалі на ўсходнееўрапейскай прасторы на працягу з ІХ па XVIII стагоддзе. Мы маем на ўвазе Старажыт ную Русь, Вялікае Княства Літоўскае і Першую Рэч Паспалітую. Зыходзячы з гэтых разваг пра ментальную і сацыякультурную спецыфіку ўсходне еў ра пейскай прасторы эпо хі сярэднявечча і Рэнесанса, мы высоўваем тэзіс, што РВКЛ з’яўляецца не сінтэтычнай, а праўдзівай канструкцыяй, якая мае рэальную, а не скан-струяваную гісторыю, як палітычную, так і сацыякультурную.
Відавочна, духоўнае жыццё ВКЛ было значна больш складаным, і, акрамя рэлігійных спрэчак, у ім знаходзілася месца яшчэ шмат для чаго. Аднак тое, пра што гаварылі, спрачаліся і нават канфліктавалі эліты Старажытнай Русі і ВКЛ, было іх справай унутранай, якая не мела ніякага дачынення да працэсаў нацыянальнага будаўніцтва эпохі мадэрна. Разглядаючы гэту сітуацыю з фенаменалагічнага пункту гледжання, вышэйазначаную пасылку можна пе-рафармуляваць наступным чынам: дыскурсы, якія праводзіліся ў той час, ме-лі свае ўнікальныя plots і emplotments, якія былі цалкам забытыя і сталі неактуальнымі ў эпоху нацыянальнага будаўніцтва. Новая нацыянальная ін-тэлігенцыя, клапоцячыся пра пабудову сваіх дзяржаў, адвольна вырывала факты з агульнай старой гісторыі ўсходнееўрапейскіх нацый, падладжваючы іх пад ужо свой новы нацыяналістычны emplotment. Менавіта таму мы на-стойваем, што гісторыю пераднацыянальнай Усходняй Еўропы трэба разумець як адзіную, непадзельную, агульную спадчыну для беларусаў, літоўцаў, украінцаў.
Улічваючы вышэйсказанае, нам уяўляецца, што першаснай пасылкай пры стварэнні інтэлектуальнай гісторыі РВКЛ павінна быць разуменне яго адначасова як адзінай сацыякультурнай прасторы і як нейкага веера інтэрпрэта-цый адзінай ментальнай канфігурацыі Вялікага Княства Літоўскага, філасоф-скія і духоўныя артэфакты якога адносяцца да корпусу нематэрыяльнай [intangible] культурнай спадчыны ўсіх яе нацый-пераемнікаў.
У канцэптуальным плане сацыякультурная прастора РВКЛ можа быць па-дадзена як шматслойная прасторава-часавая матрыца, якая аб’ядноўвае шэраг сацыякультурных і дзяржаўных утварэнняў, якія або пераходзяць адно ў адно, або перасякаюцца між сабой: Старажытнай Русі (разглядаемай як складаны сімбіёз Кіеўскай Русі, Галіцкай Русі, Полацкай Русі, Ноўгарад-Літоўскай Русі, земляў Вялікага Ноўгарада і Пскова; першапачатковай формы Літоўскай дзяржавы; Вялікага Княства Літоўскага; Першай Рэчы Паспалітай і наступнага пасля яе распаду нацыянальнага будаўніцтва беларускай, літоўскай і ўкра ін-скай нацый). Аж да пачатку ХХ стагоддзя гэтыя пералічаныя геа па літыч-ныя ўтварэнні, з аднаго боку, складалі адзіную ўсходнееўрапейскую айкумену, з дру гога – мелі амаль поўную культурную пераемнасць, падобную ідэн-тыч насць і таму аб’ектыўна ўсім сваім складам утваралі актуальнае мі нулае цяперашніх усходнееўрапейскіх нацый.
Даследаванне культуры РВКЛ павінна праводзіцца праз рэканструкцыю сапраўднай логікі сацыякультурных і ментальных працэсаў, якія адбываліся як у Старажытнай Русі, так і ў Вялікім Княстве Літоўскім і Першай Рэчы Паспалітай. Вышэйсказанае азначае, што пры даследаванні як пераднацыянальнай, так і ўласна нацыянальнай стадыі ВКЛ упор больш прадуктыўна рабіць не на ўзоры аб’ектывацыі РВКЛ у штодзённым жыцці сённяшніх народаў, якія насяляюць гэтую тэрыторыю, але на аднаўленне першапачатко-вых сэнсаў духоўнасці, а таксама на стварэнне такіх інтэрпрэтацыйных мадэлей, якія могуць данесці гэтыя сэнсы да нашых сучаснікаў, што з’яўляюцца пера-емнікамі гэтай вялікай спадчыны.
На аснове гэтага базавага меркавання прапануецца наступная метадалогія даследавання гэтай часткі беларускай інтэлектуальнай гісторыі. Катэгары-яльная аснова культуры РВКЛ, як захоўваемай культурнай спадчыны, можа быць пабудавана як мультыслойная структура. Папершае, любы элемент куль турнай спадчыны мае матэрыяльны або інтэрсуб’ектыўны субстрат. Па-другое, нейкая першасная сімвалізацыя, якая з’яўляецца прадуктам творчай актыўнасці аўтара (аўтараў) артэфакта, накладаецца на матэрыяльную або ін тэрсуб’ектыўную аснову. Іншымі словамі, мы бачым тут феномен арэчаўлення суб’ектыўнасці. Па-трэцяе, любая культурная з’ява мае другасныя (а такса-ма трэцяга, чацвёртага парадку і гэтак далей) сімвалічныя стратыфікацыі, якія вынікаюць з успрыняцця першаснай сімвалізацыі і ідуць адна за адной.