XII–XVI стагоддзі былі часам распаўсюджвання ўніверсітэтаў на еўра пей-скім кантыненце, гэты працэс паступова прыводзіць да таго, што веды і адукаванасць становяцца вечнай каштоўнасцю, іншымі словамі – вучыцца ста но-віцца модным. Калі, напрыклад, у эпоху Кіеўскай Русі менавіта ў гэтым ін-тэлектуальным плане ў наяўнасці быў падзел паміж тымі, хто думаў, і тымі, хто фіксаваў гэтыя думкі, то далейшае развіццё адукацыі ў эпоху сярэднявеч-ча прыводзіць да таго, што адукаванасць становіцца такой жа іпастассю персоны, якая займала высокае становішча ў сацыяльнай іерархіі, як, напрыклад, і ўменне ваяваць. А паломніцтва па веды ператвараецца ў важны напрамак сацыялізацыі. Але людзі ездзілі не толькі па адукацыю. Развіццё сістэмы ўні-версітэтаў прыводзіла да таго, што такая арганізацыя атрымання ведаў пасту-пова заваёўвала новыя арэалы, і ў гэтым дачыненні для нас важнымі з’яў ляюцца тры даты. У 1579 годзе адкрыўся Віленскі ўніверсітэт [Bieliński 1899], аднак прыкладна за дзвесце пяцьдзясят гадоў да гэтага ўніверсітэты адкрыліся ў Празе (1347) і Кракаве (1364). І тут мы можам казаць пра рэгіянальны аспект распаўсюджвання гэтага віду адукаванасці на беларускія землі.
Геаграфічнае набліжэнне ў XIV–XV стагоддзях гэтых ачагоў ведаў на фар-мальным узроўні прыводзіла да таго, што для многіх беларускіх інтэлектуалаў эпохі позняга сярэднявечча Кракаў і Прага станавіліся зыходнымі пунктамі на шляху па веды ў Еўропу. Такім чынам, тую парадыгму, што з пэўнай доляй умоўнасці можна назваць еўрапейскай сістэмай ведаў, можна таксама назваць чарговым інкультурацыйным узорам, які з пункту гледжання механізма ўз-дзе яння быў практычна падобны на хрысціянскую інвазію на беларускія землі. Як і папярэднія мадэлі інвазіі і цэнтравання, адукацыйная парадыгма паў-тарала некаторыя агульнасці функцыянавання. І найперш тут можна адзначыць акадэмічнасць і запазненне. Вядома, прырода гэтага феномена цяпер ужо мела крыху іншы характар, чым гэта было ў часы ранняга сярэднявечча. Тады ў наяўнасці была нейкая штучная структура ведаў (шмат у чым прыму-сова прыўнесеная звонку), нейкі спецыяльны экспартны варыянт, прызначаны для хрысціянізацыі язычніцкіх народаў. Тут жа на самым пачатку еўрапейскай эпохі мае месца ўжо адкрытая сістэма ведаў, доступ да якой регулюецца перш за ўсе эканамічнымі фактарамі. Навучанне ў разглядаемы перыяд становіцца рамяством, а яго распаўсюджанне – спосабам росту дабрабыту. Таму маг чы-масці вышэйазначанага заходняга вектара, у тым ліку і беларуска-польска-чэшскага славянскага ўзаемадзеяння, сапраўды з’яўляюцца толькі на самым зыходзе сярэднявечча, калі побач з іншымі навацыямі рэнесансны ўплыў сты-муляваў цікавасць як да народнай культуры, так і да тых высокіх узораў, што прапаноўваў «лацінскі свет».
13.2. Мадэрнасць і мадэрнізацыя нацыянальнага мыслення
Канец XV – пачатак XVI стагоддзя ў гісторыі Беларусі ўяўляе з сябе новы рэвалюцыйны скачок, бо менавіта з гэтага часу пасля дзвюх хрысціянскіх інвазій мы зноў назіраем кардынальную ломку светапоглядных арыенціраў, імклівае назапашванне адукаванасці грамадства, выразнае пазначэнне магчы-масцей быць «выбітнымі людзьмі». З іншага боку, тут мы можам заўважыць і віда вочную сінхранізацыю духоўнай культуры ВКЛ з галоўнымі трэндамі еўра пейскага гуманізму. У перыяд Адраджэння Вялікае Княства Літоўскае канчаткова замацавала месца на кагнітыўнай мапе Еўропы ў якасці агульна-прызнанай еўрапейскай дзяржавы, у культуры якой знайшлі сваё ўвасабленне ўсе супярэчнасці палітычнага і духоўнага жыцця кантынента тых часоў. Па сутнасці, радыкальная сінхранізацыя сацыяльнага і духоўнага жыцця ВКЛ з галоўнымі трэндамі еўрапейскага гуманізму (пры безумоўнай рэ гіянальнай спецыфіцы) можа быць з поўным правам названа трэцяй (пасля праваслаўнай і каталіцкай інвазіі) інкультурацыяй беларускага грамадства.
Калі ж мы будзем тут выкарыстоўваць канцэпцыю Ж. Дзюбі [Duby 1978], то зможам казаць i пра другую феадальную рэвалюцыю. Такі падыход стане правамерным абагульненнем відавочных працэсаў пераходу ад трохузроў не-вай структуры феадальнага агульнага Сярэднявечча да рэнесанснай маза ічнасці сацыяльнага жыцця і значных праяў чалавечай волі, змест якіх цяпер з’яўляецца не толькі гісторыяй беларускага Рэнесансу, але і важнай, прызна-най часткай сусветнай культурнай спадчыны.