Як вядома, праблема творчага развіцця асобы наўпрост звязваецца з фар-міраваннем агульных і спецыяльных здольнасцей, якія развіваюцца ў канкрэтнай творчай дзейнасці і ў далейшым як уплываюць на яе эфектыўнасць, так і абумоўліваюць магчымасць экстрапаляцыі атрыманых навыкаў і ўменняў на іншыя віды дзейнасці. Прычым у якасці элемента пазнання навакольнага свету творчасць як працэс суправаджаецца радасцю пошуку і адкрыцця. Таму пасутнасці, гаворачы аб літаратуры, само ўспрыманне якой таксама з’яў ляецца творчым актам, перавагу варта аддаваць працэсу творчага чытання, які пастаянна ўздзейнічае на фарміраванне асобы, развіваючы яе агульныя інтэ-лектуальныя здольнасці. (Напрыклад, чаканне развязкі сюжэту спрыяе раз-віццю ўмення прагназаваць канчатковыя вынікі.)
Вось чаму асабліва актуальнай робіцца задача «перафармаціравання» свя-домасці чытача з рэпрадуктыўна арыентаванага (успрыманне, аналіз, выснова, запамінанне) у творчае, якое, прапускаючы вобразную інфармацыю праз прызму свайго асабістага жыццёвага і эстэтычнага досведу, пастаянна пера-стварае тэкст, далучаючы асобу да духоўных вартасцей, закладзеных у мастацкім творы. Забягаючы наперад скажам, што гэтая ўстаноўка не можа быць вырашана ў грамадскай практыцы без глыбокага тэарэтычнага асэнсавання і лі таратуразнаўчага ўвасаблення. Эпоха «вялікіх наратараў» сапраўды прайшла, і сучасны чытач ужо не патрабуе павучанняў у духу графа Талстога або раскрыцця прычынна-выніковых сувязей паміж грамадскімі з’явамі ў стылі Шолахава. Поспех, а дакладней сказаць, непоспех у гэтым напрамку сучасных пісьменнікаў, абсалютна не залежыць ад задач, якія будуць ставіцца перад творчымі аб’яднаннямі.
Літаратура і літаратуразнаўства выяўляюць пэўную адпаведнасць адно аднаму. Крызісныя з’явы ў мастацкай літаратуры з непазбежнасцю адбіліся і на літаратуразнаўстве, што было хутка ўсвядомлена самімі ву чо нымі і выклікала своеасаблівую самарэфлексію навуковай супольнасці.
Сёння ствараецца ўражанне, што адзінства ў разуменні звышзадачы наву-ковай творчасці адсутнічае, метадалагічныя напрамкі ніяк не суадносяцца па-між сабой, страчаны крытэрыі верагоднасці, размылася адзіная навуковая тэр-міналогія… Адрываючыся як ад традыцыі, так і наогул ад прадмета і задач даследавання, літаратуразнаўства лёгка можа ператварацца ў «пара-навуку» – у эсэістыку на тэму «аб сабе і аб свеце», «я і літаратура», «маё разуменне прачытанага» і да т. п. Магчыма, што ў гэтым выяўляецца і агульны подых эпохі постмадэрну з яе «атамарнай» свядомасцю, імкненнем асобы перабудоўваць свет па сваім разуменні хаця б на паперы. Дамінантным для даследчыка часам пачынае рабіцца не дапытлівасць і прага спазнаць, «што ёсць дадзеная з’ява сама па сабе?», а жаданне выказаць «што я
думаю пра гэтую з’яву». Паміж гэтымі двума пасыламі да творчай дзейнасці розніца метадалагічнага характару, нават процілегласць. Занадта часта літаратарскае «я» робіцца і прадметам, і аб’ектам, і мэтай пара-навуковай работы. А паколькі сістэма дыялектыка-матэрыялістычных крытэрыяў навуковасці абрынулася разам з самою метада логіяй, то за навуковасць пачынае прымацца арыгінальнасць, парадаксальнасць мыслення амаль што безадносна да таго, пра што даследчык распавядае. Аналіз можа падмяняцца суб’ектыўна-эмацыянальнымі ацэнкамі, болей пры маль-ны мі ў літаратурна-мастацкай крытыцы, чым у навуцы.Вядома, паколькі аб’ект даследавання літаратуразнаўства – гэта перш за ўсё мастацкі твор, то за адзіна прымальную эстэтычную ацэнку можа быць узяты вынік гістарычнага выпрабавання, бо, па-першае, актуальнае быццё твор атрымлівае толькі ў суб’ектыўнай рэальнасці, і падругое, таму, што ацэньваюць яго суб’екты эстэтычнай дзейнасці, якія непазбежна прыўносяць у аналіз элемент як свайго эстэтычнага густу, перакананняў, пэўную перад-узятасць, так і суб’ектыўную эмацыянальнасць і нават вобразнасць (прычым магчымасці аднаго толькі логіка-паняційнага асэнсавання таксама з’яўляюц-ца недастатковымі).
Вось чаму асаблівую ролю ў цяперашніх умовах пачаў адыгрываць навуковы стыль выкладання, якім асоба будучага літаратара з большай ці меншай сту-пенню паспяховасці авалодвае яшчэ ва ўніверсітэце. Удала патрапіўшы ў каляі ну гэтага стылю, можна колькі заўгодна соўгацца ў ёй, выдаючы артыкулы ў друку або размяшчаючы іх у Інтэрнэце. Навуковападобнае выкладанне – адна з вельмі характэрных прыкмет сучаснага «пара-літаратуразнаўства», а неўнармаваныя тэрміналагічныя вынаходніцтвы, насамрэч запазычаныя з сумежных навук ці замежных даследаванняў і мала каму зразумелыя, – яго адметнасць.
Бясспрэчна, што зрухі ў самім слоўным мастацтве вымагаюць і ўдаска налення паняційнага апарату, з дапамогай якога асэнсоўваюцца і атрымліваюць вытлумачэнне новыя літартурныя з’явы. Варта ў гэтай сувязі адзначыць і на-ступнае: катэгорыі сучаснай літаратуразнаўчай навукі былі выпрацаваны, у асноўным, на матэрыяле літаратуры ХІХ стагоддзя, далейшае іх развіццё адбывалася ў савецкі час, калі, напрыклад, атэістычны падыход і ацэнка пісь-менства мінулых эпох лічыліся адзіна правільнымі і навуковымі[11]
.