Натуральна, першы і другі кампаненты заўсёды застаюцца пастаяннымі, трэці адрозніваецца надзвычайнай лабільнасцю. Гэта лабільнасць вызначаецца светапогляднымі арыентацыямі тых людзей, што атрымліваюць у спадчы-ну пэўную культуру, іх практычнымі задачамі ў адносінах да духоўнай спад-чыны. Акрамя таго, у кантэксце анталагічнай гісторыі ўсходнееўрапейскі рэгіён – відавочны прыклад шляху перарывістай транзіціі, якая выразна дзеліцца на шэраг адметных эпох, асаблівасці жыцця якіх аспрэчваць даволі складана. Старажытная Русь, Вялікае княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае, Люблінская Унія, Рэч Паспалітая, яе падзелы, саперніцтва нацый-спадкаем цаў за гэтую феадальную спадчыну – усё гэта крытычныя пункты перапынення адзінага для ўсіх этнасаў і нацый регіёна Паўночна-Усходняй Еўропы эвалю-цыйнага стрыжня. Аднак канцэпцыя эвалюцыйна-рэвалюцыйнага стрыж ня – гэта толькі першае набліжэнне да праблемы абгрунтавання перыядызацыі нашага рэгіена. Бо сам гэты стрыжань меў мультыпластовую структуру, якая складаецца з некалькіх звязаных і перакрыжаваных паміж сабой тэмпараль-ных напрамкаў.
Гэтая шматстайнасць часавых рытмаў можа быць інтэрпрэтавана пры дапамозе класічнай канцэпцыі «доўгай часавай працягласці» Фернана Брадэля (longues durée) [Braudel 1958; 1993]. З пункту гледжання нашага пытання аб інтэлектуальнай гісторыі Паўночна-Усходняй Еўропы, longues durée можа сім-валізаваць такі час, калі нічога асаблівага не адбываецца, і адначасова азначаць перыяд назапашвання выбуху. Прычым, калі палітычны выбух звычай на ламае ўсю структуру (як прыватны выпадак можна прывесці татара-мангольскае нашэсце), то, мабыць, можна казаць і аб выбухах духоўных. Апошнія звычайна маюць меней брутальнае, але больш стваральнае напаўненне. Так, эпоха Адраджэння ва ўмовах сярэднявечнай Беларусі прынесла карэннае пераасэнсаванне кардынальных прынцыпаў светабудовы. Статуты Вялікага Кня ства Літоўскага праз сімбіёз асноў звычайнага і рымскага права стварылі сапраўдную рэвалюцыю ў грамадскіх адносінах. Некалькімі стагоддзямі ра-ней хрысціянізацыя Русі, а потым і хрысціянізацыя Літвы сталі пачаткам нова-га духоўнага жыцця, таму што здейснілі інкультурацыю (inculturation [Geertz 1975; Shorter 1989; Starkloff 1994]) гэтых грамадстваў і стварылі ўсе ўмовы для іх наступнага гарманічнага суіснавання.
Дасягненні, атрыманыя ў выніку даследавання айчыннай духоўнай гісторыі, яшчэ не сталі цвёрдым фактам для грамадскай свядомасці. Аднак досвед тых краін, якія знаходзяцца на доўгай стадыі развіцця, паказвае нам, што і ў цяперашні час найбольш значныя падзеі, рашэнні, паваротныя вехі абгрунтоўваюцца іх гістарычнай заканамернасцю або пераемнасцю. На фактах з нацыянальнай гісторыі выхоўваюцца новыя пакаленні. Такім чынам, праведзеная праца па інтэрпрэтацыі духоўнасці займае годнае месца ў сферы грамадскай свядомасці, падтрымлівае стабільнасць соцыума і забяспечвае яго ўстойлівае развіццё. Бо сапраўдная кніга па гісторыі філасофскай думкі на цыі ёсць своеасаблівы мемарыял усім адышоўшым навукоўцам, таму што яны бралі на сябе падзвіжніцкую (а ў смутны час і няўдзячную) задачу гадавання беларускай нацыі, канструявання яе духоўных асноў.
Стварэнне нацыянальнай культурнай спадчыны можа таксама разглядац-ца як спецыяльны выпадак інтэрпрэтацыі некаторых культурных з’яў для палітычных мэт нейкай нацыі або дзяржавы. (Пабудова нацыянальнай гісторыі разумеецца як падтып такой палітычнай інтэрпрэтацыі.) Падчас стварэння нацыянальнай духоўнай спадчыны артэфакты выбіраюцца і інтэрпрэтуюцца пад уплывам пэўнай палітычнай парадыгмы. Аперацыянальная мадэль нацыя-нальнай культурнай спадчыны можа быць разгледжана як трохузроўневая структура. З аднаго боку, дзяржава, як форма чалавечай асацыяцыі, павінна строга выконваць абавязальніцтвы па ахове любога кампанента культурнай спадчыны, якая падзяляецца любым з яго суграмадзян. З другога боку, як член сусветнай супольнасці, дзяржава павінна прызнаваць універсальную спадчыну, гэта значыць культурныя актывы, якія разглядаюцца ўсім чала-вецтвам як бясспрэчныя каштоўнасці. І, нарэшце, культурная спадчына выкарыстоўваецца дзяржавай для яго спецыяльных мэт: устанаўлення пэўнага палітычнага кантролю, легітымізацыі сваіх інстытутаў, апраўдання права кіраваць сваёй гістарычнай тэрыторыяй, падтрымання патрыятычных пачуццяў і г. д. З гэтага пункту гледжання мы можам казаць пра нацыянальную культурную спадчыну як пра адзін са стаўпоў нацыянальнай ідэалогіі.
Глава 14
Феномен «пограничности» в кросс-культурном диалоге национальных литератур
14.1. Интеллектуальный фермент культуротворчества